Спецыяльныя групы (Ірак)
Спецыяльныя групы | |
---|---|
З'яўляецца часткай |
Іракскія паўстанцы (2003—2011) Сілы народнай мабілізацыі (з 2014) |
Ідэалогія |
шыіцкі ісламізм, антыамерыканізм |
Саюзнікі |
Іран Сірыя (з 2013 па 2024) Хезбала |
Праціўнікі |
Міжнародныя кааліцыйныя сілы ў Іраку (да 2011) ЗША Ірак (да 2011) ІДІЛ (з 2014) Суніцкія паўстанцы Сірыйская апазіцыя (з 2013) |
Удзел у канфліктах |
Вайна ў Іраку Грамадзянская вайна ў Іраку Грамадзянская вайна ў Сірыі Барацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 года Амерыкана-іранскі канфлікт |
Спецыяльныя групы (англ.: Special Groups, араб. المجموعات الخاصة) — тэрмін, уведзены амерыканскімі вайскоўцамі для абазначэння шыіцкіх апалчэнняў у Іраку, дружалюбных Ірану. Фінансаваннем, навучаннем і ўзбройваннем дадзеных ваенізаваных фарміраванняў займалася іранскае спецпадраздзяленне «Кодс», якое ўваходзіць у склад Корпуса Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля Ісламскай рэвалюцыі Іран імкнуўся падтрымліваць шыіцкія ісламісцкія ваенізаваныя арганізацыі на Блізкім Усходзе. Многія з іх былі вельмі блізкі да іранскай дзяржавы, асабліва да Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі, як, напрыклад, «Рух місіянераў авангарду» і «Вышэйшы савет ісламскай рэвалюцыі ў Іраку». Падчас ірана-іракскай вайны дадзеныя арганізацыі змагаліся на баку Ірана. Пасля звяржэння Садама Хусейна ў ходзе амерыканскага ўварвання апалчэнні перабраліся ў Ірак.
У наступныя гады неаднаразова ўсплывала інфармацыя, што іранскія ўлады аказваюць падтрымку шыіцкім баевікам, якія змагаюцца супраць сіл міжнароднай кааліцыі[1][2][3]. Па даных Міністэрства абароны ЗША, было пацверджана, што падчас Іракскай вайны 2003—2011 гадоў 603 амерыканскіх вайскоўцаў былі забіты спецыяльнымі групамі[4].
З 2013 года праіранскія апалчэнні пачалі ўдзельнічаць у сірыйскім канфлікце на баку ўрада Башара Асада. Пазней яны далучыліся да барацьбы з арганізацыяй «Ісламская дзяржава»[5][6][7]. Кааліцыя іракскіх груповак «Сілы народнай мабілізацыі», накіраваная супраць ІДІЛ, была заснавана менавіта спецыальнымі групамі. Крыху пазней, у 2019—2020 гадах, яны згуляюць адну з ключавых роляў у амерыкана-іранскім канфлікце. Імі ж будзе здзейснены напад на пасольства ЗША ў Багдадзе, што стане падставай для авіяўдару па багдадскім аэрапорце. У выніку бамбардзіроўкі загінулі камандзір «Кодс» Касем Сулеймані і кіраўнік «Сіл народнай мабілізацыі» Абу Махдзі Аль-Мухандзіс.
Фінансаванне
[правіць | правіць зыходнік]Па словах амерыканскага генерала Кевіна Дж. Бергнера, на 2014 год спецыяльныя групы атрымлівалі ад 750 000 да 3 000 000 долараў у месяц ад атрада «Кодс»[8].
Прадстаўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Садрысцкі рух
- Армія Махдзі
- Асаіб Ахль аль-Хак
- Катаіб Хезбала
- Харакат Ан-Нуджаба
- Ліва Алі Аль-Акбар
- Катаіб Саід аш-Шухада
- Арганізацыя Бадра
- Сарая аль-Джыхад
- Сарая Ашура
- Сарая Аль-Харасані
- Сарая Ансар аль-Акіда
- Катаіб ат-Таяр ар-Рысалі
- Харакат аль-Абдал
- Брыгада Імама Алі
- Джэйш аль-Муамаль
- Сілы Абу аль-Фадля аль-Абаса
- Ліва Асад Алах аль-Галіб фі аль-Ірак ва аш-Шам
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Al-Nujaba Militia Leader Sheikh Akram Al-Kaabi: IRGC And Lebanese Hizbullah Officers Have Guided Us In Fighting The American Forces Since 2004: 'We Started Using Explosively Formed Penetrators... They Would Explode Inside The Tank, Destroying It And Killing' The Americans Inside
- ↑ США заявляют, что Иран поставляет оружие иракским шиитам // Inopressa: The New York Times, 12 февраля 2007 г.
- ↑ Иракские спецслужбы обвиняют Иран и Сирию в пособничестве повстанцам // Lenta.ru, 22 февраля 2004
- ↑ Iran killed more US troops in Iraq than previously known, Pentagon says . Militarytimes.com. Праверана 19 лістапада 2021.
- ↑ (англ.) Controlled by Iran, the deadly militia recruiting Iraq's men to die in Syria, The Guardian, 12 mars 2014
- ↑ (англ.) Iran's Foreign Legion: The Role of Iraqi Shiite Militias in Syria, The Washington Institute, 27 juin 2013
- ↑ (англ.) US aided Hezbollah Brigades in breaking Islamic State siege of Iraqi town, The Long War Journal, 10 septembre 2014
- ↑ The Official Website – United States Forces – Iraq(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2017. Праверана 7 November 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Спецыяльныя групы (Ірак) на Вікісховішчы |
- Coalition forces target Special Groups leader, 49 criminals killed Архівавана 8 студзеня 2009. – 21 Oct 2007
- Raid in Baghdad's Sadr City kills 49 Special Groups operatives – 21 Oct 2007
- DoD News Briefing with Maj. Gen. Sherlock from the Pentagon – 04 Oct 2007
- Cooling The Clash With Iran – 16 Sep 2007
- Gen. Petraeus Opening Remarks to Congress Архівавана 13 ліпеня 2022. – 11 Sep 2007
- Two Suspected Secret Cell Terrorists Detained by Coalition Forces Архівавана 4 красавіка 2008. – 12 Jul 2007
- MNF-I spokesman details secret cell involvement in Iraq Архівавана 7 верасня 2009. – 02 Jul 2007
- [1] – 15 Nov 2008
- [2] Архівавана 17 чэрвеня 2010.
- [3] – 26 Apr 2009
- Special Groups training Архівавана 3 сакавіка 2016.
- Recent Attacks in Iraq: Al-Qaeda in Iraq or Special Groups? Архівавана 5 лютага 2011.