Залаты Купідон
Залаты Купідон | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Тып | Статуэтка, дыплом |
Каму ўручаецца | Беларускія літаратары, паэты-песеннікі, літаратурныя крытыкі |
Кім уручаецца | Саюзам пісьменнікаў Беларусі |
Падставы ўзнагароджання | Пераможцы Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшая кніга года» |
Статус | Не ўручаецца |
Першае | 2006 |
Апошняе | 2014 |
Чарговасць узнагарод | |
Старэйшая | Статуэтка «Залаты Купідон» |
Малодшая | Дыплом |
«Залаты Купідон» — літаратурная прэмія, якую атрымліваў пераможца Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Найлепшая кніга года». Уручалася ў 2006—2014 гадах. Прозвішчы пераможцаў станавіліся вядомымі на Свяце беларускага пісьменства. Пераемнікам «Залатога Купідона» лічыцца Нацыянальная літаратурная прэмія[1].
Гісторыя. Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Літаратурная прэмія «Залаты Купідон» зацверджана ў 2006 годзе Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. Заснавальнікі літаратурнага конкурсу — міністэрствы інфармацыі, культуры і адукацыі РБ, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Мінскі гарвыканкам. Першае ўзнагароджанне адбылося 2 верасня 2007 года ў Шклове падчас святкавання 14-га «Дня беларускага пісьменства».
У літаратурным конкурсе ацэньваюцца творы па жанрах. У Палажэнні конкурсу засведчана, што прэміі даюцца за прозу, паэзію, драматургію, дзіцячую літаратуру і крытыку. Паводле ўмоў конкурсу, творы павінны прайсці экспертную ацэнку профільнай секцыі Саюза пісьменнікаў Беларусі. Уладальнікі першых месцаў атрымліваюць статуэтку «Залаты Купідон», акрамя гэтага яны атрымліваюць дыплом і грашовую прэмію ў памеры пятнаццаці базавых велічынь. За другое месца — прэмія ў памеры дзесяці, за трэцяе — у памеры пяці базавых велічынь.
Ідэя заснавання прэміі належала старшыне Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтару шматлікіх папулярных раманаў Мікалаю Чаргінцу. Скульптура выканана з бронзы па эскізе скульптара Уладзіміра Жбанава. Ідэю літаратурнай прэміі скульптар увасобіў у вобразе прыгожага купідона. Памер статуэткі — 30 сантыметраў у вышыню, важыць каля чатырох кілаграмаў[2].
Пералік лаўрэатаў
[правіць | правіць зыходнік]2006
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Гніламёдаў (проза)
- Віктар Шніп (паэзія)
- Іван Муравейка (дзіцячая літаратура)
- Алесь Марціновіч (крытыка і літаратуразнаўства)
2007
[правіць | правіць зыходнік]- Раіса Баравікова (паэзія)
- Уладзімір Гаўрыловіч (проза)
- Анатоль Дзялендзік (драматургія)
- Віктар Гардзей (крытыка і літаратуразнаўства)
- Уладзімір Ліпскі (дзіцячая літаратура)
- Уладзімір Вялічка, Алесь Марціновіч,Васіль Шырко (публіцыстыка)
- Іван Чарота (пераклад)
- Анатоль Зэкаў (сатыра і гумар)
- Сяргей Трахімёнак (дэтэктыў)
- Уладзімір Карызна (песенны жанр)
2008
[правіць | правіць зыходнік]- Валянціна Паліканіна (паэзія)
- Іван Канановіч (проза)
- Наталля Марчук (драматургія)
- Уладзімір Мазго (дзіцячая літаратура)
- Алесь Карлюкевіч (крытыка і літаратуразнаўства)
- Алесь Бадак (публіцыстыка)
- Наталля Голубева (краязнаўства)
- Мікола Шабовіч (сатыра і гумар)
- Андрэй Скарынкін (песенны жанр)
2009
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Сакалоў (проза)
- Рыгор Сакалоўскі (паэзія)
- Ірына Масляніцына (драматургія)
- Мікола Чарняўскі (дзіцячая літаратура)
- Анатоль Мяснікоў (крытыка і літаратуразнаўства)
- Васіль Шырко (публіцыстыка)
- Міхась Сліва (сатыра і гумар)
- Людміла Кебіч (песенны жанр)
2010
[правіць | правіць зыходнік]- Віктар Праўдзін (проза)
- Мікола Мятліцкі (паэзія)
- Алена Папова (драматургія)
- Алена Масла (дзіцячая літаратура)
- Таццяна Шамякіна (крытыка і літаратуразнаўства)
- Уладзімір Саўліч (публіцыстыка)
- Казімір Камейша (краязнаўства)
- Валерый Грышкавец (пераклад)
- Канстанцін Нілаў (песенны жанр)
2011
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Ільінскі (проза)
- Алег Салтук (паэзія)
- Фёдар Палачанін (драматургія)
- Мікола Маляўка (дзіцячая літаратура)
- Зіновій Прыгодзіч (крытыка і літаратуразнаўства)
- Анатоль Статкевіч-Чабаганаў (краязнаўства)
- Уладзімір Скарынкін (пераклад)
- Юлія Зарэцкая (сатыра і гумар)
- Іван Юркін (песенны жанр)
2012
[правіць | правіць зыходнік]- Васіль Макарэвіч (паэзія)
- Андрэй Карэлін (драматургія)
- Яўген Хвалей (дзіцячая літаратура)
- Іван Саверчанка (крытыка і літаратуразнаўства)
- Мікола Мікуліч (публіцыстыка)
- Мікалай Барысенка (краязнаўства)
- Ірына Качаткова (пераклад)
- Барыс Кавалерчык (сатыра і гумар)
- Іван Юркін (песенны жанр)
У намінацыі «проза» пераможца не выяўлены[3].
2013
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Быкаў (паэзія)
- Алесь Савіцкі (проза)
- Таццяна Сівец (дзіцячая літаратура)
- Яўген Гарадніцкі (крытыка і літаратуразнаўства)
- Уладзімір Навумовіч (публіцыстыка)
- Аляксандр Валковіч (краязнаўства)
- Андрэй Цяўлоўскі (пераклад)
- Анатоль Андрэеў (прыгодніцкая літаратура)
- Іван Цітавец (песенны жанр)[4]
Зноскі
- ↑ Лепшым літаратарам Беларусі павялічылі прэміі . Sputnik Беларусь (28 жніўня 2015). Праверана 6 верасня 2015.
- ↑ Наталля Кірпічэнкава.. “Залаты Купідон” стрэліць трапна(недаступная спасылка). kimpress.by. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016. Праверана 15 мая 2015.
- ↑ Стах Р. Віншуем пераможцаў! // Літаратура і мастацтва. — 2013. — 30 жніўня. — № 34. — С. 3.
- ↑ Яна Явіч. Вітаем, пераможцы! // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: СПБ, 5 верасня 2014. — В. 4784. — № 35. — С. 3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- У Беларусі вызначаны лепшыя літаратурныя творы 2011 года Архівавана 1 верасня 2012.