Уэслі Снейдэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Уэслі Снейдэр
Уэслі Снейдэр у складзе "Галатасарая" ў сезоне 2014/15
Уэслі Снейдэр у складзе "Галатасарая" ў сезоне 2014/15
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уэслі Беньямін Снейдэр
Нарадзіўся 9 чэрвеня 1984(1984-06-09)[1][2][…] (39 гадоў)
Грамадзянства  Нідэрланды
Рост 170 см
Вага 67 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1991—2002 Нідэрланды Аякс
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2007 Нідэрланды Аякс 126 (43)
2007—2009 Іспанія Рэал Мадрыд 52 (11)
2009—2013 Італія Інтэрнацыянале 76 (13)
2013—2017 Турцыя Галатасарай 122 (35)
2017—2018 Францыя Ніца 5 (0)
2018—2019 Катар Аль-Гарафа 22 (15)
Нацыянальная зборная[* 2]
1999 Нідэрланды Нідэрланды (да 15) 1 (0)
2000—2001 Нідэрланды Нідэрланды (да 16) 6 (2)
2001 Нідэрланды Нідэрланды (да 18) 2 (1)
2001—2002 Нідэрланды Нідэрланды (да 19) 8 (3)
2003 Нідэрланды Нідэрланды (да 21) 1 (0)
2003—2018 Нідэрланды Нідэрланды 134 (31)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Срэбра ПАР 2010
Бронза Бразілія 2014
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Партугалія 2004
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 жніўня 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 жніўня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уэслі Снейдэр (нідэрл.: Wesley Sneijder; нар. 9 чэрвеня 1984, Утрэхт, Нідэрланды) — былы нідэрландскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Нідэрландаў (2003—2018). Быў названы УЕФА адным з трох найлепшых паўабаронцаў у свеце за 2010 год паводле версіі ФІФА.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Аякс»[правіць | правіць зыходнік]

Футболам пачаў займацца ў амстэрдамскай моладзёвай акадэміі «Аякс». Выступаючы за юнацкую каманду, Снейдэр змог зарэкамендаваць сябе перад трэнерам. Дэбют футбаліста ў складзе «Аякса» адбыўся 22 снежня 2002 года ў матчы супраць клуба «Эксельсіёр» (2:0). Пасля гэтага Снейдэр змог даволі хутка замацавацца ў асноўным складзе сваёй каманды.

За пяць сезонаў, праведзеных у Галандыі, паўабаронца адзін раз станавіўся чэмпіёнам краіны (2002), двойчы выйграваў кубак (2006, 2007) і тройчы станавіўся ўладальнікам Суперкубка Нідэрландаў (2002, 2005, 2006). Усяго ў складзе «Аякса» Снейдэр правёў 126 матчаў, у якіх забіў 43 гола. У 2003 годзе быў прызнаны самым таленавітым спартсменам Амстэрдама.

У сезоне 2006/07 Снейдэр забіў за «Аякс» 18 галоў, і якасцю сваёй гульні звярнуў увагу селекцыянераў «Рэала».

«Рэал»[правіць | правіць зыходнік]

У выніку 12 жніўня 2007 года футбаліст быў прадстаўлены ў якасці іграка мадрыдскага клуба. Пераход Снейдэра абыйшоўся ў 27 мільёнаў еўра, а сам футбаліст стаў другім у спісе самых дарагіх галандскіх ігракоў. Ён змог замацавацца ў складзе «Рэала», правёўшы 30 гульняў і забіўшы 9 галоў.

«Інтэр»[правіць | правіць зыходнік]

Правёўшы яшчэ адзін сезон у «Рэале», улетку 2009 года Снейдэр быў вымушаны пакінуць каманду. Пасля доўгіх угавораў Уэслі ўсё ж такі пакінуў Мадрыд і пераехаў у міланскі «Інтэр» за 15 млн еўра. У новым клубе Снейдэр стаў важнейшай часткай каманды і дапамог ёй выйграць усе трафеі ў сезоне 2009/10, як Серыя A, Кубак Італіі і Лігу чэмпіёнаў.

«Галатасарай»[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2013 года перайшоў у турэцкі «Галатасарай». Пакінуў стамбульскі клуб у ліпені 2017 года[5].

«Ніца»[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2017 года падпісаў кантракт з французскім клубам «Ніца», дзе атрымаў 10 нумар[6]. Аднак, за «Ніцу» правёў толькі 8 матчаў, у якіх адзначыўся адной галявой перадачай.

«Аль-Гарафа»[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2018 года далучыўся да катарскага клуба «Аль-Гарафа»[7].

У жніўні 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры і пераходзе на работу ва «Утрэхт»[8].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У нацыянальную зборную Нідэрландаў Снейдэр пачаў прыцягвацца з 2003 года. Дэбютны матч паўабаронцы адбыўся ў красавіку супраць каманды Партугаліі. Пасля гэтага футбаліст стаў рэгулярна атрымліваць запрашэнні ў нацыянальную каманду. Снейдэр прымаў удзел на чэмпіянаце свету 2006 года (5 матчаў, 1 жоўтая картка). У адборачнай кампаніі чэмпіянату Еўропы 2008 Снейдэр згуляў 10 матчаў і забіў 2 галы. На самім жа Еўра ён быў прызнаны адным з найлепшых ігракоў — ён згуляў усе матчы сваёй каманды і адзначыўся некалькімі найпрыгожымі галамі ў брамы зборных Францыі і Італіі. Снейдэр бліснуў і на чэмпіянаце свету 2010 года ў складзе зборнай Нідэрландаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]