Перайсці да зместу

Канстанцін Вікенцьевіч Мацюшэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Вікенцьевіч Мацюшэўскі
Сцяг Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Сцяг
11 снежня 1964 — 1983
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Аляксандр Аксёнаў
Папярэднік Васіль Луцкін (сельск.)
Фёдар Рома (прам.)
Пераемнік Уладзімір Грыгор'еў
Сцяг Першы сакратар Магілёўскага сельскага абкама КП Беларусі
14 студзеня 1963 — 10 снежня 1964
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Першы сакратар Магілёўскага абкама КП Беларусі
7 лютага 1958 — студзень 1963
Папярэднік Сяргей Сікорскі
Пераемнік пасада скасаваная

Нараджэнне 22 жніўня 1917(1917-08-22)
Смерць 17 кастрычніка 1999(1999-10-17) (82 гады)
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі

Канстанці́н Віке́нцьевіч Мацюшэ́ўскі (22 жніўня 1917, в. Палюдава Віцебскай губерні — 17 кастрычніка 1999) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч, старшыня Брэсцкага аблвыканкама (1964—1983), першы сакратар Магілёўскага абкама КПБ (1958—1964).

Скончыў Аршанскае педагагічнае вучылішча (1938), настаўніцкі інстытут (1939), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (завочна). Член УКП(б) з 1940 г.

З 1938 года быў дырэктарам Раснянскага дзіцячага дома[2].

У 19401946 гадах у РСЧА. З 1946 года на партыйнай рабоце — інструктар Пінскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, загадчык Аддзелам партыйных, прафсаюзных і камсамольскіх органаў Пінскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, з 1948 года 2-і, пасля 1-ы сакратар Давыд-Гарадоцкага раённага камітэта КП(б) Беларусі. У 1956—1958 гг. першы сакратар Пінскага гаркама КПБ[3].

З 7 лютага 1958[4] па студзень 1963 года першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, пасля раздзялення абласных камітэтаў на сельскія і прамысловыя ўзначаліў Магілёўскі сельскі абласны камітэт КПБ[5], а 10 снежня 1964 года быў вызвалены ад абавязкаў Старшыні[6].

З 11 снежня 1964 года ўзначаліў Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт і быў яго старшынёй да выхаду на пенсію ў 1983 годзе.

Зноскі

  1. http://pridvinie.vlib.by/index.php/mtree-lib/vydatnyya-i-znakamityya-lyudzi/matsyushe-ski-kanstantsin-vikentsevich
  2. Дзіцячы дом імя Пушкіна (руск.) Архівавана 11 красавіка 2021.
  3. Пинчуки и пинчане (руск.)]
  4. Пастанова I-га пленума Магілёўскага абласнога камітэта КП Беларусі
  5. Пастанова I-га пленума Магілёўскага сельскай абласнога камітэта КП Беларусі ад 14.1.1963 года
  6. Пастанова XIV-й Магілёўскай абласной канферэнцыі КП Беларусі