Уіліс Юджын Лэмб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уіліс Юджын Лэмб
англ.: Willis Eugene Lamb
Willis Lamb 1955.jpg
Дата нараджэння

12 ліпеня 1913(1913-07-12)[1][2]

Месца нараджэння

Лос-Анджэлес, акруга Лос-Анджэлес[d], Каліфорнія, ЗША[3]

Дата смерці

15 мая 2008(2008-05-15)[1][2] (94 гады)

Месца смерці

Тусан, акруга Піма[d], Арызона, ЗША

Грамадзянства

Flag of the United States.svg ЗША

Род дзейнасці

фізік, выкладчык універсітэта

Навуковая сфера

фізіка

Месца працы

Гарвардскі ўніверсітэт
Арызонскі ўніверсітэт
Калумбійскі ўніверсітэт

Альма-матар

Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі

Навуковы кіраўнік

Роберт Опенгеймер

Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Уіліс Юджын Лэмб на Вікісховішчы

Уіліс Юджын Лэмб (англ.: Willis Eugene Lamb; 12 ліпеня 1913, Лос-Анджэлес, ЗША — 15 мая 2008, Тусан, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1955). Палова прэміі "за адкрыцці, звязаныя з тонкай структурай спектру вадароду ".

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Уіліс Юджын Лэмб малодшы нарадзіўся ў сям'і тэлефоннага тэхніка Уіліса Юджына Лэмба і яго жонкі Марыі Хелен Меткалф. У 1930 годзе прыступіў да вывучэння фізікі ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. Скончыў універсітэт у 1934 годзе са ступенню бакалаўра. У 1938 годзе, пад кіраўніцтвам Роберта Опенгеймера, абараніў дысертацыю па тэме электрамагнітных уласцівасцей ядзерных сістэм. Пасля абароны працаваў у Калумбійскім універсітэце і ў 1945 годзе стаў асістэнтам прафесара, у 1947 годзе — асацыяваным прафесарам і ў 1948 годзе — прафесарам. У 1951 годзе перайшоў у Стэнфардскі ўніверсітэт у Каліфорніі. У 1954/55 навучальным годзе — запрошаны лектар у Гарвардскім універсітэце. З 1956 да 1962 год — прафесар фізікі ў Оксфардскім універсітэце, а затым у Ельскім універсітэце ў Нью-Хэвене. Пасля 1974 Лэмб — прафесар Арызонскага ўніверсітэта. У 1939 годзе Лэмб пабраўся шлюбам з нямецкай студэнткай Урсулай Шэфер.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Лэмб займаўся ўзаемадзеяннем нейтронаў з матэрыяй, тэорыяй поля атамнага ядра, тэорыяй бэта-распаду, касмічным выпраменьваннем, нараджэннем пар часціца-антычасціца, з'явай парадкавання, квадрупальнымі эфектамі ў малекулах, дыямагнітнымі папраўкамі ў эксперыментах па ядзерным рэзанансе. Акрамя таго ён удзельнічаў у распрацоўцы і пабудове тэорыі магнетрона, тэорыяй мікрахвалевай спектраскапіі, вывучэнні тонкай структуры вадароду, дэйтэрыя і гелія, а таксама зрушэннем узроўняў энергіі за кошт электрадынамічных эфектаў. Імем Лэмба названы Лэмбаўскі зрух. У 1955 годзе Лэмб атрымаў палову Нобелеўскай прэміі па фізіцы «за адкрыцці, звязаныя з тонкай структурай спектру вадароду». Другую палову прэмію атрымаў Палікарп Куш «за дакладнае вызначэнне магнітнага моманту электрона». Памёр 15 мая 2008 года ў горадзе Тусан, ЗША.


  1. 1,0 1,1 Willis Lamb // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Willis Eugene Lamb, Jr. // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Лэмб Уиллис Юджин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.