Перайсці да зместу

Магістраль М1

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўтадарога
Магістраль М1
М1
E 30
Схема магістралі М1
Схема магістралі М1
Асноўная інфармацыя
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Частка дарогі E30
Статус рэспубліканская
Уладальнік дзяржаўная
Кіруецца Белаўтадор
Даўжыня 611 км
Пачатак Брэст
Праз Баранавічы (213 км)
Мінск (346 км)
Орша (574 км)
Канец дзяржаўная мяжа з Расіяй (611 км)
Дарожнае пакрыццё асфальт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Аўтамагістраль М1, скрыжаванне пад Оршай

Магістраль М1 — асноўная транзітная дарога ў Рэспубліцы Беларусь. З'яўляецца часткай еўрапейскага маршруту E30 і пан'еўрапейскага транспартнага калідора II БерлінНіжні Ноўгарад.

Праходзіць ад мяжы з Польшчай па тэрыторыі Брэсцкай, Мінскай і Віцебскай абласцей да мяжы з Расіяй. На ўсім працягу ўяўляе сабой 4-палосную дарогу 1 катэгорыі. Шаша праходзіць ад Брэста міма Жабінкі, Кобрына, Бярозы, Івацэвічаў, Баранавіч, Стаўбцоў, Дзяржынска, Мінска, Смалявічаў, Барысава, Крупак, Талачына, Оршы да мяжы з Расіяй (пераход Рэдзькі). Абмежаванне хуткасці на розных участках — 90-120 км/г. Праезд па магістралі з'яўляецца платным, за выключэннем легкавых аўтамабіляў, мікрааўтобусаў і двухвосевых грузавікоў, якія належаць грамадзянам Беларусі, Расіі і Казахстана. Абсталяваныя 3 пункта кантролю i аплаты (ПКА) у Федзьковічах, Калосава, Буда.

Працяг на захадзе — польская дарога 68, якая выводзіць на аўтатрасу 2, на ўсходзе — федэральная аўтамабільная дарога M1 "Беларусь".

Дарога М1 часткова супадае са старай дарогай МаскваБрэст, якая таксама вызначалася як М1. Падчас рэканструкцый былі пабудаваныя новыя ўчасткі трасы ў абыход населеных пунктаў, праз якія праходзіла старая дарога. Фрагменты ранейшай трасы цяпер з'яўляюцца рэспубліканскімі дарогамі Р19, Р53, М2, Р1, Р2.

Працягласць маршруту складае 611 км.

Адлег.
(прыбл.)
Назва Іншыя трасы
Сцяг Польшчы Польшча 68 E30
0 км памежны пераход Казловічы
8 км Брэст Р16
9 км Брэст Р83
21 км Брэст
35 км Жабінка Р7
56 км Кобрын М12 E85
65 км Кобрын М10
81 км Р81
114 км Бяроза Р84
128 км Белаазёрск Р136
150 км Івацэвічы Р6
176 км Р43 Р2 E85
202 км Р2 E85
213 км Баранавічы Р108
222 км Баранавічы Р5
262 км Гарадзея, Нясвіж Р11
271 км Стоўбцы Р64
282 км Стоўбцы Р54
293 км Стоўбцы Р2 E85
307 км Узда Р68
322 км Дзяржынск Р1 Р65
346 км Мінск Р23
366 км Мінск М4 М5 E271
387 км Мінск, Нацыянальны аэрапорт Мінск М2
397 км Смалявічы Р69
399 км Смалявічы Р59
420 км Жодзіна
437 км Барысаў Р67
449 км Барысаў Р53
469 км Крупкі Р19
492 км Крупкі Р62
521 км Талачын Р26
535 км Талачын Р19
557 км Орша Р15
574 км Орша М8 E95 Р87
588 км Дуброўна Р22
611 км памежны пераход Рэдзькі
Сцяг Расіі Расія M1 E30

Буйныя здарэнні на магістралі

[правіць | правіць зыходнік]