ФК Саўтгемптан
Саўтгемптан | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Southampton Football Club | |||
Мянушкі | Святыя | |||
Заснаваны | 21 лістапада 1885 | |||
Горад | Саўтгемптан, Англія | |||
Стадыён |
Сейнт-Мары Стэдыум Умяшчальнасць: 32 690 |
|||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Чэмпіёншып | |||
2022/23 | ▼ 20 месца ў Прэм’ер-лізе | |||
Сайт | southamptonfc.com | |||
|
«Саўтгемптан» (англ.: Southampton F.C.) — англійскі футбольны клуб, які размяшчаецца ў горадзе Саўтгемптан, графства Хэмпшыр. На «Сейнт-Мары Стэдыум» клуб пераехаў у 2001 годзе. Клуб мае мянушку «святыя», якая паўстала яшчэ ў часы заснавання клуба ў 1885 годзе ў сувязі з яго гісторыяй, гэта значыць каманда была арганізавана царкоўнымі актывістамі і з тых часоў гуляе традыцыйна ў чырвона-белай форме. Клуб мае сталае суперніцтва з «Портсмутам» з-за блізкасці паміж гарадамі. Матчы паміж гэтымі двума супернікамі вядомыя як Дэрбі паўднёвага берага.
Клуб упершыню атрымаў значны трафей у 1976 годзе, перамогшы ў розыгрышы Кубка Англіі, да гэтага клуб атрымліваў перамогі толькі ў рэгіянальных кубках і чэмпіянатах. Самым значным поспехам у чэмпіянаце Англіі з’яўляецца другое месца ў сезоне 1983/84[2]. «Саўтгемптан» гуляў у Прэм’ер-лізе да сезону 2004/05 (27 сезонаў запар у найвышэйшым дывізіёне), пасля чаго вылецеў у ніжэйшыя лігі. У 2012—2023 гадах «святыя» зноў выступалі ў Прэм’ер-лізе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Клуб быў заснаваны ў 1885 годзе членамі Моладзевай асацыяцыі царквы Святой Дзевы Марыі (англ.: St Mary’s Church of England Young Men’s Association). Цяперашнюю назву «Саўтгемптан» атрымаў у 1897 годзе. Выступаючы пад назвай «Саўтгемптан Святой Марыі» (англ.: Southampton St.Mary’s), клуб далучыўся да Паўднёвай лігі ў 1894 годзе і станавіўся чэмпіёнам лігі шэсць разоў — у 1897, 1898, 1899, 1901, 1903 і 1904 гадах.
«Святыя» ўвайшлі ў Футбольную Лігу ў 1920 годзе, як член-заснавальнік трэцяга дывізіёна. Першы тытул прыйшоў у 1922 годзе, калі «Саўтгемптан» стаў чэмпіёнам дывізіёна. Дагэтуль «святыя» паспелі паўдзельнічаць у двух фіналах Кубка Англіі ў 1900 і 1902 гадах, але трафей абодва разы не скарыўся ім. Падняўшыся ў 1922 годзе ў другі дывізіён, «святыя» гулялі ў ім да 1953 года, калі зноў не апусціліся ў трэці дывізіён.
Пасляваенны час
[правіць | правіць зыходнік]Легенда «Саўтгемптана» і англійскага футбола Альф Рамсей быў сапраўднай зоркай пасляваеннага перыяду, і, шмат у чым дзякуючы яму, у 1960 годзе «Саўтгемптан» зноў вярнуўся ў другі дывізіён. Пры дапамозе такіх зорак як Марцін Чыверс, Тэры Пейн і Мік Чэнан, «святыя» ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў Першы дывізіён у 1966 годзе.
Праз сем гадоў, у 1974 годзе каманда зноў выбыла ў другі дывізіён. Цікава, што кампанію ім тады склаў «Манчэстэр Юнайтэд». Аднак праз два гады «Саўтгемптан» дамогся найбуйнейшага поспеху ў сваёй гісторыі — у 1976 годзе, з’яўляючыся клубам другога дывізіёна, паўднёўцы заваявалі Кубак Англіі, абыграўшы на знакамітым «Уэмблі» на той момант ужо аднаго з лідараў вышэйшага дывізіёна «Манчэстэр Юнайтэд» з лікам 1:0. Пераможцы гол быў забіты Бобі Стоўксам.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Кубак Англіі:
- 1976
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Станам на люты 2024 года.
|
|
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Саўтгемптан
- Афіцыйная старонка (англ.)
- Сайт рускамоўных заўзятараў «Саўтгемптана» (руск.)