Перайсці да зместу

Лявон Вольскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лявон Вольскі
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Леанід Артуравіч Зэйдэль-Вольскі
Дата нараджэння 14 верасня 1965(1965-09-14) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна  Беларусь
Бацька Артур Вольскі
Маці Святлана Георгіеўна Яўсеева
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі мастак, пісьменнік, паэт, спявак, журналіст, аўтар песень, студыйны музыкант
Гады актыўнасці 1981 — цяперашні час
Інструменты гітара, клавішныя
Жанр рок
Псеўданімы Kanzler
Калектыў Мроя
Новае Неба
N.R.M.
Zet
Крамбамбуля
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР
lavonvolski.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Ляво́н Арту́равіч Во́льскі (сапраўднае імя — Леанід Артуравіч Зэйдэль-Вольскі[1]; 14 верасня 1965, Мінск) — беларускі музыкант, літаратар, мастак, вядучы. Заснавальнік «Мроі», N.R.M. і «Крамбамбулі». Таксама граў і спяваў у гуртах «Новае Неба» і «Zet».

З’яўляецца сынам беларускага пісьменніка Артура Вольскага і рускай паэтэсы Святланы Яўсеевай. Унук пісьменніка Віталя Вольскага-Зэйдэля.

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1984), у час навучання быў адным з заснавальнікаў гурта «Мроя» (1982). Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984).

У 1994, пасля некаторых змен у складзе, ініцыяваў пераўтварэнне «Мроі» ў гурт «N.R.M.» («Незалежная Рэспубліка Мроя»), у якім па-ранейшаму выступаў як асноўны аўтар музыкі і тэкстаў песень. У 1990—1998 таксама выступаў як выканавец на клавішных у гурце «Новае Неба». У 2001 быў ініцыятарам стварэння гурта «ZET». У канцы 2004 у складзе гурта «Крамбамбуля» выступаў на плошчы Незалежнасці ў Кіеве. Працаваў вядучым аўтарскай праграмы «Квадракола» на радыёстанцыях «Беларуская маладзежная» і «101,2».

У 1997 напісаў музыку і аранжыроўкі большасці кампазіцый для сумеснага музычнага праекту «Народны альбом», удзельнічаў у падрыхтоўцы, запісе і паказе сумесных музычных праектаў «Сьвяты вечар 2000» і «Я нарадзіўся тут» (2001). На працягу 2002—2007 распрацаваў і напісаў вялікую частку песень для праграм «Крамбамбуля», «Крамбамбуля 11/2: Каралі раёну», «Крамбамбуля 0,33 FM», «„Крамбамбуля“ сьвяточная». Сярод найболей вядомых песень Лявона Вольскага: «Песьні пра каханьне», «Тры чарапахі», «Партызанская», «Паветраны шар», «Лёгкія-лёгкія», «Я нарадзіўся тут», «Абсэнт», «Госьці».

Сумесныя праекты з удзелам Лявона Вольскага — «Народны Альбом» і «Я нарадзіўся тут» — сталі ў Беларусі культавымі[2].

Выступае ў друку як паэт, празаік, журналіст. Аўтар зборнікаў паэзіі «Калідор» (1993), «Фотаальбом» (1998).

У складзе розных калектываў быў на гастролях у Польшчы, Украіне, Францыі, Даніі. Удзельнік, у складзе розных калектываў, фестываляў: «Рок-крок 1987, 1988», «Наваполацк 1988», «Рок-дыялог» (Магілёў, 1988, 1989), «Днепродержинск 1989», «Тры колеры» (Мінск, 1990), «Басовішча» (неаднаразова — Гродэк, Польшча), «Belfort-Fimu» (Бельфор, Францыя, 1993), «Фестываль народных меншасцей» (Гдыня, Польшча, 1993), «Rock-mafia» (Сопат, Польшча), «Roskilde» (Данія, 1993) і інш.

30 снежня 2009 года выйшаў дыск «Такога няма нідзе», усе песні якога сачыніў Вольскі і запісаў іх з шэрагам музыкаў (Русяй, Алегам Хаменкам, Уладзімірам Пугачам ды іншымі)[3].

Альбом «Гравітацыя», прэзентаваны ў Мінску 2 сакавіка 2019 года, завяршыў трылогію, пачатую дыскамі «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016). «Гравітацыя» храналагічна распавядае пра ўсе асноўныя стадыі жыцця чалавека: ад нараджэння да смерці. Рэжысёрамі кліпаў на песні з яго сталі Арцём Лобач («Лепшыя на свеце», «Зьніклыя людзі») ды Елізавета Ганчарова («Човен»). Як і папярэднія альбомы, ён быў запісаны ў Вільні. Сродкі на запіс і выпуск збіраліся праз краўдфандынг[4].

На Новы 2019 год сыграў у музычным шоу «Нас у Маскве не зразумеюць» Тузін Гітоў, «Belsat Music Live» ды Лявона Вольскага[5][6].

У канцы 2023 года беларускія суды ўнеслі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў старонкі Вольскага ў Telegram і Instagram[7].

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Першая жонка, Ганна Вольская, прадзюсар гурту «Крамбамбуля», аўтар праекта «Снежны завулак» (11 чэрвеня 1975 — 23 сакавіка 2016), памерла ад анкалагічнага захворвання. Дачка — Адэля Вольская.

У 2018 годзе Лявон Вольскі пабраўся шлюбам з беларускай літаратаркай Мар’янай Вольскай, вядомай у літаратурных колах як Яня Ядвабная[8].

Прызёр глядацкіх сімпатый на фестывале «Рок-крок 1988»; лаўрэат фестывалю «Наваполацк 1988»; Гран-пры, прыз у намінацыі «Лепшы клавішнік» на фестывале «Тры колеры 1990»; «Рок-кароны» ў намінацыях «Песня году» («Партызанская») — 1996, «Альбом году» («Народныя альбом») — 1997, «Рок-карона 1997», «Праект году» («Сьвяты вечар 2000») — 1999, «Песня году» («Паветраны шар») — 1999, «Музыка году», «Падзея году» (праект «Я нарадзіўся тут»), «Лепшыя тэксты», «Песня году» («Тры чарапахі»), «Альбом году» («Тры чарапахі»), «Рок-карона» — усё 2000, «Выканаўца году» на «Рок-каранацыі 2004—2005», лаўрэат прэміі FreeMuse Award-2016 [9] і USMA-2019 у намінацыі «Лепшыя тэксты песень».

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[10].

Сольныя альбомы

[правіць | правіць зыходнік]

Сумесныя праекты

[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурныя творы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Калідор: зборнік паэзіі — Наваполацак, 1993,
  • Фотаальбом: зборнік паэзіі — Мінск, 1998[11].
  • Міларусь : апавяданні, аповесць / Лявон Вольскі. — Мінск, 2011. (Форма імя: Вольскі Лявон Артуравіч.)[12]
  • Народны альбом : п’еса / Міхаіл Анемпадыстаў, Лявон Вольскі. — Мінск, 2008.

Зноскі

  1. Хартыя’97, Лявон Вольский: «Запреты растят оппозицию» (руск.)
  2. Будкін, Сяргей. Лявон Вольскі: «У Беларусі сытуацыя агульнанацыянальных Навінак» . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (3 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2020. Праверана 10 красавіка 2020.
  3. http://nashaniva.by/?c=ar&i=156322
  4. nashaniva.by
  5. Давыдчык, Андрэй. «Нас у Маскве не зразумеюць». Прэм’ера навагодняга музычнага праекту (аўдыё/відэа) . Тузін Гітоў (1 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 2 студзеня 2019.
  6. БЕЛСАТ МУЗЫКА, "Нас у Маскве не зразумеюць". Навагодні канцэрт ад Лявона Вольскага і #BML, Праверана 2019-01-02
  7. Instagram-страницу Лявона Вольского признали «экстремистской». Кого еще? (руск.). CityDog (20 снежня 2023). Праверана 21 красавіка 2024.
  8. https://news.tut.by/culture/581742.html Архівавана 21 красавіка 2018.
  9. https://freemuse.org/def_art_freedom/freemuse-award-winner-2016-lavon-volski/ Архівавана 19 лютага 2020.
  10. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
  11. http://www.avanhard.narod.ru/kirylica/vierszy/volski.html
  12. Александров, Алексей. Из потока новостей (руск.). Белорусы и рынок (26 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2020. Праверана 8 красавіка 2020.
  • Вольский Лявон // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by
  • Д.П. ВОЛЬСКІ ЛЯВОН (Вольский Лявон, Volski Leanid) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 62–63. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
  • Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Лявон Вольскі