Перайсці да зместу

Пажар на бульвары Шаўчэнкі ў Мінску

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пажар на бульвары Шаўчэнкі ў Мінску — здарэнне, якое адбылося ў Мінску на бульвары Шаўчэнкі, 4 у ноч на 17 снежня 2022 года[1]. Пажар адбыўся па прычыне выбуху газавага абсталявання і ў выніку яго загінулі 6 чалавек, сярод якіх было 1 дзіця 2011 г. н., шпіталізаваны яшчэ 3 чалавекі, сярод якіх таксама 1 дзіця і каля 20 чалавек эвакуіяваны з дому[2]. Па выніках трагедыі міністр энергетыкі В. Каранкевіч заявіў аб намеры ўзмацніць кантроль за эксплуатацыяй газавага абсталявання[3].

26 ліпеня 2023 года на сайце Следчага камітэта РБ было апублікавана, што "выбух адбыўся ў выніку наўмысных дзеянняў двух жыхароў гэтага дома. Уначы 17 снежня фігуранты вылілі на падлогу ў кватэры больш за 10 літраў лёгкай на загаранне вадкасці і пашкодзілі газавае абсталяванне на кухні, чым стварылі выбухованебяспечную канцэнтрацыю газапаветранай сумесі. Пасля гэтага яны ініцыявалі ўзгаранне, што прывяло да выбуху, які пашкодзіў уваходныя дзверы ў памяшканне і, разам з полымем, распаўсюдзіўся па пад'ездзе. Сілы выбухной хвалі хапіла, каб выбіць уваходныя дзверы ў яшчэ адну кватэру на іншым паверсе, дзе загінула сям'я з дзіцем. Акрамя таго, сярод жыхароў дома таксама былі пацярпелыя ў выніку атручэння прадуктамі гарэння і абвальвання канструкцый[4]".

Зноскі