Цяжарнасць чалавека
Цяжарнасць чалавека | |
---|---|
МКХ-10 | O00.-O99. |
МКХ-9 | V22 |
DiseasesDB | 10545 |
MedlinePlus | 002398 |
MeSH | D011247 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цяжарнасці чалавека (лац.: Graviditas) — стан арганізму жанчыны, калі ў яе рэпрадуктыўных органах знаходзіцца эмбрыён ці плод, які развіваецца. Цяжарнасць узнікае ў выніку зліцця жаночай і мужчынскай клетак. Сусветная арганізацыя аховы здароўя вызначае нармальны тэрмін цяжарнасці, ад 37 да 42 тыдняў. Чалавечая цяжарнасць з'яўляецца найбольш вывучанай з усіх сысуноў.
Этапы цяжарнасці
[правіць | правіць зыходнік]Апладненне
[правіць | правіць зыходнік]Цяжарнасць адбываецца ў выніку зліцця жаночай і мужчынскай гаметы. У медыцыне гэты працэс завецца апладненнем. Пасля апладнення, прадукт зліцця гамет, называецца зіготай. Зліццё мужчынскай і жаночай гамет звычайна адбываецца палавым шляхам. Аднак з'яўленне штучнага апладнення дало магчымасць праводзіць апладненне без выкарыстання сексуальных адносін.
Працэс апладнення адбываецца ў некалькі этапаў, і перапыненне любога з іх можа прывесці да няўдачы. У пачатку працэсу, сперма перажывае шэраг змяненняў, бо эякуляваная сперма не валодае дастатковымі магчымасцямі да апладнення[1], яна павінна прайсці этап капацытацыі ў рэпрадуктыўны тракт жанчыны, які доўжыцца некалькі гадзін. Гэта павышае яе рухомасць і дэстабілізуе яе мембраны, падрыхтоўваючы яе да акразомнай рэакцыі, ферментатыўнага пранікнення праз жорсткую мембрану зародкавай клеткі, зоны пелюцыда, якая атачае зародкавую клетку.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ «Fertilization» Архівавана 24 чэрвеня 2010.. Vivo.Colostate.edu (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цяжарнасць чалавека
- Усё пра падрыхтоўку да цяжарнасці. malyshok.by
- Дапамога па цяжарнасці і родах Архівавана 21 лютага 2012.. Rebenok.by
- Цяжарнасць Архівавана 21 снежня 2011.. Інфармацыйна-даведкавы партал Interfax.by