Перайсці да зместу

Цыстыцэркоз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цыстыцэркоз
Magnetic resonance image in a person with neurocysticercosis showing many cysts within the brain.
Magnetic resonance image in a person with neurocysticercosis showing many cysts within the brain.
МКХ-10 B69.69.
МКБ-10-КМ B69.9, B69, B69.1, B69.8 і B69.0
МКХ-9 123.1123.1
МКБ-9-КМ 123.1[1][2]
DiseasesDB 3341
MedlinePlus 000627
eMedicine emerg/119 med/494med/494 ped/537ped/537
MeSH D003551
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цыстыцэркоз — інфекцыя тканак, якая выклікаецца лічынкай (цыстыцэрк) свінога цэпеня (Taenia solium)[3][4]. На працягу некалькіх гадоў сімптомы могуць адсутнічаць ці слаба праяўляцца; у скуры і мышцах могуць узнікаць бязбольныя шчыльныя пухліны памерам прыблізна ад аднаго да двух сантыметраў ці з’яўляцца неўралагічныя сімптомы, калі закрануты мозг[5][6]. Праз некалькі месяцаў ці гадоў пухліны могуць пачаць балець і напухаць, а потым рассмоктвацца. У краінах, якія сталі на шлях развіцця, гэтая хвароба прадстаўляе адну з найбольш частых прычын прыпадкаў[5].

Крыніцы і дыягностыка

[правіць | правіць зыходнік]

Заражэнне адбываецца з-за спажывання ежы ці вады, што змяшчаюць яйкі свінога цэпеня. Асноўная крыніца — сырая агародніна.[4] Яйкі свінога цэпеня паходзяць з калу асобы, заражанай дарослымі чарвямі (гэтае захворванне вядомае як тэніёз.[5][7] Тэніёз — іншая хвароба, якая выклікаецца спажываннем цыстаў у недастаткова добра прыгатаванай свініне.[4] Людзі, што жывуць з асобай, заражанай цэпенем, маюць большую рызыку захворвання цыстыцэркозам.[7] Дыягностыка можа праводзіцца з дапамогай аспірацыі цысты.[5] Вельмі карыснае для дыягностыкі хваробы мозгу атрыманне здымкаў мозгу з дапамогай камп’ютарнай тамаграфіі (КТ) ці магнітна-рэзананснай тамаграфіі (МРТ). Прыкметамі хваробы таксама лічацца павышэнне колькасці лейкацытаў (так званы эазінафільны гранулацыт) у спіннамазгавой вадкасці і крыві.[5]

Прафілактыка і лячэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Заражэнне эфектыўна папярэджваецца выкананнем патрабаванняў да асабістай гігіены і санітарыі. Яны ўключаюць наступныя меры: якаснае прыгатаванне свініны, належнае абсталяванне туалетаў і паляпшэнне доступу да чыстай вады. Для спынення распаўсюджвання хваробы важнае лячэнне хворых на тэніёз.[4] Можа не патрабавацца лячэнне хваробы, якая не закранае нервовую сістэму.[5] Лячэнне хворых на нейрацыстыцэркоз можа праводзіцца з дапамогай празіквантэлу ці альбендазолу. Яны могуць патрабавацца працяглы час. Могуць таксама спатрэбіцца стэроіды для папярэджання запаленняў падчас лячэння і супрацьэпілептычныя лекі. Часам праводзіцца выдаленне цыстаў хірургічным шляхам.[4]

Эпідэміялогія

[правіць | правіць зыходнік]

Свіны цэпень найбольш часта сустракаецца ў Азіі, Чорнай Афрыцы і Лацінскай Амерыцы.[5] Лічыцца, што ў некаторых рэгіёнах заражанае да 25 % насельніцтва.[5] У развітых краінах хвароба вельмі рэдкая.[8] У 2010 г. яна выклікала да 1 200 смяротных выпадкаў, у параўнанні з 700 выпадкамі ў 1990 г.[9] Цыстыцэркоз таксама закранае свіней і кароў, але сімптомы рэдка праяўляюцца, паколькі жывёлы жывуць недастаткова доўга.[4] У гісторыі зафіксаваныя выпадкі захворванняў людзей.[8] Гэта адна з занядбаных трапічных хвароб.[10]

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. Roberts, Larry S.; Janovy, Jr., John (2009). Gerald D. Schmidt & Larry S. Roberts' Foundations of Parasitology (8 ed.). Boston: McGraw-Hill Higher Education. pp. 348-351. ISBN 978-0-07-302827-9.
  4. а б в г д е Taeniasis/Cysticercosis Fact sheet N°376. World Health Organization (1 лютага 2013). Праверана 18 March 2014.
  5. а б в г д е ё ж García HH, Gonzalez AE, Evans CA, Gilman RH (August 2003). "Taenia solium cysticercosis". Lancet. 362 (9383): 547–56. doi:10.1016/S0140-6736(03)14117-7. PMC 3103219. PMID 12932389.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  6. García HH, Evans CA, Nash TE, et al. (October 2002). "Current consensus guidelines for treatment of neurocysticercosis". Clin. Microbiol. Rev. 15 (4): 747–56. doi:10.1128/CMR.15.4.747-756.2002. PMC 126865. PMID 12364377. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2020. Праверана 24 мая 2022.
  7. а б CDC - Cysticercosis.
  8. а б Bobes RJ, Fragoso G, Fleury A, et al. (April 2014). "Evolution, molecular epidemiology and perspectives on the research of taeniid parasites with special emphasis on Taenia solium". Infect. Genet. Evol. 23: 150–60. doi:10.1016/j.meegid.2014.02.005. PMID 24560729.
  9. Lozano R, Naghavi M, Foreman K, et al. (December 2012). "Global and regional mortality from 235 causes of death for 20 age groups in 1990 and 2010: a systematic analysis for the Global Burden of Disease Study 2010". Lancet. 380 (9859): 2095–128. doi:10.1016/S0140-6736(12)61728-0. PMID 23245604.
  10. Neglected Tropical Diseases. cdc.gov (6 чэрвеня 2011). Праверана 28 November 2014.