Ершыцкі раён
Ершыцкі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1929 |
Насельніцтва | |
Плошча |
|
Тэлефонны код | 48155 |
Афіцыйны сайт (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Е́ршыцкі раён (руск.: Ершичский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў паўднёвай частцы Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Ершычы.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Плошча раёна — 1039 км². Тэрытарыяльна раён мяжуе: з Шумяцкім раёнам на паўночным захадзе, Рослаўльскім раёнам на паўночным усходзе, Бранскай вобласцю на поўдні і ўсходзе і Беларуссю на захадзе.
На тэрыторыі раёна знаходзіцца крайні паўднёвы пункт вобласці — за 5 км на поўдзень ад вёскі Пятроўка Руханскага сельскага паселішча (53°24′49″ пн. ш. 32°47′06″ у. д.HGЯO).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Утвораны ў 1929 годзе на тэрыторыі часткі Рослаўльскага павета Смаленскай губерні. Расфарміраваны ў 1932 годзе, тэрыторыя перададзеная Рослаўльскаму і Клятнянскаму раёнам. Ізноў арганізаваны ў 1935 годзе. У 1963 годзе далучаны да Шумяцкага раёна. У існым выглядзе канчаткова ўтвораны ў 1972 годзе.
Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Колькасць насельніцтва на 2008 год — 8052 чал.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]
У раёне маецца 9 сельскіх паселішчаў:
Сельскія паселішчы
- Воргінскае сельскае паселішча
- Ершыцкае сельскае паселішча
- Кузьміцкае сельскае паселішча
- Руханскае сельскае паселішча
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Найбольш значныя галіны прамысловай вытворчасці — апрацоўка драўніны, вытворчасць харчовых прадуктаў, тэкстыльная і швацкая вытворчасць. Лідар у апрацоўчай вытворчасці — філіял ТАА «Шклозавод Ворга».
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Злучэнне з абласным цэнтрам ажыццяўляецца па аўтамагістралях праз г. Рослаўль. Найбліжэйшая чыгуначная станцыя Понятоўка знаходзіцца за 25 км ад с. Ершычы на чыгуначнай лініі Масква — Магілёў.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ http://sml.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/sml/resources/b99191804c580aacbb84bf052efb10e3/MO18.pdf
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ершыцкі раён
- Ершыцкі раён на Radzima.org