Міхаіл Васілевіч Вадап’янаў
Міхаіл Васілевіч Вадап’янаў | |
---|---|
руск.: Михаил Васильевич Водопьянов | |
Дата нараджэння | 6 (18) лістапада 1899 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 11 жніўня 1980 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы |
Званне | генерал-маёр і генерал-маёр авіяцыі[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаіл Васілевіч Вадап’янаў (руск.: Михаи́л Васи́льевич Водопья́нов; 6(18).11.1899, с. Вялікія Студзёнкі, цяпер частка г. Ліпецка — 11 жніўня 1980) — савецкі лётчык, адзін з першых Герояў Савецкага Саюза (20.04.1934), генерал-маёр авіяцыі (1943). Член КПСС з 1934.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і селяніна. У лютым 1918 года добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію, служыў шафёрам-матарыстам, затым бортмеханікам і пілотам ў авіяцыі. Пасля Грамадзянскай вайны лётаў на самалётах па трасах Масква — Іркуцк, Масква — Ленінград, першым адкрыў паветраную лінію на в. Сахалін. Скончыў ваенна-авіяцыйную школу лётчыкаў (1929). У сакавіку — красавіку 1934 года ўдзельнічаў у выратаванні экіпажа ледакола «Чэлюскін», за што быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. У 1937 годзе ўдзельнічаў у паветранай экспедыцыі на Паўночны полюс. У час Вялікай Айчыннай вайны камандаваў авіядывізіі. З 1946 года ў адстаўцы. Аўтар рамана «Кірэевы» (1956), аповесцяў, апавяданняў, аўтабіяграфічнай кнігі «Палярны лётчык» (1952) і кнігі «Валерый Чкалаў» (1954). Узнагароджаны 4 ордэнамі Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені і медалямі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Нарадзіліся 18 лістапада
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Ліпецкім павеце
- Памерлі 11 жніўня
- Памерлі ў 1980 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Асобы
- Пісьменнікі СССР
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Генерал-маёры СССР
- Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Мемуарысты СССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання
- Члены ЦВК СССР
- Нарадзіліся ў Ліпецку