Картмаксімум
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/07/1191_%28%C5%BDa%C5%ADruk-smiaciuch%29_-_Maximum_card.jpg/220px-1191_%28%C5%BDa%C5%ADruk-smiaciuch%29_-_Maximum_card.jpg)
Картма́ксімум, таксама карт-ма́ксімум (ад фр.: Cartes-maximum) — мастацкая паштоўка з налепленай на адным боку паштовай маркай і гашэннем, якія адпавядаюць выяве паштоўкі. З'яўляецца аб'ектам калекцыяніравання асаблівай галіны сучаснай філатэліі — максімафіліі.
Картмаксімум уключае тры асноўныя элементы і ўяўляе сабой (1) мастацкую паштовую картку, на ілюстраваным боку якой налепленая (2) паштовая марка, па сюжэце якая супадае з ілюстрацыяй карткі і пагашаная (3) паштовым штэмпелем (мастацкім, першага дня, каляндарным). Час і месца гашэння, а таксама нагода адпавядаюць сюжэту карткі і паштовай маркі.