Крымская Народная Рэспубліка
Гістарычная дзяржава | |||||
Крымская Народная Рэспубліка | |||||
---|---|---|---|---|---|
Qırım Halq Cumhuriyeti | |||||
|
|||||
Гімн: дзяржаўны гімн і Гімн крымскіх татар | |||||
1917 — 1918
|
|||||
Сталіца | Бахчысарай | ||||
Мова(ы) | Крымскататарская | ||||
Афіцыйная мова | крымскататарская мова | ||||
Рэлігія | Іслам | ||||
Плошча |
|
||||
Насельніцтва |
|
||||
Форма кіравання | рэспубліка і парламенцкая рэспубліка | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Крымскія татары |
---|
Дыяспара |
Рэлігія |
Блізкія этнасы |
Мовы і дыялекты |
Гісторыя |
|
Асобы |
Сімвалы |
Іншае |
Крымская Наро́дная Рэспу́бліка (крым. Къырым Халкъ Джумхуриети, Qırım Halq Cumhuriyeti, قريم خالق جمهوريات) — дзяржаўнае ўтварэнне на Крымскім паўвостраве, што было абвешчана ў снежні 1917. Фактычна рэспубліка не адбылася, паколькі ў студзені 1918 уладу на паўвостраве захапілі бальшавікі. Крымская Народная рэспубліка была адным з першых у свеце праектаў дэмакратычнай рэспублікі сярод мусульман.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Лютаўская рэвалюцыя 1917 года, апроч іншага, прывяла да актывізацыі і арганізацыйнага фармавання нацыянальна-дэмакратычных рухаў нацыянальных ускраін Расіі.
У сакавіку 1917 года ў Сімферопалі прайшоў Усекрымскі мусульманскі зьезд, на якім паўтаратысячны дэлегатскі корпус абраў пастаянны ворган — Мусульманскі выканаўчы камітэт (Мусвыканкам) з 50 чалавек [1].
Старшынёй Мусвыканкама быў абраны былы настаўнік, салдат С. Д. Хататаў. Ключавыя пасады занялі Наман Чэлебіджыхан (часовы камісар духоўнага праўленьня і адначасова Таўрычны муфтый) і Джафер Сейдамет (камісар Вакуфнай камісіі)[1][2].
Мусвыканкам актыўна прыступіў да кіравання ўнутраным жыццём крымскіх татараў: рыхтаваліся змены ў сферы адукацыі, выпускаліся газеты, рабіліся крокі па стварэнні крымскататарскіх вайсковых частак, ўстаноўваліся сувязі з іншымі нацыянальнымі рухамі на тэрыторыі Расійскай імперыі[3]
Першым пастановай Мусульманскага камітэта стала пастанова аб народнай асвеце, і толькі ў другую чаргу ён паклапаціўся аб стварэнні ўзброенай падтрымкі — мусульманскіх добраахвотніцкіх частак. Татарскі батальён быў прызнаны законнай рэвалюцыйнай часткай Усерасійскім Часовым урадам, які нават павялічыў яго, перавёўшы для гэтага ў Сімферопаль запасную частку коннага татарскага палка[1].
1-2 кастрычніка 1917 г. (паводле старога стылю) на з'ездзе прадстаўнікоў крымскататарскіх арганізацый, скліканым Мусвыканкамам, была прынятая пастанова аб тым, што ў тагачаснай сытуацыі, пытанне пра далейшы лёс Крыма павінен вырашаць Курултай крымскіх татар. Курултай адкрыўся 26 лістапада ў ханскім палацы ў (Бахчысараі). Ён узяў на сябе ўсе паўнамоцтвы Мусульманскага выканкаму, абвясціў аднаўленне Крымскай дзяржаўнасці па прынцыпе народнай рэспублікі/Канстытуцыйнай манархіі, пасля чаго абвясціў сабе парламентам Крымскай дзяржавы. Наман Чэлебіджыхан узначаліў урад.
Урад Крыма абапіраўся на ўзброеныя сілы «Крымскага рэвалюцыйнага штабу», утворанага ў лістападзе 1917 гаду Мусвыканкама. Іншыя народы шматнацыянальнага Крыму таксама далучыліся да фармаваньня крымскіх вайсковых сіл. З самага пачатку працэсу стварэньня татарскіх нацыянальных частак у сяброўскія адносіны з Сімферопальскім мусульманскім салдацкім камітэтам увайшоў ўкраінскі Полк імя гетмана Дарашэнка. Ад грэкаў і рускіх паступіла прапанова сфармаваць 3-ці Крымскі конны полк з выхадцаў Крыму ўсіх нацыянальнасцяў, акрамя татараў. Ужо ў студзені 1918 г. быў створаны дывізіён гэтага палка. Добраахвотнікі палка коней прыводзілі з сабой. У пачатку 1918 году былі сфармаваны таксама грэцкі батальён, яўрэйскі атрад, армянская і польская роты. У Крымскіх войсках служылі таксама французскія вайскоўцы, а менавіта авіятары пад камандаваннем палкоўніка Монтэрэе.
Мусульманскі корпус генерала Мацвея Сулькевіча так і не быў пераведзены ў Крым, да канца свайго існавання застаючыся на Румынскім фронце ва ўмовах поўнага развалу арміі, баёў з бальшавікамі і румынскай акупацыяй. Пасля наступу аўстра-вугорскай арміі ў сакавіку 1918 г. корпус быў разброены аўстрыйцамі каля Ціраспаля. Сам Сулькевіч з часткай салдат корпусу, крымскімі татарамі, змог прыехаць у Крым толькі ў красавіку 1918 г., калі там ужо знаходзіліся часткі нямецкага войска[4].
Спрабуючы ўзяць пад свой кантроль увесь паўвостраў, 11 (24) студзеня 1918 году ўрад накіраваў падначаленыя яму войскі на Севастопаль, якія ў ходзе баёў 12 (25)- 13 (26) студзеня з чырвонымі пацярпелі паразу. Пасля гэтага, 14 (27) студзеня пры падтрымцы Севастопальскага атраду чырвонаармейцаў і маракоў Чарнаморскага флоту татарскія фармаванні былі выбітыя з Сімферопаля. Д. Сейдамет уцёк у Турцыю, Наман Чэлебіджыхан быў арыштаваны і 23 лютага ў Севастопалі без суду забіты матросамі, а яго цела было выкінутае ў Чорнае мора [5].
Зноскі
- ↑ а б в Возгрин В. Е. Исторические судьбы крымских татар(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2019. Праверана 4 красавіка 2018.
- ↑ А. С. Айвазов. История национального движения в Крыму
- ↑ Эльведин Чубаров. Курултай крымскататарскага народа: вытокі і скліканне нацыянальнага з'езду. Афіцыйны сайт Меджліса крымскататарскага народа Архівавана 20 кастрычніка 2016.
- ↑ Папакин А. Татарскія воінскія фармаванні ў Крыме (лістапад 1917 - студзень 1918 гг.) // Military Крым. - 2010. - № 15. - С. 22-24.
- ↑ Зарубин, А. Г., Зарубин, В. Г. Без победителей. Из истории Гражданской войны в Крыму. — 1-е. — Симферополь: Антиква, 2008. — 728 с. — 800 экз. — ISBN 978-966-2930-47-4