Мора Моўсана
Мора Моўсана | |
---|---|
Плошча | 333 000 км² |
Мора Мо́ўсана — ускрайкавае мора індаакіянскага сектара Паўднёвага акіяна, ля ўзбярэжжа Усходняй Антарктыды, паміж мысамі Візэ (95° 45' у.д.) і Пойнсет (113° 12' у.д.).
Даўжыня берагавой лініі больш за 800 км. Плошча 333 тыс. км². Размешчана пераважна ў межах мацерыковай водмелі, максімальныя глыбіні крыху больш за 1000 м, пераважаючыя — 200—500 м. Вялікую частку года пакрыта неабсяжным льдамі; шмат сталовых айсбергаў, у тым ліку адколваюцца ад размешчанага тут шэльфавага ледавіка Шэклтана.
Вялікі ўклад у вывучэнне мора Моўсана ўнесла савецкая антарктычная экспедыцыя 1962 года. Гэтая частка Паўднёвага акіяна савецкімі навукоўцамі была выдзелена ў асобнае мора і названая ў гонар аўстралійскага антарктычнага даследчыка Д. Моўсана.
На ўзбярэжжы ў 1956—1958 гадах у аазісе Бангера працавала савецкая навуковая станцыя «Аазіс», цяпер працуе аўстралійская станцыя «Кейсі».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Моўсана мора // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 530.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Карта Антарктыды з прылеглымі морамі Архівавана 15 снежня 2012.