Зялёная кніга (фільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зялёная кнігаM:
англ.: Green Book
Постар фільма
Жанр камедыйная драма[d], кінакамедыя, біяграфічны фільм, драматычны фільм, гомаэратызм у кіно[d] і роўд-муві[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія DreamWorks, Amblin Partners[d], Participant Media[d] і Universal Studios
Працягласць 130 хв.
Бюджэт 23 000 000 $[3]
Зборы 321 752 656 $
Краіна
Мова англійская і італьянская мова
Год 11 верасня 2018
IMDb ID 6966692
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Зялёная кніга» (англ.: Green Book) — амерыканская камедыйная біяграфічная драма рэжысёра Пітэра Фарэлі 2018 года. Карціна расказвае рэальную гісторыю падарожжа па поўдні ЗША вядомага джазавага піяніста Дона Шырлі і звычайнага кіроўцы Тоні Валелонга, паміж якімі з часам узнікае сяброўства. Галоўныя ролі выканалі Віга Мортэнсен, Махершала Алі і Лінда Кардэліні.

Прэм’ера фільма адбылася на Міжнародным кінафестывалі ў Таронта 11 верасня 2018 года, дзе ён атрымаў галоўную ўзнагароду «Народны выбар»[4][5]. У ЗША фільм выйшаў у абмежаваным пракаце 16 лістапада 2018 года, па ўсёй краіне — 21 лістапада[6]. У Беларусі фільм пачалі паказваць з 24 студзеня 2019 года[7]. З 8 сакавіка 2019 года планавалася пачаць паказваць фільм у беларускай агучцы, але праз тэхнічныя праблемы, паказы пачаліся толькі 11 сакавіка.

Фільм быў уганараваны шматлікімі кінаўзнагародамі, сярод якіх прэмія «BAFTA», тры прэміі «Залаты глобус» і тры прэміі «Оскар», у тым ліку за найлепшы фільм года.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  2. Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 сакавіка 2019.
  3. https://www.boxofficemojo.com/title/tt6966692
  4. Matt Goldberg.. TIFF 2018 Adds New Movies from Paul Greengrass, Jeremy Saulnier, Jonah Hill, and More (англ.). collider.com (14 жніўня 2018).
  5. Michael Nordine.. TIFF 2018 Awards: ‘Green Book’ Wins the People’s Choice Award, Upsetting ‘A Star Is Born (англ.). indiewire.com (16 кастрычніка 2018).
  6. Dave McNary.. Viggo Mortensen-Mahershala Ali’s ‘Green Book’ Set for Awards-Season Release (англ.). variety.com (25 чэрвеня 2018).
  7. «Зеленая книга»: 7 из 10. Кандидат на «Оскар», который понравится всем (вам тоже, обещаем) Архівавана 17 ліпеня 2019., tut.by