Тэадор Майман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэадор Майман
Дата нараджэння 11 ліпеня 1927(1927-07-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 мая 2007(2007-05-05)[3][1][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Уіліс Юджын Лэмб
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэадор Майман (анг. Theodore Harold Maiman; 11 ліпеня 1927, Лос-Анджэлес — 5 мая 2007, Ванкувер) — амерыканскі фізік, які стварыў першы працоўны лазер.

Вучоба[правіць | правіць зыходнік]

Майман нарадзіўся ў Лос-Анджэлесе. У юнацтве для аплаты вучобы ў каледжы займаўся рамонтам электра-і радыёпрыбораў. У 1949 годзе скончыў універсітэт Каларада і атрымаў ступень бакалаўра ў галіне інжынернай фізікі. Пасля гэтага ён паступіў у Стэнфардскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступень магістра ў 1951, а пазней і ступень кандыдата навук па фізіцы (1955).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1955 далучаецца да даследаванняў у Х’юіскай навукова-даследчай лабараторыі, Маямі. Маймана асабліва цікавіць лазер.

7 ліпеня 1960 Тэадор Майман правёў прэзентацыю першага лазера. Лазер уяўляў сабой монакрышталь штучнага рубіну, які ствараў інтэнсіўнае выпраменьванне чырвонага колеру. Прамень лазера можа пераадольваць доўгія адлегласці з невялікай дысперсіяй і можа канцэнтраваць аптычную энергію на маленькай пляме.

Майман заснаваў уласную кампанію «Корад Карпарэйшн», якая стала вядучым распрацоўшчыкам і вытворцам магутных лазераў.

Зноскі