Перайсці да зместу

Медаль «80 год беларускай міліцыі»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Медаль «80 год беларускай міліцыі»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Беларусь
Тып Медаль
Каму ўручаецца не ўручаецца
Дата заснавання 31 студзеня 1997
Статус ведамасная ўзнагарода

Меда́ль «80 год белару́скай мілі́цыі» — ведамасная ўзнагарода Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Медаль заснаваны Загадам Міністра ўнутраных спраў № 17 ад 31 студзеня 1997 года да 80-й гадавіны савецкай міліцыі (была заснавана дэкрэтам Народнага камісарыята ўнутраных спраў РСФСР «Аб рабочай міліцыі» ад 10 лістапада 1917 года).

Прадстаўленне да ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

Права на ўзнагароджанне мелі:

  • Асобы начальніцкага і радавога складу міліцыі, якія дасягнулі значных вынікаў у службовай дзейнасці;
  • Асобы начальніцкага і радавога складу іншых службаў і падраздзяленняў МУС, вайскоўцы ўнутраных войскаў (за выключэннем ваеннаслужачых тэрміновай службы), якія актыўна спрыяюць органам міліцыі ў іх дзейнасці;
  • Асобы начальніцкага складу, звольненыя з органаў унутраных спраў у запас або адстаўку з выслугай 20 і больш гадоў;
  • Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія аказваюць актыўнае садзейнічанне міліцыі ў выкананні ўскладзеных на яе задач;
  • Замежныя грамадзяне, якія актыўна спрыяюць развіццю і ўмацаванню сувязей паміж праваахоўнымі органамі.