Льюіс Хэмілтан
Льюіс Хэмілтан | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Вялікабрытанія | ||||||||||||||||||||||||
Дата нараджэння | 7 студзеня 1985 (39 гадоў) | ||||||||||||||||||||||||
Месца нараджэння | Стывенідж , Вялікабрытанія | ||||||||||||||||||||||||
№44 Mercedes AMG Petronas F1 Team | |||||||||||||||||||||||||
— месца ў бягучым сезоне (0 ачкоў) | |||||||||||||||||||||||||
Выступленні ў «Формуле-1» | |||||||||||||||||||||||||
Сезоны | 14 (2007–2020) | ||||||||||||||||||||||||
Чэмпіён свету | 7 (2008, 2014, 2015, 2017, 2018, 2019, 2020) | ||||||||||||||||||||||||
Адзіны Гран-пры |
Аўстралія 2007 | ||||||||||||||||||||||||
Месца ў 2020 | 1 (347 ачкоў) | ||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Льюіс Карл Дэвідсан Хэмілтан[1] MBE[2] (англ.: Lewis Carl Davidson Hamilton; нарадзіўся 7 студзеня 1985 года) — брытанскі аўтагоншчык, пілот каманды Mercedes AMG Petronas F1 Team. Сяміразовы чэмпіён свету 2008, 2014, 2015, 2017, 2018, 2019, 2020 гадоў. Лічыцца адным з лепшых гоншчыкаў цяперашняга часу.[3][4]
Хэмілтан нарадзіўся ў Стывеніджы , Хартфордшыр.[5] У снежні 1995 года, ва ўзросце 10-і гадоў ён папытаў аўтограф у боса каманды McLaren Рона Дэніса, і сказаў яму: «Прывітанне. Я Льюіс Хэмілтан. Я выйграў брытанскі чэмпіянат і аднойчы буду ганяцца за рулём вашага баліда». Праз тры гады Дэніс склаў з ім кантракт праграмы падтрымкі маладых пілотаў McLaren. Пасля перамог у Брытанскай Формуле-Рэно, Еўрасерыі Формулы-3, і GP2 Хэмілтан дэбютаваў у Формуле-1, за каманду Vodafone McLaren Mercedes. Кантракт Хэмілтана з праграмай падтрымкі пілотаў McLaren зрабіў яго самым маладым пілотам, які атрымаў гарантаванае месца ў Формуле-1.
Льюіс Хэмілтан стаў першым цемнаскурым пілотам у Формуле-1 (хоць быў Уілі Ці Рыбс , які тэставаў балід у 1986 годзе[6]) і стаў першым цемнаскурым пілотам, хто змог атрымаць перамогу на трасе Індыянапаліс Матор Спідвей у любой дысцыпліне.
У сваім першым сезоне ў Формуле-1, Хэмілтан усталяваў мноства рэкордаў, ён стаў віцэ-чэмпіёнам свайго дэбютнага сезону 2007, у якім прайграў усяго адно ачко чэмпіёну Кімі Райканену, затое на наступны год ён стаў чэмпіёнам. Уладальнік Прэміі імя Ларэнца Бандзіні і Памятнага трафея Суколка Хотарна. У 2014 годзе быў прызнаны спартсменам года па версіі BBC .[7] На дадзены момант з’яўляецца адзіным гоншчыкам у гісторыі Формулы-1, каму атрымоўвалася атрымліваць перамогі ва ўсіх праведзеных сезонах запар, пачынальна з дэбютнага. З 2007 па 2012 гады выступаў за каманду Vodafone McLaren Mercedes, з 2013-га — гоншчык каманды Mercedes AMG Petronas F1 Team.[8][9]
У 2014 годзе па выніках галасавання часопіса «RaceMag» Хэмілтан быў прызнаны самым няўдачлівым гоншчыкам што выступалі ў «Формуле-1» за апошнія дваццаць гадоў, рэйтынг складаўся па агульнай колькасці Гран-пры ў якіх гоншчык мог бы атрымаць перамогу, але па якіх-небудзь прычынах (напрыклад: замешка на піт-стопе, механічны сход) не змог зрабіць гэтага.
Зноскі
- ↑ Hamilton, Lewis (2007). Lewis Hamilton: My Story. HarperSport. p. 33. ISBN 978-0007270057.
- ↑ Хэмілтан атрымаў MBE, sports.ru, 31 снежня 2008
- ↑ Эклстоўн: Хэмілтан лепшы з чэмпіёнаў . championat.com (27 сакавіка 2015). Праверана 18 красавіка 2015.
- ↑ Сусветныя СМІ хваляць Хэмілтана і Алонса(недаступная спасылка). championat.com (5 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 18 красавіка 2015.
- ↑ Kelso, Paul. Profile: Lewis Hamilton . The Guardian (20 красавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 26 чэрвеня 2008.
- ↑ Phillips, Randy (2007-06-07). "Hamilton in fast lane to success". Montreal Gazette/Canada.com. CanWest News Service. Праверана 2007-07-05. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2007. Праверана 27 лістапада 2022.
- ↑ "Хэмілтан – лепшы спартсмен года па версіі BBC". Дмітрый Бухараў. f1news.ru. 15 снежня 2014. Праверана 26 кастрычніка 2015.
- ↑ "Шумахер саступае месца Хэмілтану ў Mercedes AMG". Андрэй Лось. f1news.ru. 2012-09-28.
- ↑ Lewis Hamilton replaces Michael Schumacher at Mercedes, Autosport.com, 28 верасня 2012