Перайсці да зместу

Дняпро (станцыя метро)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Дняпро»
укр.: Дніпро
Святошынска-Броварская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 6 лістапада 1960 года
Раён Дняпроўскі
Акруга Венецыянскі востраў
Тып Эстакадная адкрытая
Тып платформаў берагавая
Форма платформаў па I пуці прамая, па II пуці выгнутая
Даўжыня платформаў, м 124,0 м
Узведзена Кіеўметрабуд
Выхад да вуліц Набярэжная шаша
Час адкрыцця 05:40
Код станцыі 122
Суседнія станцыі Гідрапарк і Арсенальная
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Святошынска-Броварская лінія
ЦЧ «Навабелычы»
Навабілычы 
Акадэмістэчка
Жытомырска
Святошын 
Ныўкы
Гаванскі шляхаправод
Берасцейская 
Шуляўска
Політэхнічны інстытут
Вакзальна      
Унівэрсытэт
Тэатральна 
Хрэшчатык 
Службовая галінка да Майдан Нэзалэжнасці
Службовая галінка да Клоўскай
Арсенальна
Дніпро
Мост Метро праз р. Дняпро
Гідрапарк
Русанаўскі мост
Лівабэрэжна   
Шляхаправод над чыгункай
ЦЧ-1 «Дарныця»
Дарныця
Чэрнігіўска
Лісова

Дняпро (укр.: Дніпро́, вымаўленне) — станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Арсенальная» і «Гідрапарк».

Адкрыта 6 лістапада 1960 года ў складзе першай чаргі будаўніцтва; да 1965 года — канцавая станцыя. Пасажырапаток — 2,8 тыс. чал./суткі[1]. Станам на 2016 год з’яўляецца найменш загружанай станцыяй Кіеўскага метрапалітэна.

З 2008 года станцыя мае статус «толькі што выяўлены аб’ект культурнай спадчыны», помнік архітэктуры і горадабудаўніцтва, навукі і тэхнікі[2].

Станцыя размешчана каля падножжа стромкага схілу правага берага р. Дняпро. Ад станцыі «Дняпро» пачынаецца наземны ўчастак Святошынска-Броварскай лініі.

Першая станцыя Кіеўскага метрапалітэна берагавога тыпу, наземная і адкрытая. Бакавыя пасадачныя платформы размешчаны на эстакадзе над набярэжнай. Частка платформы на ІІ пуці размешчана па дузе. Платформы звязаны лесвіцай з наземным вестыбюлем, які размешчаны з боку берагавога схілу і мае два выхады на набярэжную. З боку ракі ад кожнай платформы адыходзяць масткі да пілонаў са шкла і бетону, у якіх размешчаны лесвіцы для высадкі і пасадкі пасажыраў (у цяперашні час гэтыя выхады не працуюць). Гэтыя пілоны служаць таксама п’едэсталам для дзвюх манументальных скульптур «Мір» у выглядзе жанчыны з галубамі і «Труд» у выглядзе фігуры працоўнага, устаноўленых у 1965 годзе.

Працягам эстакады служыць мост Метро арачнай канструкцыі, сумешчаны з аўтатранспартным мостам, пабудаваны ў 1965 годзе. Станцыя разам з мостам Метро стварае адзіны архітэктурны ансамбль.

Да 1965 года цягнікі прыбывалі з боку «Арсенальнай» на першы пуць, праводзілі высадку пасажыраў на левую платформу (калі стаяць тварам да Дняпра), якая ў той час знаходзілася на месцы другога пуці, пасля прымалі пасажыраў з правай платформы і адпраўляліся назад у бок «Арсенальнай».

Ствнам на 2012 год станцыя мае самую вялікую даўжыню платформы ў Кіеўскім метрапалітэне. Традыцыйная даўжыня платформы для Кіева — 100—104 м супраць 124 м на станцыі «Дняпро». Тэарэтычна станцыя разлічана на шасцівагонны састаў, аднак на практыцы яго не зможа прыняць аніводная станцыя на лініі.

Адкрыццё — 5:40, закрыццё — 00:12.

Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:

  • ст. «Лясная» — 6:03
  • ст. «Акадэмгарадок» — 5:46

Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:

  • ст. «Лясная» — 0:32
  • ст. «Акадэмгарадок» — 0:16

Зноскі