Яўрэйскія могілкі (Мінск)
Выгляд
Яўрэйскія могілкі — колішнія могілкі Мінска. З-за палітыкі Расійскай імперыі па канфесіянальным падзеле могілак[1], гэтыя могілкі былі прызначаны выключна для пахавання іўдзеяў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Яўрэйскія могілкі існавалі ў Мінску ў двух месцах:
- Раён вул. Магазінная (цяпер — стадыён «Дынама»), закрытыя на пачатак ХХ ст[2]. Ліквідаваны падчас пабудовы стадыёна «Дынама» ў 1934 г.[3][4].
- Раён вул. Яўрэйская (цяпер — Калектарная)[5]. Дзейнічалі з ХІХ ст да пачатку 1970-х. На іх пераносілі пахаваных на закрытых могілках раёна стадыёна «Дынама». Падчас нямецкай акупацыі могілкі ўваходзілі ў тэрыторыю яўрэйскага гета. У 1990 г. знішчаны пад новы сквер[6]. У 2007 г. падчас будаўніцтва трубапроваду на вул. Іерусалімскай былі знойдзены помнікі гэтых могілак[7]. Сітуацыя паўтарылася ў кастрычніку 2019 г.[8] У гэты раз старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч папрасіў пракуратуру г. Мінска правесці праверку, на што атрымаў адказ намесніка пракурора, што земляныя работы ў тым месцы праводзіліся ў адпаведнасці з законам, а Мінгарвыканкам заявіў аб гатоўнасці паўторна разгледзіць пытанне аб наданні тэрыторыі могілак статуту гісторыка-культурнай каштоўнасці[9].
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- На яўрэйскіх могілках знаходзіліся мінімум два пахаванні асоб, верагодна забітых падчас Курлоўскага расстрэлу 1905 г.: Ілля Ісаакавіч Файнберг (справавод Лібава-Роменскай чыгункі) і Абрам-Лейба Гур(э)віч. Абодва пахаванні перанесены на Чыжоўскія могілкі[10].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ [1] Архівавана 6 мая 2016.
- ↑ Старыя яўрэйскія могілкі на карце Мінска 1903 г. Архівавана 5 сакавіка 2016. (пункт 76)// Karty.by
- ↑ Еврейское кладбище (бывшее) Архівавана 15 сакавіка 2008. // Минск старый и новый
- ↑ [2]
- ↑ Старыя яўрэйскія могілкі на карце Мінска 1903 г. Архівавана 5 сакавіка 2016. (пункт 38)// Karty.by
- ↑ Еврейское кладбище (бывшее) Архівавана 15 сакавіка 2008. // Минск старый и новый
- ↑ [3]
- ↑ В Минске рыли траншею и затронули старые еврейские могилы. По ситуации написали письмо в прокуратуру. Архівавана 18 кастрычніка 2019. // TUT.BY
- ↑ Прокуратура ответила по бывшему еврейскому кладбищу, которое затронули при рытье траншеи Архівавана 20 лістапада 2019. // TUT.BY
- ↑ Чыжоўскія могілкі. Гісторыя першая. Рэха Курлоўскага расстрэлу // ЖЖ
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Яўрэйскія могілкі на карце Мінска 1903 г. Архівавана 5 сакавіка 2016. (пункты 38, 76)
- Фотаздымкі помнікаў яўрэйскіх могілак Архівавана 15 сакавіка 2008. // Мінск стары і новы
- Яўрэйскія могілкі на вуліцы Калектарнай. Здымак 1941—1944 гг. // Група "Вандроўкі ў мінулае. Сац. сетка Facebook
- Стыхійны мемарыял Яўрэйскім могілкам на Калектарнай // Блог Андрэя Берастоўскага