Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Гудагай)
Каталіцкі храм | |
Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
54°33′07″ пн. ш. 25°54′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Гудагай |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Ордэнская прыналежнасць | Кармеліты |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1764 год |
Рэліквіі і святыні | Абраз Маці Божай Гудагайскай |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000042 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у в. Гудагай (Астравецкі раён). Помнік драўлянага дойлідства.
Пабудаваны ў 1764 г. пры кляштары кармелітаў (не збярогся) у стылі барока.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Асноўны прамавугольны ў плане зруб накрыты агульным дахам з пластычна выгнутымі вальмамі над пяціграннай апсідай і шатровымі вежачкамі па краях вільчыка. Раней касцёл быў дзвюхвежавы — па баках трохвугольнага франтону ўзвышаліся два чацверыкі з гранёнымі купалкамі. Да галоўнага фасада прыбудаваныя ўваходны тамбур, па баках апсіды — нізкія сакрысціі. Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі, прарэзаныя лучковымі вокнамі ў плоскіх ліштвах, умацаваныя брусамі-сцяжкамі, завершаныя прафіляваным карнізам. Уваходныя дзверы аформленыя дэкаратыўнай укладкай шалёўкі складанага малюнка.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Інтэр'ер зальны, на тарцовай сцяне апсіды кансольна размешчаная скульптура «Распяцце» пад трохвугольнай навіссю. Зала храма перакрыта плоскай столлю. Над уваходам на двух слупах хоры з арганам ракайльна-класіцыстычнай трактоўкі. Інтэр'ер упрыгожваюць тры драўляныя алтары канца XVIII ст., выкананыя ў стылі ранняга класіцызму. Алтары трохчасткавыя, у іх дэкоры выкарыстаныя іанічная каланада, драўляная скульптура, разны арнамент, капітэлі і ківоты пазалочаныя, чаканныя аправы алтарных абразоў. З боку ад галоўнага фасада размешчана аднаярусная каркасная квадратная ў сячэнні званіца з шатровым завяршэннем.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Гудагай) на Вікісховішчы |
- Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Гудагай) на сайце Radzima.org
- Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Гудагай) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Гудагай) на сайце Catholic.by (бел.)