Робін Уорэн
Робін Уорэн | |
---|---|
англ.: John Robin Warren | |
Дата нараджэння | 11 чэрвеня 1937[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 ліпеня 2024[3][4] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | патолагаанатам, мікрабіёлаг, даследчык, навуковы работнік |
Навуковая сфера | мікрабіялогія, паталогія[6], гастраэнтэралогія[6] і медыцына[7] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон Робін Уорэн AC (англ.: John Robin Warren, 11 чэрвеня 1937[1][2][…], Адэлаіда, Паўднёвая Аўстралія — 23 ліпеня 2024[3][4], Перт, штат Заходняя Аўстралія) — аўстралійскі патолаг і навуковец, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі 2005 года. У 1979 пераадкрыў бактэрыю Helicobacter pylori. Кампаньён ордэна Аўстраліі з 2007 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Робін Уорэн нарадзіўся 11 чэрвеня 1937 года ў Адэлаідзе. Атрымаў ступень бакалаўра ва Універсітэце Адэлаіды. У 1967 годзе пачаў даследчую кар’еру ў Каралеўскім каледжы паталогіі Аўстраліі і стаў старэйшым патолагам Каралеўскага шпіталя Перт, дзе прайшла асноўная частка яго навуковай кар’еры. Разам з Бары Маршалам паказаў, што язва страўніка ў большасці выпадкаў выклікаецца бактэрыяй Helicobacter pylori.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]У 2005 годзе Робін Уорэн і яго калега Бары Маршал атрымалі Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне «За працы па вывучэнні ўплыву бактэрыі Helicobacter pylori на ўзнікненне гастрыту і язвы страўніка і дванаццаціперснай кішкі».
2007 — кавалер ордэна Аўстраліі вышэйшай ступені.
Зноскі
- ↑ а б J. Robin Warren // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б John Robin Warren // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б Vale Robin Warren
- ↑ а б Remembering Nobel Laureate Professor Robin Warren AC
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 27 ліпеня 2024.
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 11 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Адэлаідзе
- Памерлі 23 ліпеня
- Памерлі ў 2024 годзе
- Члены Аўстралійскай акадэміі навук
- Кампаньёны ордэна Аўстраліі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі
- Медыкі Аўстраліі
- Постаці аўстралійскай мікрабіялогіі