Грамадзянская вайна ў Емене
Грамадзянская вайна ў Емене | |||||
---|---|---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая халодная вайна, Еменскі крызіс | |||||
Дата | з 19 верасня 2014 года | ||||
Месца | Емен, часткова поўдзень Саудаўскай Аравіі | ||||
Вынік | канфлікт працягваецца | ||||
Праціўнікі | |||||
|
|||||
Страты | |||||
|
|||||
Агульныя страты | |||||
|
|||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Грамадзянская вайна ў Емене[24] — узброены канфлікт у Емене паміж урадавымі войскамі і хусітамі.
Перадгісторыя і прычыны
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 2004 г. адбылося паўстанне шыітаў на поўначы краіны з мэтай аднаўлення тэакратычнай манархіі, якая была ў Паўночным Емене да вайсковага перавароту 1962 г., а таксама супраць палітычнага саюза Емена са Злучанымі Штатамі.
У 2009 г. распачаліся баявыя дзеянні паміж шыітамі і ўрадавымі войскамі Емена і Саудаўскай Аравіі. Кіраўніцтва Емена абгрунтавала ўварванне Саудаўскай Аравіі смерцю двух памежнікаў, забітых паўстанцамі.
У 2010 г. было заключана замірэнне.
Але ж у 2011 г. сітуацыя пачала пагаршацца: сутыкненні паміж шыітамі і сунітамі аднавіліся. На тэрыторыі Емена разгарнулас дзейнасць «Аль-Каіда».
Храналогія падзей
[правіць | правіць зыходнік]2014
[правіць | правіць зыходнік]- З 2 лютага па 9 ліпеня 2014 г. разгарнулася бітва за Амран.
- 8 ліпеня 2014 года хусіты ўзялі штурмам горад Амран, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай мухафазы, падчас якога хусіты разграмілі і ўзялі штурмам штаб 310-й бранятанкавай брыгады, забіўшы яе камандзіра Хаміда аль-Кашыбі[25]. Абодва бакі абвінавачвалі адзін аднаго ў правакаванні баявых дзеянняў і парушэнні папярэдне дасягнутага 23 чэрвеня перамір’я[26]. На наступны дзень пасля штурму ВПС Емена ажыццявілі авіяўдары па ўрадавых будынках і захопленаму штабу брыгады[27].
- 9 ліпеня паўстанцы цалкам усталявалі кантроль над Амранам.
- У сярэдзіне жніўня 2014 года хусіты пачалі праводзіць у шэрагу рэгіёнаў краіны масавыя дэманстрацыі пасля таго, як улады абвясцілі аб скарачэнні субсідый на нафтапрадукты, што прывяло да росту цэнаў на бензін у два разы. Асноўным патрабаваннем была адстаўка «карумпаванага кабінета»[28].
- У верасні пачалася бітва за Сану (сталіцу Емена). Бітва скончалася перамогай паўстанцаў.
- 14 кастрычніка хусіты ўсталявалі кантроль над горадам Дамар і ваеннай базай 1-й бранятанкавай дывізіі ў правінцыі Хадэйда.
- 15 кастрычніка хусіты ўвайшлі ў горад Іб з насельніцтвам у 350 тыс. чалавек, не сустрэўшы супраціву з боку сілаў бяспекі і мясцовых жыхароў[29].
- 25 кастрычніка ў гарыстай мясцовасці ў цэнтры Емена на фоне барацьбы джыхадзістаў «Аль-Каіды» і прадстаўнікоў мясцовых суніцкіх племянных кланаў з паўстанцамі-шыітамі з руху «Аль-Хусі», амерыканскім беспілотнікам быў нанесены авіяўдар, ахвярамі якога сталі не менш траіх ісламістаў[30].
- У снежні 2014 года, нягледзячы на падпісанае ў верасні мірнае пагадненне, хусіты працягнулі ўзброеную барацьбу, узяўшы пад кантроль большую частку гарадоў Архаб, Хадэйда, будынкі дзяржаўных нафтавых кампаній і дзяржаўнай газеты «ас-Саўра» ў Сане[31].
2015
[правіць | правіць зыходнік]- 15 лютага 2015 г. хусіты распачалі аблогу Адэна.
- З прычыны паспяховых дзеянняў паўстанцаў 26 лютага 2015 г. кааліцыя арабскіх дзяржаў на чале з Саудаўскай Аравіяй распачала інтэрвенцыю ў Емен.
- З 25 сакавіка па 22 ліпеня ішла бітва за Адэн паміж хусітамі і сіламі арабскай кааліцыі. 22 ліпеня хусіты канчаткова адступілі з Адэна.
- 8 верасня да вайны на баку еменскага ўрада супраць хусітаў далучыўся Кувейт.
2016
[правіць | правіць зыходнік]- 7—10 мая 2016 года ЗША разгарнулі 15 верталётаў Apache і 5 Black Hawk, а таксама 100 салдат спецпрызначэння на авіябазе Аль-Анад у правінцыі Лахдж[32]. ЗША адправілі атрад сухапутных войскаў на нявызначаны час у адказ на запыт ААЭ ад 15 красавіка, з мэтай падтрымкі суніцкай апазіцыі і саудаўскай кааліцыі, а таксама барацьбы з «Аль-Каідай»[33]. ВПС ЗША наносілі ўдары па тэрарыстах АКАП[34][35].
- 16 ліпеня 2016 г. ААЭ распачалі вывад сваіх вайскоўцаў з Емена.
2017
[правіць | правіць зыходнік]- 5 чэрвеня 2017 г. Катар спыніў усялякія баявыя дзеянні на тэрыторыі Емена з прычыны абвінавачвання ў падтрымцы тэрарызму.
- 14 снежня Пастаянны прадстаўнік ЗША ў ААН Нікі Хейлі заявіла, што яны маюць «бясспрэчныя» доказы прамога ўмяшання Ірана ў грамадзянскую вайну ў Емене[36].
2018
[правіць | правіць зыходнік]- 28 студзеня 2018 г. сепаратысты Паўднёвага Емена захапілі ў горадзе Адэн шэраг дзяржаўных устаноў, уключаючы будынак урада.
- 30 красавіка 2018 г. ААЭ высадзілі з паветра больш за 100 вайскоўцаў, артылерыю і бронетэхніку на еменскім востраве Сакотра і захапілі яго, ніякага ваеннага супраціву на архіпелагу аказана не было.
- 13 чэрвеня 2018 г. войскі саудаўскай кааліцыі пачалі аперацыю «Залатая перамога» на заняты хусітамі стратэгічны партовы горад Хадэйда, нягледзячы на папярэджанні ААН аб магчымасці вялікай гуманітарнай катастрофы.
- 16-17 чэрвеня паміж саудаўскай кааліцыяй і хусітамі завязаліся баі за аэрапорт Хадэйда. У выніку аэрапорт перайшоў пад кантроль кааліцыі[37]. Пазней, аднак, яны адступілі пад націскам хусітаў. 19 чэрвеня кааліцыя зноў заняла тэрыторыю аэрапорта.
- 2 ліпеня ваенна-паветраныя сілы іншаземнай кааліцыі нанеслі ўдары па штаб-кватэры хусітаў у мухафазе Хадэйда.
- 27 жніўня ВПС саудаўскай кааліцыі нанеслі серыю ўдараў па міжнародным аэрапорце г. Сана, падчас якіх былі разбураны будынкі тэхнічных служб аэрапорта і знішчаны грамадзянскі самалёт.
- 9 верасня па меншай меры 84 чалавекі загінулі ў сутыкненнях праўрадавых сіл Емена з мяцежнікамі-хусітамі (прыхільнікі руху «Ансар Алах») блізу еменскага партовага горада Хадэйда пасля зрыву кансультацый, запланаваных у Жэневе.
- 11 верасня вайскоўцы Емена працягвалі наступалі на порт Хадэйда. Вайскоўцы забілі высокапастаўленага камандзіра-хусіта Абу Хашэмі, які кантраліраваў ваенныя пастаўкі ў Хадэйду, а таксама які адказваў за колькаснае папаўненне паўстанцаў.
- 12 верасня вайскоўцы Емена ўзялі пад кантроль дарогу, якая злучае Хадэйду са сталіцай Санай.
- 13 верасня саудаўская кааліцыя пайшла на новы штурм еменскай Хадэйды.
- 15 верасня ў Емене 15 чалавек загінулі і 20 параненыя ў ходзе паветраных налётаў, якія ажыццяўляюцца кааліцыяй на чале з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі і Каралеўствам Саудаўская Аравія.
- 18 верасня арабская кааліцыя абвясціла пра шырокамаштабнае наступленне на порт Хадэйда.
- 21 верасня вайскоўцы Емена захапілі базу паўстанцаў на ўсход ад порта Хадэйда.
- 24 кастрычніка ў Хадэйдзе ахвярамі авіяўдару сталі 15 чалавек.
- 7 лістапада войскі саудаўскай кааліцыі аблажылі Хадэйду.
- 9 лістапада войскі Емена пачалі новую аперацыю ў Хадэйдзе.
- 10 лістапада войскі Емена адбілі ў мяцежнікаў найбуйнейшы шпіталь у Хадэйда.
- 12 лістапада ў баях за горад Хадэйда ў Емене за суткі загінулі 149 чалавек.
- 19 лістапада хусіты заявілі аб спыненні нападаў на арабскую кааліцыю ў Емене.
- 29 лістапада хусіты заявілі пра знішчэнне баявога верталёта Саудаўскай Аравіі. Таксама былі ліквідаваныя два пілоты.
- 2 снежня ў Емене хусіты захапілі супрацоўніка ААН.
- 5 снежня хусіты і «ўрадавая кааліцыя» Емена гатовыя да перамоваў, якія павінны адбыцца 6 снежня.
- 11 снежня еменскія паўстанцы-хусіты збілі самалёт-разведчык кааліцыі на чале з Саудаўскай Аравіяй на захадзе краіны.
- 13 снежня бакі канфлікту ў Емене на кансультацыях у Швецыі дасягнулі пагаднення па порце Хадэйда і вывадзе войскаў.
- 14 снежня ваюючыя бакі абавязаліся пакінуць еменскі горад Хадэйда на працягу 45 дзён.
2019
[правіць | правіць зыходнік]- 5 студзеня 2019 г. у стратэгічна значным горадзе Хадэйда аднавіліся баявыя дзеянні. Баявыя дзеянні супалі ў часе з візітам спецпасланніка генеральнага сакратара ААН па Емену Марціна Грыфітса ў краіну. Урадавыя сілы і атрады паўстанцаў з руху «Ансаруллах» (хусіты) абвінавацілі адзін аднаго ў парушэнні рэжыму спынення агню. У камандаванні ўрадавых сілаў заявілі, што сутыкненні разгарэліся ў раёне аднаго з будынкаў ВНУ на поўдні Хадэйды.
- 10 студзеня беспілотны лятальны апарат, які належаў паўстанцам-хусітам, атакаваў ваенны парад еменскага ўрада на адной з найбуйнейшых ваенных баз «Аль-Анд» у правінцыі Лахдж на поўдні Емена. У выніку нападу былі параненыя па меншай меры шэсць высокапастаўленых асоб (пасля двое з іх памерлі). Усяго было паведамлена пра шэсць загінулых і амаль двух дзясятках параненых[38].
- 14 студзеня прадстаўнікі ўзброеных сілаў Емена заявілі пра тое, што ў правінцыі Эд-Далі ў цяжкіх баях хусіты страцілі звыш 20 апалчэнцаў, у іх ліку быў камандзір батальёна Абу аль-Карар[39].
- Чэрвень: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (ААЭ) пачалі вывад войскаў з Емена (прадстаўнік уладаў ААЭ заявіў, што «перамяшчэнні войскаў былі (…), але мы не выводзім іх з Емена»). ААЭ скарачалі ваенную прысутнасць у Емене з прычын, звязаных з канфліктам ЗША і Ірана[40].
- 7 жніўня ў Адэне пачаліся сутыкненні паміж сіламі ўрада і сепаратыстаў — прыхільнікаў Пераходнага савета Паўднёвага Емена. Сілы «Пояса бяспекі», якія падпарадкоўваюцца Савету, захапілі ваенныя базы ў сталіцы, дзяржустановы і прэзідэнцкі палац Машык. У баях загінулі 40 чалавек, 260 былі параненыя[41].
- У ноч на 14 верасня прадпрыемствы Saudi Aramco, нацыянальнай нафтавай кампаніі Саудаўскай Аравіі, падвергнуліся нападу беспілотных лятальных апаратаў. Былі атакаваныя найбуйнейшы ў свеце нафтаперапрацоўчы комплекс у пасёлку Абкайк на ўсходзе краіны і раён, у якім размяшчаецца нафтавае радовішча Хурайс, другое па велічыні ў каралеўстве. Пасля нападаў на прадпрыемствах успыхнулі моцныя пажары. Гэтыя напады прывялі да скарачэння здабычы нафты ў Саудаўскай Аравіі прыкладна ў два разы. Адказнасць за напад узялі на сябе хусіты, якія заявілі, што напады былі праведзены з дапамогай дзесяці беспілотных апаратаў. Яны паабяцалі ў далейшым ажыццяўляць яшчэ больш нападаў на саудаўскія аб’екты[42][43].
- 20 верасня арабская кааліцыя на чале з Саудаўскай Аравіяй пачала ваенную аперацыю супраць ваенных аб’ектаў паўстанцаў на поўначы Хадэйды ў Емене. Прадстаўнік кааліцыі палкоўнік Туркі аль-Малікі ў сваім звароце па тэлеканале «Аль-Арабія» заклікаў мірных грамадзян пазбягаць тых раёнаў, на якія нацэлена аперацыя. У сваю чаргу хусіты праз падкантрольны ім тэлеканал «Аль-Масіра» заявілі, што кааліцыя ў парушэнне мірных пагадненняў, заключаных раней у Швецыі, нанесла чатыры авіяўдары па адным з гарадскіх кварталаў Хадэйды[44]. У прамым эфіры тэлеканала «Аль-Масіра» кіраўнік палітсавета хусітаў Махдзі аль-Машат абвясціў аб спыненні ракетных і паветраных удараў па Саудаўскай Аравіі. Лідар паўстанцаў падкрэсліў, што рух «Ансар Алах» чакае ад Эр-Рыяда аналагічных крокаў[45].
- 29 верасня непадалёк ад Наджрана хусіты акружылі і разграмілі тры брыгады УС КСА. Захоплена да 2000 палонных, забіта да 500 чалавек[18].
- У канцы лістапада ў сетцы апублікавана відэа, якое было знята з пазіцый хусітаў. Як паказана на ім, апалчэнцам удалося збіць верталёт AH-64 «Апач» ВПС Саудаўскай Аравіі, які прымаў удзел у адной з баявых аперацый. Верталёт быў уражаны ў паветранай прасторы Саудаўскай Аравіі ў правінцыі Асір. Транспарт збіты ракетай «зямля-паветра». Усе члены экіпажа загінулі[46].
2020
[правіць | правіць зыходнік]- 19 студзеня 2020 года ахвярамі ракетнага абстрэлу трэніровачнага лагера арміі Емена з боку мяцежнага руху «Ансар Алах» сталі 100 вайскоўцаў[47].
- 26 студзеня: падчас контрудару ў цэнтральнай правінцыі Марыб хусіты вызвалілі 2500 кв. кіламетраў тэрыторыі. Захоплена да 400 адзінак тэхнікі. Страты войскаў кааліцыі забітымі, параненымі і палоннымі дасягаюць 3500 чалавек. Некалькі ўрадавых брыгад пачалі адступленне.
- 1 сакавіка: хусіты ўзялі горад Эль-Хазм, сталіцу мухафазы Эль-Джауф. Частка мясцовых плямёнаў заключыла дамовы з імі і дапамагла ім захапіць горад без вулічных баёў. Пасля ўзяцця Эль-Хазма паўстанцы-хусіты выйшлі да галоўных нафтавых і газавых радовішчаў краіны ў Марыбе. Таксама хусіты наступаюць і на тэрыторыі Саудаўскай Аравіі, заняўшы прыгранічныя раёны ў правінцыі Джызан.
- 28 сакавіка: паўстанцы абстралялі балістычнымі ракетамі сталіцу Саудаўскай Аравіі горад Эр-Рыяд.
- 9 красавіка: арабская кааліцыя, якую ўзначальвае Саудаўская Аравія, абвясціла двухтыднёвае перамір’е ў Емене ў сувязі з пандэміяй каранавіруса SARS-CoV-2. У бягучай абстаноўцы, якая склалася ў сусветнай эканоміцы, і з падаючымі цэнамі на нафту, працяг канфлікту пагражаў эканамічнымі праблемамі Саудаўскай Аравіі.
- 26 красавіка: Паўднёвы Пераходны Савет (ППС) абвясціў, у аднабаковым парадку, рэжым самакіравання ў паўднёвых раёнах Емена (прадстаўнікі руху скардзіліся, што цэнтральны ўрад не выконваў абавязацельстваў, узятых пры падпісанні мірнага пагаднення ў лістападзе 2019 года). ППС паведаміў пра пачатак працы аўтаномных органаў улады на ўсіх падкантрольных яму тэрыторыях, уключаючы Адэн; акрамя таго, гаворка ідзе аб увядзенні надзвычайнага становішча. Ва ўрадзе Емена на чале з прэзідэнтам Абд Рабу Мансурам назвалі ініцыятыву сепаратысцкага руху фактычным зрывам мірных дамоўленасцей, заявілі, што рэжым самакіравання з’яўляецца аднаўленнем узброенага мяцяжу, і папярэдзілі пра катастрафічныя наступствы[48].
- 30 снежня: у Адэне тэрарысты ажыццявілі няўдалую атаку на членаў кабінета міністраў Емена.
2021
[правіць | правіць зыходнік]- 4 лютага новы прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абвясціў аб спыненні падтрымкі ЗША наступальных аперацый сіл арабскай кааліцыі ў Емене і аб пачатку пошуку мірных шляхоў урэгулявання канфлікту[49].
- У лютым хусіты пачалі наступленне на Марыб, адміністрацыйны цэнтр багатай нафтай аднайменнай правінцыі на поўначы краіны. Іх з цяжкасцю ўдавалася стрымліваць з дапамогай саудаўскай авіяцыі. Хусіты таксама з дапамогай беспілотнікаў і ракет атакавалі цэлі на тэрыторыі Саудаўскай Аравіі. Яны ўразілі нафтаперапрацоўчыя заводы ў Джубайле і Джыдзе, а таксама прывялі да часовага прыпынку ў працы аэрапортаў у Таіфе, Джызане і Джыдзе[50].
2022
[правіць | правіць зыходнік]- 17 студзеня хусіты з дапамогай беспілотнікаў атакавалі Абу-Дабі (ААЭ)[51]. У адказ арабская кааліцыя на чале з Саудаўскай Аравіяй увечары нанесла авіяўдары па аб’ектах у Сане[52].
- 21 студзеня знішчальнікі арабскай кааліцыі разбамбілі турму ў Саадзе, у выніку чаго загінулі прынамсі 140 зняволеных.
- 24 студзеня знішчальнікі ВПС ААЭ знішчылі ўстаноўку пуску беспілотнікаў у правінцыі Эль-Джауф на поўначы Емена адразу пасля іх запуску ў бок Абу-Дабі, дзе яны былі знішчаныя сіламі СПА[53].
- 25 сакавіка хусіты з дапамогай беспілотнікаў нанеслі 16 удараў па тэрыторыі Саудаўскай Аравіі. Нападу падвергліся нафтасховішчы і іншыя аб’екты Saudi Aramco. Яны заявілі, што такія напады працягнуцца, пакуль не будзе знятая блакада з Емена[54].
- 1 сакавіка ўдзельнікі канфлікту ў Емене пагадзіліся на прапанову ААН абвясціць двухмесячнае перамір’е, першае з 2016 года[55].
- 7 красавіка па выніках перамоваў Хадзі абвясціў аб стварэнні прэзідэнцкага кіруючага савета і перадачы яму паўнамоцтваў па кіраванні дзяржавай на пераходны перыяд. Хусіты не прызналі гэтае рашэнне[56][57].
- 2 чэрвеня перамір’е ў Емене было падоўжанае яшчэ на два месяцы[58].
- 4 чэрвеня стала вядома пра больш за 150 удараў па грамадзянскіх аб’ектах у Емене, уключаючы дамы, бальніцы і вежы сувязі, нанесеных самалётамі кааліцыі на чале з Саудаўскай Аравіяй. Нягледзячы на заявы адміністрацыі Байдэна, што ЗША спынілі ваенную падтрымку наступальных аперацый, стала вядома, што Злучаныя Штаты далі зброю, навучанне і падтрымку тэхнічнага абслугоўвання большасці эскадрылляў знішчальнікаў кааліцыі ў кампаніі[59].
2023
[правіць | правіць зыходнік]- 9 мая ў Адэне адбылася кансультатыўная сустрэча з удзелам 330 прадстаўнікоў партый, рухаў, прафсаюзаў, арганізацый грамадзянскай супольнасці, нацыянальных і духоўных лідараў Паўднёвага Емена. Паўднёвайяменскія палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі падпісалі Нацыянальны Статут аб стварэнні незалежнай федэратыўнай дзяржавы на поўдні краіны[60].
Гуманітарная катастрофа
[правіць | правіць зыходнік]Намеснік Генеральнага сакратара ААН па гуманітарных пытаннях Стывен О’Браян у студзені 2017 года заявіў, што каля 2 мільёнаў еменцаў патрабуюць неадкладнай дапамогі, каб захаваць ці падтрымаць сваё жыццё, паўмільёна дзяцей у Емене востра пакутуюць ад недаядання. Гэтаму спрыяе марская блакада, устаноўленая кааліцыяй на чале з Саудаўскай Аравіяй. Яна павінна была прадухіліць трапленне зброі ў рукі паўстанцаў, але разам з гэтым у Емен перасталі паступаць харчаванне і паліва. Акрамя таго, удовы, сіроты, інваліды і пажылыя людзі перасталі атрымліваць дапамогу ад еменскага ўрада, а каля 1,25 мільёна работнікаў дзяржаўнага сектара не атрымліваюць зарплату[61]. Эксперты міжнароднай арганізацыі Save the Children прааналізавалі даныя ААН аб смяротнасці дзяцей з моцным недаяданнем і прыйшлі да высновы, што ў перыяд з красавіка 2015 па кастрычнік 2018 года ў ахопленым грамадзянскай вайной Емене ад голаду загінулі амаль 85 тысяч дзяцей[62].
У лістападзе 2017 года лідар хусітаў Абдэль Малек аль-Хусі выступіў з пагрозай нанесці балючы ўдар па Саудаўскай Аравіі, калі тая працягне блакаду Емена. Пасля гэтага кааліцыя аслабіла блакаду, дапусціўшы гуманітарныя грузы ў захопленую хусітамі сталіцу Сану, а таксама парты Хадэйда і Саліф[63].
У маі 2018 года Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека паведаміла, што з вясны 2015 года ў Емене загінулі амаль 6,4 тыс. мірных жыхароў, больш за 10 тыс. пацярпелі, прычым большасць загінуўшых сталі ахвярамі ўдараў арабскай кааліцыі[64].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Abu Dhabi recruits mercenaries from Arab tribes of Chad and Niger to fight in Yemeni war
- ↑ American Conservative: Миру в Йемене препятсвует иностранное вмешательство
- ↑ Российские ЧВК пошли в Йемен
- ↑ U.S. supporting Saudi Arabia's military operation in Yemen
- ↑ British support of Saudi Arabian military should shame us all, says SNP MP
- ↑ Britain 'fuelling war in Yemen' through arms sales, says charity
- ↑ К войне в Йемене присоединился Пакистан
- ↑ Швейцария увеличила поставки оружия в страны, ведущие войны
- ↑ "SOMALIA: Somalia finally pledges support to Saudi-led coalition in Yemen – Raxanreeb Online". RBC Radio. 7 April 2015. Архівавана з арыгінала 2015-04-07. Праверана 7 April 2015.
- ↑ Италия за год удвоила оружейный экспорт
- ↑ Бойня в Йемене ведет к мировой войне | Колокол России
- ↑ Сателлиты ОАЭ захватили контролируемую властями провинцию в Йемене | NEWSru.co.il
- ↑ Houthi rise in Yemen raises alarm in Horn of Africa
- ↑ "Iranian support seen crucial for Yemen's Houthis". Reuters. 15 December 2014. Архівавана з арыгінала 2 лютага 2015. Праверана 19 February 2015.
- ↑ "North Korea's Balancing Act in the Persian Gulf". The Huffington Post. 17 Жнівень 2015. Архівавана з арыгінала 17 Жнівень 2015. Праверана 17 Жнівень 2015.
North Korea's military support for Houthi rebels in Yemen is the latest manifestation of its support for anti-American forces.
- ↑ "More than 1,000 Saudi troops killed in Yemen since war began". Al Jazeera. 28 May 2018.
- ↑ 'Yemen's war is becoming as messy as the conflict in Syria' . The Independent (17 сакавіка 2016).
- ↑ а б Хуситы похвастались тысячами пленных солдат арабской коалиции . Московский Комсомолец (29 верасня 2019). Праверана 29 верасня 2019.
- ↑ "Arab Coalition: 83 ballistic missiles fired by Houthis toward Saudi Arabia so far". Saudi Gazette. Праверана 5 June 2018.
- ↑ 'The Yemen war death toll is five times higher than we think – we can't shrug off our responsibilities any longer' . The Independent (26 кастрычніка 2018).
- ↑ Sudanese Forces In Yemeni War(недаступная спасылка) (2 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2019. Праверана 18 жніўня 2019.
- ↑ UAE aims to wipe out Yemen Al Qaeda branch . Dawn. Праверана 14 August 2018.
- ↑ Magdy, Samy. Database says 91,600 killed in Yemen fighting since 2015 . AP NEWS (19 чэрвеня 2019).
- ↑ https://tvrain.ru/articles/chto_proishodit_v_jemene_kratkaja_predystorija_-384574/
- ↑ Ali Saeed. Military shake up in Amran (англ.)(недаступная спасылка). Yemen Times (15 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2015. Праверана 11 мая 2016.
- ↑ Ali Ibrahim Al-Moshki. Houthis hand over Al Qushaibi’s corpse to the state (англ.)(недаступная спасылка). Yemen Times (22 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2015. Праверана 11 мая 2016.
- ↑ الحوثيون يسيطرون على مدينة عمران القريبة من صنعاء. (видео) (ар.). France 24. Праверана 11 мая 2016.(недаступная спасылка)
- ↑ СМИ: в столице Йемена произошли столкновения между шиитскими повстанцами и армией
- ↑ Хуситы в Йемене заявили, что они защищают города от террористов
- ↑ Три боевика «Аль-Каиды» убиты беспилотником в Йемене.
- ↑ Гулиева, Эльнара. Шиитское движение хоуситов в Йемене. Досье . ИТАР-ТАСС (20 студзеня 2015). Праверана 8 лютага 2015.
- ↑ О развёртывании военных вертолётов США в Йемене
- ↑ Американцы вводят войска в Йемен Архівавана 21 студзеня 2019.
- ↑ ТАСС: Международная панорама — США уничтожили 13 боевиков «Аль-Каиды» в Йемене
- ↑ В Йемене авиаударом США уничтожены 30 террористов, погибли 10 мирных жителей
- ↑ Аронов, Евгений. США представили доказательства поставок Ираном оружия в Йемен (руск.). Радыё Свабода (15 снежня 2017). Праверана 21 верасня 2018.
- ↑ Arab alliance close to capturing Hodeidah airport, Yemen military says (англ.). Reuters (16 чэрвеня 2012). Праверана 21 верасня 2018.
- ↑ Дрон-убийца атаковал военную базу в Йемене: шестеро погибших
- ↑ В Йемене убит один из лидеров хуситов
- ↑ Арабские Эмираты начали вывод войск из Йемена // 28 июня 2019
- ↑ [1]
- ↑ Последствия атаки дронов на нефтяные объекты Саудовской Аравии. Главное
- ↑ Крупные нефтяные объекты загорелись из-за атаки дронов в Саудовской Аравии
- ↑ Арабская коалиция начала военную оперцию на севере Йемена РИА Новости, 20 сентября 2019 года
- ↑ Хуситы заявили об отказе от ракетных и авиаударов по Саудовской Аравии REGNUM, 20 сентября 2019 года
- ↑ Хуситы публикуют видео уничтожения саудовского вертолета AH-64 "Апач" // Военное обозрение, 29 ноября 2019
- ↑ Al Jazeera: число погибших военных в результате атаки хуситов в Йемене возросло до 100 . ТАСС. Праверана 20 студзеня 2020.
- ↑ Йеменский конфликт ссорит Эр-Рияд и Абу-Даби. Сепаратисты объявили о самоуправлении на юге республики // НГ, 26.04.2020
- ↑ Хуситы приветствовали решение США прекратить поддержку военных действий в Йемене . Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2021. Праверана 6 лютага 2021.
- ↑ На Саудовскую Аравию давят хуситы и США . Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2021. Праверана 17 красавіка 2021.
- ↑ В результате атаки беспилотников в Абу-Даби погибли три человека . Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2022. Праверана 9 лютага 2022.
- ↑ Саудовская Аравия ударила по Йемену в ответ на обстрел Абу-Даби . Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2022. Праверана 9 лютага 2022.
- ↑ ВВС ОАЭ уничтожили установку для запуска беспилотников в Йемене . Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2022. Праверана 9 лютага 2022.
- ↑ Хуситы назвали условие для прекращения ракетных ударов по объектам Saudi Aramco . Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2022. Праверана 12 красавіка 2022.
- ↑ В Йемене объявлено перемирие между хуситами и правительством . Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2022. Праверана 3 жніўня 2022.
- ↑ Президент Йемена передал полномочия президентскому совету . Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2022. Праверана 8 красавіка 2022.
- ↑ Без президента: Эр-Рияд дал импульс смене власти в Йемене . Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2022. Праверана 8 красавіка 2022.
- ↑ Перемирие в Йемене продлено еще на два месяца . Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2022. Праверана 3 жніўня 2022.
- ↑ Joyce Sohyun Lee, Meg Kelly, Atthar Mirza. Saudi-led airstrikes in Yemen have been called war crimes. Many relied on U.S. support. (англ.). Washington Post. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2022. Праверана 5 чэрвеня 2022.
- ↑ В Южном Йемене провозгласили независимое государство. . Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2023. Праверана 18 мая 2023.
- ↑ В Йемене от голода страдают полмиллиона детей — ООН
- ↑ В Йемене за 3,5 года от голода умерли 85 тысяч детей (руск.) (23 лістапада 2018). Праверана 5 снежня 2018.
- ↑ https://ria.ru/world/20171130/1509970180.html // РИА, 30 ноя 2018
- ↑ Арабской коалиции оказалось трудно не бомбить мирных жителей Йемена
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грамадзянская вайна ў Емене