Універсітэт імя У. М. Райса
Выгляд
Універсітэт імя У. М. Райса | |
---|---|
англ.: William Marsh Rice University | |
Арыгінальная назва | англ.: William Marsh Rice University |
Заснаваны | 1912 |
Студэнты | 7 643[1] і 7 956[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Х’юстан, Тэхас, ЗША |
Сайт | rice.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт імя У. М. Райса (англ.: William Marsh Rice University) — амерыканская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Х’юстан у штаце Тэхас, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыты ў 1912 годзе як Інстытут імя У. М. Райса і названы ў гонар Уільяма Марша Райса — бізнесмена, які завяшчаў усю сваю маёмасць на заснаванне вучэльні. Універсітэт знаходзіцца на кампусе плошчай 120 га, прылеглым да Х’юстанскага музейнага раёна і Тэхаскага медыцынскага цэнтра. Ён з'яўляецца сябрам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў з 1985 года і класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Сярод выпускнікоў універсітэта тры лаўрэаты Нобелеўскай прэміі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Школа інжынерыі
- Школа бізнесу
- Школа архітэктуры
- Школа гуманітарных навук
- Школа сацыяльных навук
- Школа музыкі
- Школа прыродазнаўчых навук
- Школа бесперапыннага навучання
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 чэрвеня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт імя У. М. Райса
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы