Перайсці да зместу

Бенгкулу (правінцыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Правінцыя Бенгкулу)
У гэтага паняцця ёсць іншыя значэнне горад Бенгкулу.
Бенгкулу
індан.: Bengkulu
Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Макасар
Дата ўтварэння 18 лістапада 1968
Губернатар Rohidin Mersyah[d]
Афіцыйныя мовы інданезійская мова, малайская мова
Насельніцтва 1 828 291 (2 014)
Нацыянальны склад серавай (17,87%), яванцы (22,31%), рэджангцы (60,36%), бенгкульскія малайцы (7,93%), мінангкабау (4,28%), сунды (3,01%),
Канфесійны склад Іслам
Плошча 19 919,33 км²
Вышыня
над узроўнем мора
100 м
Часавы пояс UTC+7
Код ISO 3166-2 ID-BE
Паштовыя індэксы 38113–39374
Код аўтам. нумароў BD
Афіцыйны сайт
Дэвіз Sekundang setungguan seio sekato
(Разам праца лягчэй)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бенгкулу (індан.: Bengkulu) — правінцыя на паўднёвым захадзе вострава Суматра ў Інданезіі. Плошча — 19 919,33 км². Насельніцтва (2014 г.) — 1 828 291 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Бенгкулу.

Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Бенгкулу ўзніклі ў сярэднявеччы. У XVII ст. узбярэжжа кантралявалася султанамі Бантэна і дзяржавай Індэрапура. З 1685 г. тут існавалі гандлёвыя факторыі Брытанскай Ост-Індскай кампаніі. У 1824 г. брытанцы перадалі правы на валаданне ўзбярэжжам галандцам. Далейшай каланізацыі садзейнічала адкрыццё золата ў другой палове XIX ст. У часы каланіялізму ў Бенгкулу ў высылцы правёў некалькі гадоў Сукарна. Тут ён пазнаёміўся са сваёй жонкай Фатмаваці.

У 1945 г. землі Бенгкулу ўвайшлі ў склад незалежнай Інданезіі. У 1968 г. была створана асобная правінцыя Бенгкулу.

Важныя галіны эканомікі правінцыі Бенгкулу — сельская гаспадарка і рыбалоўства. У 2011 г. сельскагаспадарчая вытворчасць фарміравала 39,84 % ВУП правінцыі. Асноўныя таварныя культуры — рыс, арахіс, соя, фасоля, чай, кава, перац, гевея і інш. Рыбалоўства развіваецца як на прыбярэжных тэрыторыях, так і ва ўнутраных вадаёмах. У 2006 г. здабыта 145 334 тоны рыбы.

Прамысловасць прадстаўлена здабычай вугалю, а таксама дробнымі прадпрыемствамі па перапрацоўцы сельскагаспадарчай і лясной прадукцыі.

Дынаміка росту насельніцтва правінцыі Бенгкулу:

Перапіс 1971 1980 1990 1995 2000 2010 2014
Насельніцтва 519316 768064 1179122 1409117 1567436 1715568 1828291

Зноскі

  1. а б Indonesian Minister of Home Affairs Decree 100.1.1-6117 Of 2022 — С. 1079.