Дарога (фільм, 1954)
Дарога | |
---|---|
італ.: La strada | |
Жанр | драматычны фільм[2] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 104 хв. |
Краіна | |
Мова | італьянская мова |
Год | 1954, 6 верасня 1954[1] і 23 верасня 1954[1] |
IMDb | ID 0047528 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Дарога»[6] (італ.: La Strada) — адзін з самых знакамітых фільмаў Федэрыка Феліні, зняты ў 1954 годзе. Стылістыка неарэалізму паўстае ў фільме значна мадыфікаванай.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Дзампана — вандроўны цыркач-асілак з каронным нумарам — раздзіраннем ланцуга на грудзях. У якасці асістэнткі ён купляе дзяўчыну-падлетка Джэльсаміну ў яе маці і вучыць Джэльсаміну аб’яўляць нумар і суправаджаць яго гульнёй на барабане і трубе. Дзампана ўсё вырашае сілай. Ён б’е Джэльсаміну, прымушае яе жыць з сабой, на яе вачах фліртуе з іншымі жанчынамі. Джэльсаміна баіцца Дзампана, але пры гэтым і любіць яго.
Аднойчы яны сустрэлі вандроўны цырк і ўладкаваліся туды на працу. Канатаходзец Мата ўвесь час пакеплівае над Дзампана і гэтым злуе яго. Пасля чарговай насмешкі асілак кінуўся на Мата з нажом. Дзампана трапляе ў турму, пасля чаго іх абодвух выганяюць з цырка.
Мата размаўляе з Джэльсамінай і прапануе ёй выбраць паміж ім, цыркам і Дзампана. Яна застаецца з Дзампана. Аднойчы яны сустракаюць Маці на глухой дарозе. Дзампано збівае суперніка, і гэта сканчаецца смерцю канатаходца. Асілак замятае сляды злачынства.
Джэльсаміна цяжка перажывае смерць Мата. У яе з’яўляюцца прыкметы псіхічнага разладу. Праз некаторы час Дзампана кідае яе.
Праз некалькі гадоў асілак вяртаецца ў гэтую мясцовасць і даведаецца, што Джэльсаміна памерла неўзабаве пасля яго сыходу. Дзампана да гэтага моманту спустошаны: ён здзейсніў мноства дрэнных учынкаў у сваім жыцці, але менавіта здрада адзінай душы, якая па-сапраўднаму кахала яго, становіцца апошняй кропляй…
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Джульета Мазіна — Джэльсаміна
- Энтані Куін — Дзампана
- Рычард Бейсхарт — Мата
- Альда Сільвані — сіньёр Джырафа
- Марчэла Равена — удава Ла Ведава
- Лівія Вентурыні — манашка Ла Суарына.
Узнагароды і намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]Карціна заваявала Сярэбранага Льва Венецыянскага кінафестывалю (1954), прэмію «Оскар» (1957), прэмію «Бодыль» (1956) і шэраг іншых узнагарод.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 1957 — Прэмія «Оскар» — Найлепшы фільм на замежнай мове — Дзіна Дэ Лаўрэнтыс, Карла Понці.
- 1954 — Прэмія Венецыянскага кінафестывалю — Сярэбраны леў — Федэрыка Феліні
Намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]- 1957 — Прэмія «Оскар» — найлепшы сцэнарый — Федэрыка Феліні, Туліо Пінэлі.
- 1956 — Прэмія BAFTA — Найлепшы фільм — Найлепшая замежная актрыса — Джульета Мазіна.
- 1954 — Прэмія Венецыянскага кінафестывалю — Залаты леў — Федэрыка Феліні
Фільм таксама атрымаў прэмію Нью-Ёркскіх крытыкаў як лепшы фільм года, дзве прэміі «Сярэбраная стужка» італьянскага Сіндыката журналістаў як найлепшы фільм і за найлепшую рэжысуру, прэмію «Бодыль» як найлепшы неамерыканскі фільм года. Агулам фільм сабраў больш за пяцьдзесят узнагарод.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 1 чэрвеня 2024.
- ↑ а б http://www.imdb.com/title/tt0047528/ Праверана 10 ліпеня 2016.
- ↑ а б в г д е ё http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/la-strada/9622/ Праверана 10 ліпеня 2016.
- ↑ а б в г д http://www.imdb.com/title/tt0047528/fullcredits Праверана 10 ліпеня 2016.
- ↑ а б Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). — артыкул Федэрыка Феліні