Мацеюс Валанчус
Мацеюс Валанчус | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Жамойская дыяцэзія | ||||||
Папярэднік | Szymon Michał Giedroyć[d] | ||||||
Пераемнік | Aleksander Kazimierz Bereśniewicz[d] | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | гісторык, выкладчык універсітэта, каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі тэолаг, пісьменнік, этнограф, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
28 лютага 1801[1] |
||||||
Смерць |
29 мая 1875[1] (74 гады) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маце́юс Вала́нчус, або Мацей Казімір Валанчэўскі (літ.: Motiejus Valančius, польск.: Maciej Wołonczewski; 28 лютага 1801, вёска Насрэнай , цяпер Крацінгскі раён Літвы — 29 мая 1875, Коўна) — літоўскі пісьменнік, асветнік, гісторык, каталіцкі цельшаўскі (жамойцкі) біскуп (1849—1875). Арганізатар руху «кніганошаў».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Віленскую галоўную духоўную семінарыю (1828). Ад 1840 прафесар Віленскай і Пецярбургскай духоўных акадэмій, з 1845 рэктар Варнейскай духоўнай семінарыі. З 1849 жамойцкі біскуп. З мэтай умацавання каталіцтва ў літоўскай вёсцы праводзіў асветніцкую працу на літоўскай мове, арганізоўваў парафіяльныя школы, стварыў шырокую сетку таварыстваў цьвярозасці. Быў лаяльны ў адносінах да царскай ўлады, але выступаў супраць прымусовага насаджэння ў Жамойціі праваслаўя, русіфікацыі насельніцтва і забароны літоўскага друку. 18 жніўня 1863 выдаў адозвы з заклікам заставацца вернымі царскаму ўраду. У 1864 перанёс сталіцу дыяцэзіі з Варняў у Каўнас. Аўтар гістарычнага даследвання «Жамойцкае біскупства» («Żemajtiu Wiskupste», Вільня, 1848, 2 ч.), дыдактычных апавяданняў і аповесцяў. Складальнік зборніку «Жамойцкія прыказкі» (1867).
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Raštai. T. 1—2. Vilnius, 1972;
- Biskupstwo żmujdzkie. Kraków, 1898 (польскі пераклад)
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Валанчюс Мотеюс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мацеюс Валанчус
- Classic Lithuanian Literature Anthology. Motiejus Valančius Архівавана 18 снежня 2005.
- Bishop Motiejus Wolonczewscki † (англ.)
- Pages using the JsonConfig extension
- Біскупы жамойцкія
- Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
- Нарадзіліся 28 лютага
- Нарадзіліся ў 1801 годзе
- Нарадзіліся ў Крацінгскім раёне
- Памерлі 29 мая
- Памерлі ў 1875 годзе
- Памерлі ў Каўнасе
- Пахаваныя ў Каўнасе
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
- Асобы
- Капеланы
- Літоўскамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Літвы
- Асобы на банкнотах
- Асобы на манетах
- Каталіцкія біскупы Літвы