Цімафей Цімафеевіч Хрукін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Цімафей Цімафеевіч Хрукін
руск.: Тимофей Тимофеевич Хрюкин
Khryukin Timofey Timofeyevich (1940).jpg
Дата нараджэння 8 (21) чэрвеня 1910
Месца нараджэння
Дата смерці 19 ліпеня 1953(1953-07-19)[1] (43 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы СССР[d]
Званне
Генерал-лейтэнант ВПС СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка» Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Суворава I ступені Ордэн Кутузава I ступені Ордэн Кутузава I ступені Ордэн Багдана Хмяльніцкага I ступені
Ордэн Суворава II ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Badge GenStaffCol SU.png

Замежныя ўзнагароды:

Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Commons-logo.svg Цімафей Цімафеевіч Хрукін на Вікісховішчы

Цімафе́й Цімафе́евіч Хру́кін (8 (21) чэрвеня 1910, Ейск, Краснадарскі край — 19 ліпеня 1953, Масква) — савецкі военачальнік, генерал-палкоўнік авіяцыі (1944), двойчы Герой Савецкага Саюза (22.2.1939 і 19.4.1945). Член КПСС з 1929 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У Чырвонай Арміі з 1932 года. Скончыў Луганскую ваенную школу пілотаў (1933), курсы ўдасканалення вышэйшай камскладу пры Акадэміі Генштаба (1941). У 1936-37 гадах быў добраахвотнікам у Грамадзянскай вайне ў Іспаніі — камандаваў авіяцыйным атрадам, у красавіку — чэрвені 1938 года ўдзельнічаў у баях супраць японцаў у Кітаі — камандзір эскадрыллі, затым бамбавальнай групы. Падчас савецка-фінляндскай вайны 1939-40 камандуючы ВПС 14-й арміі. У Вялікую Айчынную вайну 1941-45 камандуючы ВПС 12-й арміі (1941), Карэльскага і Паўднёва-Заходніх франтоў (1941-42), камандуючы 8-й (1942-44) і 1-й (з ліпеня 1944 г.) паветранымі арміямі. Удзельнічаў у Сталінградскай бітве, у вызваленні Данбаса, Правабярэжнай Украіны, Крыма, Беларусі, Прыбалтыкі, ва Усходне-Прускай і іншых аперацыях. У 1946-47 і ў 1950-53 гадах намеснік Галоўнакамандуючага ВПС.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Леніна, 3 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава 1-й і 2-й ступені, 2 ордэнамі Кутузава 1-й ступені, ордэнамі Багдана Хмяльніцкага 1-й ступені, Айчыннай вайны 2-й ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі, а таксама замежнымі ордэнамі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Хрюкин Тимофей Тимофеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.