Крыялогія
Выгляд
Крыялогія — навука аб прыродных аб’ектах і працэсах, якія адбываюцца ў крыясферы.
Крыялогія даследуе фізічныя, хімічныя і мінералагічныя змены вады пры тэмпературах ніжэй кропкі яе замярзання, а таксама прыродныя целы і з’явы, якія ўзнікаюць пры адмоўных тэмпературах. Галоўнымі аб’ектамі крыялогіі з’яўляюцца атмасферныя льды, наземнае і марское аблядненне, якія вывучаюцца гляцыялогіяй, а таксама шматгадовая крыялітазона, якая вывучаецца геакрыялогіяй. У задачы крыялогіі уваходзіць таксама распрацоўка метадаў прагнозу змен крыясферы Землі і яе натуральна-гістарычных кампанентаў як пад уздзеяннем натуральных, так і антрапагенных чыннікаў.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |