Перайсці да зместу

Павел Емяльянавіч Купрыянаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Емяльянавіч Купрыянаў
Дата нараджэння 29 чэрвеня 1908(1908-06-29)
Месца нараджэння вёска Старынцы, Дзярновіцкая воласць, Дрысенскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя[1]
Дата смерці 9 лістапада 1936(1936-11-09) (28 гадоў)
Месца смерці Мадрыд
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў танкавыя войскі СССР
Гады службы 19291936
Званне малодшы камузвода
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Іспаніі 1936—1939 гадоў
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Павел Емяльянавіч Купрыя́наў (19088 лістапада 1936) — удзельнік Грамадзянскай вайны ў Іспаніі, Герой Савецкага Саюза (1936).

П. Я. Купрыянаў нарадзіўся ў вёсцы Старынцы Дрысенскага павета Віцебскай губерні (зараз у Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі)[2]. Працаваў на чыгуначнай станцыі Адашава[2]. У Чырвонай Арміі з 1929 г. Скончыў школу малодшых камандзіраў. Служыў камандзірам танка ў 4-й асобнай механізаванай брыгадзе Беларускай ваеннай акругі. З кастрычніка 1936 г. удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі на баку рэспубліканцаў. Працаваў інструктарам па падрыхтоўцы механікаў-вадзіцеляў танка[2]. У якасці камандзіра танка 29 кастрычніка 1936 г. прымаў удзел у першым у свеце танкавым баі ў 30 км ад Мадрыда. Вызначыўся пад Мадрыдам. Танк Купрыянава знішчыў 2 варожыя танкі, 8 гармат і некалькі ўзводаў пяхоты. Загінуў у баі на ўскрайку Мадрыда 08.11.1936 г.

Зноскі

  1. Цяпер Полацкі раён, Рэспубліка Беларусь
  2. а б в Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)
  • Купрыянаў Павел Емяльянавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 38—39. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)