Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР | |
---|---|
| |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | KGB |
Дата стварэння | 25 снежня 1918 |
Дата скасавання | 18 верасня 1991 |
Заменена на | Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе |
Савет Міністраў БССР (1954-1978) КДБ СССР (1978-1991) |
Вышэйшае ведамства | KGB |
Штаб-кватэра |
Камітэ́т дзяржа́ўнай бяспе́кі Белару́скай CCP (КДБ Беларускай ССР) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў сферы забеспячэння дзяржаўнай бяспекі, які меў статус камітэта. Існаваў у перыяд з 1954 года па 19 верасня 1991 года. З 1954 года па 1977 год насіў назву «Камітэт дзяржаўнай бяспекі пры Савеце Міністраў Беларускай ССР». Пачынаючы з 1978 года і па 1991 год называўся «Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР» і працаваў у структуры апарату саюзнай КДБ СССР.
Гісторыя КДБ Беларускай ССР
[правіць | правіць зыходнік]Папярэднікі
[правіць | правіць зыходнік]20 снежня 1917 г. — утварэнне Усерасійскай надзвычайнай камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам (УНК, руск.: ВЧК) (кіраўнік — Ф. Э. Дзяржынскі). Стварэнне і станаўленне нацыянальнай спецслужбы на беларускай зямлі ажыццяўлялася ў няпростых умовах. З першых дзён свайго існавання НК абараняла суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, вяла барацьбу з разведвальна-падрыўной дзейнасцю замежных дзяржаў, антысавецкімі змовамі і шматлікімі бандамі, якія складаліся з рэшткаў разгромленых белых армій і крымінальных элементаў.
У 20-я гады мінулага стагоддзя чэкісты прымалі непасрэдны ўдзел у вырашэнні самых складаных народнагаспадарчых і сацыяльных праблем: барацьбе з голадам, разрухай і перабоямі ў працы транспарту, эпідэміяй тыфу, садзейнічалі нарыхтоўках харчавання і паліва, ратавалі беспрытульных і змучаных голадам дзяцей.
1 сакавіка 1922 года пры Цэнтральным Выканаўчым Камітэце БССР (ДПУ БССР) утвараецца ДПУ (руск.: ГПУ)[1] (кіраўнік — Я. К. Ольскі).
Пасля заканчэння Грамадзянскай вайны неабходнасць у спецыяльным органе, які меў надзвычайныя правы і паўнамоцтвы, адпала, і НК была скасаваная. Яе пераемнікам стала утворанае 1 сакавіка 1922 г. Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне пры ЦВК Беларусі, а з 15 ліпеня 1934 г. — НКУС БССР.
Асноўнай задачай гэтых органаў з'яўлялася барацьба са шпіянажам, дыверсіямі і тэрорам.
Іх супрацоўнікі ўжо ў тыя часы ажыццяўлялі складаныя аператыўныя мерапрыемствы супраць замежных падрыўных арганізацый, дзейнічалі высокапрафесійна і вынікова. Падчас адной з такіх аперацый у жніўні 1924 г. быў выведзены з-за мяжы і арыштаваны ў Мінску кіраўнік тэрарыстычнай арганізацыі «Народны саюз абароны радзімы і свабоды» (НСАРіС) Барыс Савінкоў.
Трагічныя падзеі 30-х гадоў ХХ ст. закранулі і органы дзяржбяспекі. Рэпрэсіям падвергнуліся каля 20 тысяч супрацоўнікаў НКУС.
15 ліпеня 1934 г. — стварэнне НКУС БССР на чале з Л. М. Закоўскім.
У перадваенны час, перыяд Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенныя гады — шматлікія рэарганізацыі органаў дзяржбяспекі БССР у адпаведнасці са структурай органаў дзяржбяспекі СССР (НКДБ — НКУС — МДБ — МУС).
C 1941 па 1945 гады аператыўнымі групамі НКУС-НКДБ БССР былі выяўленыя і абясшкоджаныя 22 разведвальна-дыверсійныя школы абвера, 36 рэзідэнтур і звыш 6,5 тысяч агентаў нямецкай разведкі. Загінула 360 супрацоўнікаў дзяржбяспекі рэспублікі, 254 атрымалі раненні, 60 чалавек прапалі без вестак. 14 чэкістаў былі ўдастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза.
З'яўленне КДБ Беларускай ССР
[правіць | правіць зыходнік]У сярэдзіне 1950-х гадоў пачаўся новы, супярэчлівы і складаны этап развіцця савецкага грамадства, які патрабаваў рэарганізацыі органаў дзяржаўнай бяспекі. Перад органамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі былі пастаўлены наступныя задачы: вядзенне разведвальнай работы ў капіталістычных краінах, барацьба з шпіенскай, дыверсійнай, тэрарыстычнай і іншай падрыўной дзейнасцю замежных разведак унутры краіны, барацьба з варожай дзейнасцю антысавецкіх элементаў ўнутры СССР, контрвыведніцкая праца ва Узброеных сілах, арганізацыя шыфравальнай і дэшыфравальнай справы, ахова кіраўнікоў партыі і ўрада.
13 сакавіка 1954 года — рэформа МУС СССР, у ходзе якой быў створаны Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) пры Савеце Міністраў (СМ) СССР.
19 мая 1954 года — утварэнне КДБ пры СМ БССР на чале з А. І. Перапяліцыным.
Снежань 1978 года — утварэнне самастойнага КДБ СССР і стварэнне адпаведных рэспубліканскіх структур.
Роспуск
[правіць | правіць зыходнік]27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. 25 жніўня 1991 года беларускія заканадаўцы надалі Дэкларацыі статус канстытуцыйнага закона. Пачаўся новы этап развіцця беларускай дзяржавы.
Усе гэта непасрэдна адбілася і на дзейнасці беларускіх органаў дзяржаўнай бяспекі. З перайменаваннем Беларускай ССР у верасні 1991 года ў Рэспубліку Беларусь КДБ БССР быў перайменаваны ў КДБ Рэспублікі Беларусь. Змяніліся функцыі і задачы чэкісцкага апарату. Адной з галоўных яго задач стала абарона канстытуцыйнага ладу і дзяржаўнага суверэнітэту маладой беларускай дзяржавы, яго эканамічных і палітычных інтарэсаў.
Кіраўніцтва КДБ БССР
[правіць | правіць зыходнік]Старшыня НК БССР
[правіць | правіць зыходнік](1889-1937) |
||
(1889-19**) |
Старшыня ДПУ пры СНК БССР
[правіць | правіць зыходнік](1898-1937) |
|||
(1894-1937) |
капітан ДБ |
||
(1889-1937) |
|||
(1894-1937) |
камісар ДБ 2 рангу |
||
(1890-1938) |
камісар ДБ 3 рангу |
||
(1892-1940) |
камісар ДБ 1 рангу |
||
(1896-1938) |
камісар ДБ 1 рангу |
||
(1894-1938) |
камісар ДБ 1 рангу |
Народны камісар унутраных спраў БССР
[правіць | правіць зыходнік](1894-1938) |
камісар ДБ 1 рангу |
||
(1896-1938) |
камісар ДБ 2 рангу |
||
(1897-1937) |
камісар ДБ 2 рангу |
||
(1901-1939) |
камісар ДБ 3 рангу |
||
(1897-1940) |
маёр ДБ |
||
(1900-1955) |
старшы маёр ДБ |
||
камісар ДБ 3 рангу | |||
генерал-лейтэнант |
Міністр Дзяржаўнай бяспекі БССР
[правіць | правіць зыходнік](1900-1955) |
генерал-лейтэнант |
||
(1905-1968) |
генерал-маёр |
Старшыня КДБ пры СМ БССР
[правіць | правіць зыходнік](1913-1967) |
генерал-маёр |
||
(1918-2003) |
генерал-маёр |
||
(1913-1983) |
генерал-маёр |
||
генерал-лейтэнант |
Старшыня КДБ БССР
[правіць | правіць зыходнік](1927-2006) |
генерал-маёр |
||
генерал-лейтэнант | |||
(1932-2002) |
генерал-лейтэнант |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Петров. Н. В. Кто руководил органами госбезопасности 1941—1954. Справочник. Москва, Общество «Мемориал», «Звенья», 2010
- Энциклопедия секретных служб России. — Москва: АСТ, 2004.
- Мозохин О.Б. Образование и организация деятельности ВЧК-ОГПУ. М.,2005.
- Попов В.П. Государственный террор в Советской России. 1923-1953. М.,1994.
- Хлобустов О. КГБ: страницы истории. М.,2010.
- Свяжин Д.А. Образование ГПУ-ОГПУ. М.,2010.
- ↑ Комитет государственной безопасности Республики Беларусь Архівавана 8 чэрвеня 2016.