Халакост у Слонімскім раёне
Практычна ўсе яўрэі Слонімскага раёна былі забітыя (больш 25 000 чалавек толькі ў першыя 1,5 гады акупацыі[1][2]), а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[3].
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета:
- У гета вёскі Жыровічы (да лета альбо 1942 года / верасня[4] / кастрычніка 1941 года[5]) загінулі больш за 1200 чалавек[6][7].
- У гета Слоніма (жнівень 1941 — снежань 1942) былі закатаваныя і забітыя больш за 25 000 чалавек.
У Слонімскім раёне 3 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны». Гэта Грыпіч Сямён, Грыпіч Соф’я і Антонік Анастасія — за выратаванне сям’і Бранд у вёсках Тушэвічы і Скоўдзічы Дзеравянчыцкага сельсавета[8][9].
У 2022 годзе на ўсход ад вёскі Пятралевічы (Паўлаўскі сельсавет) быў усталяваны помнік у памяць аб 10 000 вязнях Слонімскага гета, расстраляных нацыстамі ў чэрвені—ліпені 1942 года[10][4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ «Памяць. Слонімскi раён» 2004, с. 249, 258.
- ↑ Национальный архив Республики Беларусь (НАРБ), — фонд 4683, опись 3, дело 971, лист 359
- ↑ «Памяць. Слонімскi раён» 2004, с. 256, 267-268.
- ↑ а б Свидетельствуют палачи 2010, с. 170.
- ↑ «Памяць. Слонімскi раён» 2004, с. 267.
- ↑ Жировичи — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі
- ↑ Холокост на территории СССР 2011, с. 311.
- ↑ Яд Вашем. История спасения. Грипич Семен и София. Архіўная копія ад 15 кастрычніка 2017 на Wayback Machine
- ↑ Яд Вашем. История спасения. Антоник Анастасия. Архіўная копія ад 15 кастрычніка 2017 на Wayback Machine
- ↑ Холокост на территории СССР 2011, с. 739.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Л. М. Драбовіч, М. Б. Касцюк, Г. К. Кісялёў i iнш. (рэдкал.), А. М. Тарсуноў (укладальнік). «Памяць. Слонімскi раён». — Минск: БЕЛТА, 2004. — 752 с. — ISBN 985-6302-61-7.
- Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
- Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.