Перайсці да зместу

Катастрофа Як-42 пад Нароўляй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Катастрофа Як-42 Ленінградскай УГА пад Нароўляй
Агульныя звесткі
Дата 28 чэрвеня 1982
Час 10:49
Характар катастрофа
Прычына адмова тэхнікі, хібы ў канструкцыі
Месца каля в. Вербавічы Нараўлянскага раёна, Гомельская вобласць, БССР
Загінулыя 132
Параненыя 0
Мадэль Як-42
Авіякампанія «Аэрафлот» (СССР)
Пункт вылету Ленінград (Пулкава)
Пункт прызначэння Кіеў (Барыспаль)
Дата выпуску 1981
Пасажыры 124
Экіпаж 8
Выжылых 0

Катастрофа Як-42 пад Нароўляй — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 28 чэрвеня 1982 года каля в. Вербавічы Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці БССР.

Знаходзячыся на вышыні 9000 метраў, экіпаж атрымаў дазвол на зніжэнне да 7800 м. Падчас зніжэння самалёт рэзка перайшоў на пікіраванне і на вышыні 5700 м ад перагрузак цалкам разваліўся. Рэшткі ўпалі ў ваколіцах в. Вербавічы.

Расследаванне

[правіць | правіць зыходнік]

У момант зніжэння з прычыны поўнага зносу разьбы шрубкі адбыўся самаадвольны пераход стабілізатара на пікіраванне. Знос разьбы быў выкліканы канструктыўнай недасканаласцю вузла і нізкай якасцю вытворчасці. Прадугледжаны рэгламент тэхнічнага абслугоўвання і агляду механізму перастаноўкі стабілізатара не дазваляў выявіць прызнакі зносу шрубавай пары па дзейснай тэхналогіі.

За выпуск у серыю дэфектнай канструкцыі, рашэннем Вярхоўнага суда РСФСР ад 20 кастрычніка 1983 г. да пазбаўлення свабоды на 2 гады па арт. 172 КК РСФСР (халатнасць) з адтэрміноўкай прысуду (арт. 46-1 КК РСФСР) тэрмінам на 1 год былі асуджаныя кіраўнікі, якія зацвердзілі чарцяжы механізма перастаноўкі стабілізатара, якія паставілі на іх свае подпісы і пячаці[1]:

  • Андрэеў Сяргей Аляксандравіч, 1932 г. н., ураджэнец г. Масквы, рускі, адукацыя — вышэйшая, жанаты, член КПСС з 1964 года, раней не судзімы, намеснік Галоўнага канструктара Маскоўскага машынабудаўнічага завода «СКОРОСТЬ» (з 1976 г.).
  • Первушын Юрый Паўлавіч 1926 г. н., ураджэнец г. Дзедаўка Істынскага р-на Маскоўскай вобласці, рускі, адукацыя — вышэйшая. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут ў 1954 г., жанаты, член КПСС з 1956 года, раней не судзімы, начальнік аддзела механізмаў Маскоўскага машынабудаўнічага завода «СКОРОСТЬ» (з 1975 г.).
  • Румянцаў Георгій Іванавіч, 1927 г. н., ураджэнец г. Масквы, рускі, адукацыя — вышэйшая, скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут у 1956 г., жанаты, член КПСС з 1952 года, раней не судзімы, начальнік брыгады кіравання Маскоўскага машынабудаўнічага завода «СКОРОСТЬ» (з 1975 г.).

Пасля катастрофы эксплуатацыя ўсяго парку самалётаў Як-42 была прыпыненая амаль на два гады. Праверка стану знятых з іншых самалётаў Як-42 дэталяў шрубавых пар паказала, что знос разьбы гайкі меў месца і на іх.

Экіпаж самалёта

[правіць | правіць зыходнік]