Сцяг Кыргызстана
Выгляд
Сцяг Кыргызскай Рэспублікі | |
---|---|
Зацверджаны | 22 снежня 2023 |
Прапорцыя | 3:5 |
Аўтарскі калектыў | |
Э. Айдарбекаў, Б. Жайчыбекаў, С. Іптараў, Ж. Матаеў, М. Сыдыкаў |
Дзяржаўны сцяг Кыргызскай Рэспублікі — палотнішча чырвонага колеру, у цэнтры якога размешчаны сонечны дыск з сарака раўнамерна разбежнымі прамянямі залацістага колеру. Унутры сонечнага дыска чырвоным колерам намаляваны цюндзюк кыргызскай юрты.
Чырвоны колер сцяга сімвалізуе доблесць і адвагу. Залатое Сонца ўвасабляе супакой і багацце. Цюндзюк — сімвал бацькавага дому. 40 прамянёў, аб’яднаных у круг, азначаюць аб’яднанне 40 старажытных плямёнаў у адзіны Кыргызтан.
Шырыня сцяга складае тры пятых яго даўжыні. Дыяметр праменнага дыска складае тры пятых шырыні сцяга. Суадносіны дыяметраў сонечнага і праменных дыскаў — тры да пяці. Дыяметр цюндзюка складае палову дыяметра праменнага дыска.