Перайсці да зместу

Насельніцтва Румыніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Насельніцтва Румыніі
Краіна
Месцазнаходжанне
Has census Romania 1930 census[d], 1941 Romanian census[d], 1992 census of Romania[d], Romania 2002 census[d], 2011 Romanian census[d], 1899 census of Romania[d], 1912 census of Romania[d], 1948 census of Romania[d], February 1956 Population Census (Romania)[d], Population and housing census of March 1966 (Romania)[d], 1977 census of Romania[d], 2021 Romanian census[d] і Q22704065?
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Бухарэст, Універсітэцкая плошча

Паводле дадзеных 2019 года насельніцтва Румыніі складае больш за 19 млн жыхароў, гэта 7-е месца ў ЕС. Характэрная адмоўная дынаміка колькасці насельніцтва, адзін з самых нізкіх паказчыкаў нараджальнасці ў свеце. У нацыянальным складзе пераважаюць румыны, венгры і цыганы. Большасць насельніцтва атаясамлівае сябе з праваслаўным хрысціянствам і карыстаецца румынскаю мовай. Самы нізкі ў ЕС узровень урбанізацыі (54 %). Вялікія гарады Румыніі — Бухарэст, Брашаў, Клуж-Напока, Ясы, Тымішаара, Канстанца, Краёва.

Полава-ўзроставая структура, 2016

Розныя крыніцы даюць даволі розныя ацэнкі колькасці насельніцтва Румыніі — ад 19,5 да 21,5 млн чалавек. Натуральны прырост адмоўны і складае каля −3.5 праміле (2018). Сумарны каэфіцыент нараджальнасці вельмі нізкі — усяго 1,36 (у 2015 — 1,33), што нашмат ніжэй за ўзровень простага ўзнаўлення (2,1). Міграцыйны складнік слабаадмоўны. Сярэдні ўзрост складае 41,6 гадоў, працягласць жыцця — 75,6 гадоў. Насельніцтва старэе. Адсотак дзяцей і падлеткаў да 15 гадоў (14 %) меншы за долю асоб старэйшых за 65 гадоў (16 %).[1].

Нацыянальны склад

[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама Цыганы ў Румыніі

Этнічная карта румыніі. Венгры складаюць большасць насельніцтва ў трансільванскіх жудзецах — Харгіта (85 %) і Ковасна (73 %)

Згодна з перапісам 2011 года 89 % жыхароў краіны адносяцца да тытульнай нацыі — румынаў — раманскага народа; 6,1 % насельніцтва — гэта венгры, што з даўніх часоў кампактна пражываюць у Трансільваніі; 3 % — гэта цыганы. Сярод іншых меншасцей — туркі, немцы, украінцы, арамуны (старажытны раманізаваны балканскі народ), сербы і інш. У 2009 у Румыніі пражывалі 133 000 імігрантаў, большай часткай з Малдовы і Кітая. Лічыцца, што па-за межамі Румыніі па ўсім свеце жыве не менш за 12 мільёнаў румынаў і асоб з румынскімі каранямі.

Дзяржаўная мова румынская — найбольш шматлікая ў падгрупе ўсходне-раманскіх моў. У румынскім алфавіце 26 класічных лацінскіх літар і 5 дадатковых: 'ă','â','î','ț', і 'ș'. На румынскай мове размаўляе 90 % насельніцтва, на венгерскай — 6 %, на ўлашскіх дыялектах цыганскай мовы — 1,2 %. Каля 50 000 чалавек у паўночных жудзецах размаўляе па-ўкраінску. Канстытуцыя забяспечвае правы нацыянальных меншасцей: у рэгіёнах, дзе нетытульныя народы складаюць больш за 20 %, іх мовы выкарыстоўваюцца ў адукацыі, справаводстве і інш. У школьнай адукацыі аддаецца перавага англійскай і французскай мовам як замежным. Згодна з дадзенымі Еўрабарометра 2012, англійскай валодае 31 % румынаў, французскай — 17 %.

Рэлігійны склад

[правіць | правіць зыходнік]

Румынія — секулярная дзяржава. Тым не менш, рэлігія мае важную ролю ў жыцці румынаў. Паводле перапісу 2011, 81 % насельніцтва — праваслаўныя хрысціяне. Астатнія хрысціяне складаюць яшчэ 10 % (пратэстанты — 6 %, каталікі — 4 %). Туркі і татары пераважна мусульмане (64 000 чалавек). Атэістаў усяго 40 000. Румынская праваслаўная царква аўтакефельная, мае ўласнага патрыярха. Гэта другая па памерах праваслаўная царква свету, юрысдыкцыя якой распаўсюджваецца таксама на вернікаў Малдовы і румынскую дыяспару па ўсім свеце.

Размяшчэнне і гарады

[правіць | правіць зыходнік]

Шчыльнасць насельніцтва складае 84 чал/км². Насельніцтва размеркавана па тэрыторыі краіны даволі раўнамерна. Узровень урбанізацыі адзін з самых нізкіх у Еўропе — усяго 54 %. Дарэчы, з 1990-х узровень урбанізацыі нават паменшыўся. У Бухарэсце жыве 1,8 млн чалавек, у сталічнай агламерацыі — блізу 2,2 млн. Усяго маецца 19 гарадоў з насельніцтвам больш за 100 000 чалавек. Больш за 300 000 жывуць у Тымішаары і Клуж-Напоцы. Іншыя вялікія гарады — Ясы, Брашаў, Канстанца, Краёва.

Зноскі

  1. https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ro.html Архівавана 5 верасня 2015.
  2. Population at 20 October 2011(недаступная спасылка). INSSE (5 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2018. Праверана 21 красавіка 2019.