Турасы
Турасы | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 128,6 м |
Даўжыня | 1,74 км |
Шырыня | 0,74 км |
Плошча | 0,74 км² |
Аб’ём | 0,00367 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 6,14 км |
Найбольшая глыбіня | 15,3 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 2,94 км² |
Упадаюць | рака Дзіва |
Выцякаюць | рака Дзіва |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Ту́расы, Тураса — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 24 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Калкі. Належыць да групы Ушацкіх азёр.
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча Турасаў складае 0,74 км². Найбольшая глыбіня возера — 15,3 м. Даўжыня — 1,74 км, найбольшая шырыня — 0,74 км. Даўжыня берагавой лініі — 6,14 км. Аб’ём вады ў возеры складае 3,67 млн м³, плошча вадазбору — 2,94 км².
Катлавіна возера складанага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню да 15 м, на захадзе і поўначы возера знаходзіцца озавая града і таму схілы там дасягаюць вышыні 20—32 м. На поўдні і ўсходзе схілы разараныя. Добра выражаная тэраса, якая мае вышыню 0,8—1,2 м.
Пойма шырынёй ад 10—12 да 50 метраў. Берагі возера нізкія, на захадзе і ўсходзе месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны, пясчаныя. Дно вадаёма ў прыбярэжнай частцы пясчанае, на глыбінях — глеістае і сапрапелістае.
Возера зарастае слаба. Надводная расліннасць пашыраная да глыбіні 1,9 м на адлегласці да 100 м ад берага.
Праз Турасы цячэ рака Дзіва, якая злучае яго з возерам Атолава. На захадзе ўпадае ручай з возера Правады.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Турасы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 35. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)