Аляксей Сяргеевіч Благавешчанскі
Аляксей Сяргеевіч Благавешчанскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 (18) кастрычніка 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 мая 1994 (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў |
![]() |
Гады службы | 1927—1960 |
Званне | |
Камандаваў | 2-м знішчальным авіякорпусам |
Бітвы/войны |
Японска-кітайская вайна Савецка-фінская вайна Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | супрацоўнік АКБ А. М. Тупалева |
![]() |
Аляксей Сяргеевіч Благавешчанскі (5 (18) кастрычніка 1909, г. Брэст — 25 мая 1994, г. Масква) — Герой Савецкага Саюза (14 лістапада 1938), генерал-лейтэнант авіяцыі (1943)[1], лётчык-выпрабавальнік 1-га класа (1950).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 5 (18) кастрычніка 1909 года ў горадзе Брэст-Літоўск (цяпер — горад Брэст, Беларусь). Беларус. З 1914 года жыў у Курску. У 1927 годзе скончыў Курскі прамыслова-эканамічны тэхнікум.
У войску з красавіка 1927 года. У 1928 годзе скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэтычную школу ВПС, у 1929 годзе — Барысаглебскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. Служыў у страявых частках ВПС (у Бранску), з 1933 года — у авіяцыі Ціхаакіянскага флоту.
З верасня па снежань 1937 года — лётчык-выпрабавальнік Навукова-выпрабавальнага інстытута ВПС. Правёў шэраг выпрабавальных работ на знішчальніках И-5, И-15 і И-16.
Са снежня 1937 года па жнівень 1938 года ўдзельнічаў у баях з японскімі захопнікамі ў Кітаі[1]. Быў камандзірам знішчальнай авіяэскадрыллі, затым — камандзірам знішчальнай авіягрупы. Здзейсніў 73 баявых вылетаў[1] на знішчальніку И-16, у 11 паветраных баях збіў асабіста 7 і ў складзе групы болей за 20[1] самалётаў праціўніка.
З кастрычніка 1938 года па студзень 1939 года — зноў на лётна-выпрабавальнай працы ў Навукова-выпрабавальным інстытуце ВПС. Правёў шэраг выпрабавальных работ на знішчальніках И-153 і И-16.
У 1939 годзе скончыў Курсы ўдасканалення каманднага складу пры Ваеннай акадэміі Генштаба. Камандаваў 54-й знішчальнай авіябрыгадай (у Ленінградскай ваеннай акрузе).
Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў[1] на пасадзе камандзіра 54-й знішчальнай авіяцыйнай брыгады. Здзейсніў 39 баявых вылетаў на знішчальніку И-16, удзельнічаў у 3 паветраных баях.
З красавіка 1940 г. камандаваў 60-й знішчальнай авіяцыйнай брыгадай, з жніўня таго ж года — камандзір 27-й авіяцыйнай дывізіі (у Закаўказскай ваеннай акрузе). Са студзеня 1941 года — намеснік камандуючага ВПС Далёкаўсходняга фронту.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: у кастрычніку 1942-лютым 1945 — камандзір 2-га знішчальнага авіяцыйнага корпуса[1]. Корпус пад яго камандаваннем змагаўся на Калінінскім, Волхаўскім, Заходнім, Бранскім, 1-м Прыбалтыйскім, 3-м Беларускім і 1-м Украінскім франтах[1]. Удзельнічаў у Вялікалуцкай аперацыі, прарыве блакады Ленінграда, Ржэўска-Вяземскай і Арлоўскай аперацыях, вызваленні Беларусі і Літвы (Оршы, Віцебска, Мінска, Маладзечна, Ліды[1]), у Вісла-Одэрскай аперацыі.
9 лютага 1945 быў цяжка паранены (падарваўся на міне) на аэрадроме горада Любін (Польшча). Да мая 1945 года знаходзіўся на лячэнні ў шпіталі. За час вайны здзейсніў 48 баявых вылетаў для ацэнкі паветранай абстаноўкі, удзельнічаў у 3 паветраных баях.
У 1945—1947 — начальнік Вышэйшай афіцэрскай школы паветранага бою (у горадзе Люберцы). У 1947—1949 — памочнік камандуючага 7-й (з лютага 1949 г. — 62-й) паветранай арміяй СПА па страявой частцы (Бакінская акруга СПА).
У 1949—1952 — начальнік Упраўлення выпрабаванняў самалётаў Дзяржаўнага Чырванасцяжнага навукова-выпрабавальнага інстытута (ГК НДІ ВПС), з красавіка 1952 па ліпень 1959 года — начальнік ГК НДІ ВПС. Браў удзел у дзяржаўных выпрабаваннях розных самалётаў, у тым ліку рэактыўных знішчальнікаў Ла-15, МиГ-15, МиГ-15УТИ, МиГ-17, МиГ-19 , СМ-12, СМ-50, рэактыўнага разведчыка Як-25Р, пасажырскага самалёта Ил-18.
З красавіку 1960 генерал-лейтэнант авіяцыі А. С. Благавешчанскі — у запасе[1]. Працаваў у АКБ А. М. Тупалева: намеснікам начальніка (1962—1965), начальнікам лётна-выпрабавальнай базы (1965—1975), намеснікам галоўнага канструктара (1975—1983), вядучым канструктарам (1984—1985).
Жыў у пасёлку Чкалаўскі (цяпер — у межах горада Шчолкава) Маскоўскай вобласці, затым — у Маскве. Памёр 25 мая 1994 года. Пахаваны на Траекураўскіх могілках у Маскве.
Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]
- Герой Савецкага Саюза (14.11.1938)
- 2 ордэна Леніна (14.11.1938, 20.04.1953)
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (197..)
- 3 ордэна Чырвонага Сцяга (8.03.1938, 15.01.1940, 30.04.1947)
- Ордэн Суворава 2-й ступені (30.08.1943)
- ордэн Кутузава 2-й ступені (22.07.1944)
- ордэн Багдана Хмяльніцкага 2-й ступені (6.04.1945)
- 2 ордэна Айчыннай вайны 1-й ступені (22.02.1943, 11.03.1985)
- 2 ордэна Чырвонай Зоркі (25.05.1936, 3.11.1944)
- медалі
- Ордэн Кітайскай Рэспублікі 4-й ступені (1938)
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
У пасёлку Чкалаўскі (у межах горада Шчолкава Маскоўскай вобласці) на доме (вуліца Леніна, дом 1), у якім у 1950—1959 гадах жыў А. С. Благавешчанскі, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Великая Отечественная война: Комкоры. Военный биографический словарь. Том 2. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2006. — С. 361—363. — 464 с.
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382;
- Золотые Звёзды тихоокеанцев. — Владивосток, 1982. — С. 57-62.
- Кузнецов И. И., Джога И. М. Первые Герои Советского Союза (1936—1939). — Иркутск, 1983. — С. 72-73.
- Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск: Белорус. Сов. Энциклопедия, 1984. — С. 59. — 607 с.
- Республика Беларусь: Энциклопедия: В 6 т. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — Т. 2. — С. 405. — 912 с. — ISBN 985110371-3
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Аляксей Сяргеевіч Благавешчанскі на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 18 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсце
- Памерлі 25 мая
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
- Лётчыкі СССР
- Генерал-лейтэнанты авіяцыі (СССР)
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава II ступені
- Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
- Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага II ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Асобы
- Лётчыкі-выпрабавальнікі СССР
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі япона-кітайскай вайны (1937—1945)
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны