Італьянская музыка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Італія грае важную ролю ў Еўрапейскай музыкi. Вучоныя могуць толькі ўяўляць аб тым, якая музыка была ў Старажытным Рыме. Ад рымскага часу не захавалася нотаў, якія б дазволілі нам яе ўявіць. Найбольш раннія вядомыя італьянскія музыкі звязаны з Каталіцкім Касцёлам. Два найвялікшых цэнтра рэлiгii і музыкі ў Італіі першага тысячагоддзя былі ў Рыме і Мілане. Святы Амброзій (333397), біскуп Мілана імпартаваў з Сірыі шэраг музычных методаў, такіх як антыфанічнае гучанне. Ён быў аўтарам шэрагу гімнаў.

Сярэднявечча[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш значнымі постацямі ў рэфармацыі і кадыфікацыі музычнага рытуалу Касцёла, быў Рыгоры Вялікі, Папа з 590 па 604 г. Iм усхвалёўваюцца больш як арганізатарам, чым стваральнікам, і агульны звычай называць увесь сакральны спеў як «Грыгарыянскі», працягваюць заставацца ўзнагародай яму ў гэтай вобласці. Іншай постаццю, вельмі значнай ва ўніфармацыі і перадачы спеву, з'яўляецца манах ордэна бенедыкцінцаў Гвіда д'Арэца.

Развіццё паэзіі сярод простага люду, якая спрыяла рытмічнасці і рыфмаванню, прывяла да таго што новыя постацці ў музыцы пачалі будаваць музыку на паэзіі. Найбольш раннія такія італьянскія п'есы адносяцца да ХIIІ стг. У наступным стагоддзі адзначаны квітненнем і важным рухам наперад у выкарыстанні паліфаніі і рытміцы. Тэарэтыкі таго часу назвалі такое мастацтва «арс нова» — новае мастацтва. Найбольш раннімі творамі паліфанічнай музыцы ў Італіі адносяцца да ХІV стг. З'явіліся асобныя формы, такія як «Мадрыгал», а таксама каччыа (спяваліся пры пагоні, або на паляванні) і баллата. Выбітным кампазітарам таго часу быў Франчэска Ландзіні. Яшчэ ў дзяцінстве ён зацікавіўся паэзіяй, філасофіяй, астралогіяй і навучыўся граць на шэраге інструментаў.

Рэнесанс[правіць | правіць зыходнік]

З XV і XVI стг., Італія была ў асноўным, імпарцёрам музычных талентаў. Тым не менш, ужо напрыканцы XV стагоддзя, Італія пачала быць краінай з вялікай колькасцю музыкантаў. У Фларэнцыі, падчас Ларэнца Медычы (1448- 1492), на карнавальных святах шырока выкарыстоўваліся пеўцы "carnascialeschi” (карнавальныя спявакі). У Мантуе кампазітары распрацавалі фратолу, які прыйшоў на змену ў XVI стагоддзі мадрыгала і сташся адным з найбольш вялікіх у квітнеючым італьянскім музычным мастацтве.

У раннія часы XVI стагоддзя мадрыгал выкарыстоўваўся ў французкімі і нідэрландскімі кампазітарамі, выхадцамі з Італіі, такімі як Канстанца Феста (1490- 1545). Апошні мадрыгал быў напісаны пераважна італьянцамі, такімі як Лука Марэнцыа, Карла Джэзуальда да Веноза і Клаўдзіа Монтэвердзі. Сакральная музыка ўладкавалася ў дзвух асноўных цэнтрах - Рыме і Венецыі. Рымская школа прэзентавана ў асноўным Джавані П'ерлуіджы да Палестрына. Працуючы пад уплывам Контррэфармацыі, Палестрына напісаў каля 105 твораў. Венецыанская школа была заснавана на фламандцы Адрыяне Вілаэрце, які быў дырэктарам Кафедры Святога Марка ў Венецыі ад 1527 да 1562 г. Вілаэрце, і яго студэнт Андрэа Габрыелі, і пляменнік Андрэа Джавані Габрыэлі, стварылі поліхаравы (мноства хораў) стыль кампазіцыі, які быў заснаваны на апазіцыі і кантрасце (прасторавай і вушной) і змешвала групы выканаўцаў.

Венецыя была значным цэнтрам стварэння музыкі ад пачатку і да канца XVI стагоддзя. “Одэкатон”, надрукаваны Атавіа дэі Петручы ў 1501 г., стала першай друкаванай каллекцыяй партый з нотамі. Петручы надрукаваў больш за 50 тамоў свецкай і касцёльнай музыкі, так жа як некалькі тамоў музыкі для лютні.

Барока[правіць | правіць зыходнік]

Перыяд найвялікшага ўплыву італьянскай музыцы ў Еўропе адбыўся з канца XVI да сярэдз. XVIII стагоддзя. На працягу гэтага часу, нарадзілася новае стаўленне да тэксту і музыцы, пачалі ўлічваць гучанне і стан слухача, змены адбыліся ў дыссанасе, рытме і тэкстуры. Вынікам стаў стыль Барокка, са сваім уласцівым стылем, які прывёў потым да ўзнікнення такіх жанраў як Опера, ораторыя, кантата, канцэрт, сінфонія.

Першай операй была “Euridice” выкананая Джакопа Перы і Джуліа Качыні, і была прэзентавана ў Фларэнцыі ў 1600 г. і “Rappresentazione di Anima e di Corpo by Emilio de Cavalieri” (c. 1550 -1602) прэзентаваная ў Рыме ў 1600 г. Перы, Каччыні і Каваліеры былі звязаныя з таварыствам гуманістаў у Фларэнцыі пад назвай “Camerata”, які імкнуўся ўсхваліць і захапіць папулярнасць дзякуючы таму, што яны выконвалі музыку старажытных Грэкаў. Для выканання таго, яны пачалі чытаць музыку і ўвялі новы стыль рэчытаціва (“recitativo“) які дапушчаў праэкатаванне тэксту і яго выразнасць. Голас суправаджаўся спяваннем хору, а сам стыль голасу атрымаў назву ў сценаграфіі “фігурны бас”. Цалкам магчымасці новага стылю былі прадэмастраваны ў першай оперы Монтэверды “Orfeo” (1607).

Рым быў цэнтрам жыцця оперы прыкладна з 1620 па 1630-я гады. У 1637 г. першая публічная оперная зала была адкрыта ў Венецыі пакуль не была зачыненая ў канцы XVII стагоддзя. Але за гэты час, Венецыя была опернай сталіцай Італіі. Некалькі выдатных опер Венецыі былі напісаны Монтэвердзі і яго вучнем П'ер Франчэска Кавалі. У гэты ж час узніклі і іншыя музычныя стылі, такія як кантата, і ораторыя, музычная прэзентацыя сакральных твораў. Адной з характэрных рызаў музыцы барокка была распрацоўка ідыяматычнага стылю запісу для розных інструментаў. Найвялікшым клавішным кампазітарам у XVII стагоддзі быў Джорламо Фрэскобальдзі, арганіст Сабора Святога Пятра ў Рыме.

Падчас барокка ў Італіі пачалі вытворчасць скрыпак. Некаторыя найвялікшыя вытворцы скрыпак працавалі менавіта ў тую эру, такія фаміліі як Амаці, Страдзівары і Гварнеры працавалі ў гэты час і ўсі ў месте Крэмона. Тэкстура якая пачала дамінаваць у наступнай палове XVII стагоддзя, на дзве трэці складалася з інструментаў, найперш скрыпак, і меладычных басовых інструментаў, такіх як віяланчэль і клавішныя, якія напаўнялі слухачоў гожымі гукамі і гармоніяй. Тэрмін трыо соната быў музыкай, напісанай у вялікай колькасці і найлепшыя экзэмпляры яе адносяцца да Аркангело Корэллі.

Аркестровая музыка таксама бярэ свой пачатак у эры барокка. Вялікі інтарэс быў у выкарыстанні кантрасту і массаў на канцэрце. Тэрмін “concerto grosso” (“канцэрт буйны”) адносіўся да прадстаўлення, на якім быў кантраст паміж вялікімі і малымі групамі інструментаў. Корэллі мноства кампазірваў на розныя варыяцыі ў тым жанры. Найбольш важнымі кампазітарамі сольнага канцэрта, якя карысталіся кантрастам у спавянні груп, былі Джузэпэ Тарэлі, Томаш Альбіноні і Антоніа Вівальдзі.

Вельмі значным кампазітарам на пачатку стагоддзя быў Алесандра Скрлацi, які напісаў больш за 100 твораў. “Opera seria” (гл. Опера) была культывірванна Германскімі кампазітарамі я такім жа стопуні як і італьянскімі, такімі як Мікола Ёмеллі і Томаш Траэта (1727- 1779). Камічная опера стваралася ў руках Джавані Пергалезі, Міколо Пічыні, Джавані Паізіела і Даменіка Цімароза.

Інструментальная музыка не была пакінута ў наступнай палове XVIII стагоддзя. Міланскі кампазітар Джовані Баціста Самарціні атрымаў міжнародную вядомасць за сваі сімфоніі. Даваў канцэрты Джовані Баціста Віёці, італьянец, які працаваў у Францыі і Англіі. Луіджі Бакьеры, італьянец які рабіў сваю кар'еру ў Іспаніі, зрабіў вялікі ўнёсак у камерную музыку.

ХІХ стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш вялікай постаццю ў Італьянскай оперы на пачатку ХІХ стагоддзя быў Джаакіна Расіні. У два дзесяцігоддзі, Расіні стварыў каля 40 опер, якія былі прыкладна раўнаважна паміж сур'ёзнымі і камічнымі жанрамі. Яго лепшы камічны шэдэўр, гэта “Барбары ў Севіллі” (1816). Апошняя опера Расіні, “Вільгельм Тэль” (1829), была напісана ім у Парыжы, дзе ён правабіў з 1824 па 1837 і ад 1855, да яго смерці ў 1868.

Пасля Расіні, раннюю вядомасць набылі Вінчэнца Беліні і Гаэтана Даніцэці. Мастацтва Беліні, гэта вычышчаны і выразны лірыцызм, а яго лепшыя працы, такія як “Норма” (1831), атрымліваюць высокія адзнакі. Творы Гаэтана Даніцэці маюць жывучы тэмперамент, а лепшымі працамі з'яляюцца камедыйны “Don Pasquale” (1843) і трагічны “Lucia di Lammermoor” (1835).

У сярэдзіне стагоддзя, пачынаючы з 1840-х, у оперы Італіі дамінуючы стан займае Джузэпэ Вердзі, які прэзентаваў музычныя і нацыяналістычныя імкненні італьянцаў. Ён пісаў у трагічны перыяд – паўстанне ў Італіі, паўстанне на землях былой Рэчы Паспалітай супраць прыгнёту і за Незалежнасць, рэвалюцыя 1848. Якраз у гэты перыяд кар'ера Вердзі знаходзіцца на самай вышыні і яго музычныя оперы напоўнены драматызмам, як таемна так і наяўна, і выступаюць супраць тыраніі і ўціску.

Вердзі часта засноўваў сваю оперы на творах самых вялікіх Еўрапейскіх драматургаў, такіх як Хуго, Шыллер і Шэкспір. Лепшыя оперы Вердзі, гэта “Rigoletto” (1851), “Il Trovatore” (1853), “La Traviata’ (1853), “Aida” (1871), i “Otello” (1887). Большасць яго твораў гэта трагедыі, але апошні – “Falstaff” (1893), з'яўляецца камедыяй.

Лібрэццістам для “Otello” і “Falstaff” быў Аррыго Боіто, важны кампазітар, лепшай працай якога, з'яўляецца “Mefistofele” 1868. Гераічныя оперы Вердзі, стварылі ў 1890-х гг., новы стыль пад назвай “Верызмо” (“Verismo”, рэалізм), які падкрэсліваў дрэннае становішча і супрацьлеглы кантраст. У гэтым накірунку працавалі Пьетро Масканьі “Cavalleria rusticana” (1890) і Ружэро Леонкавала “I Pagliacci” (1892), але найбольшы сталым і паспяховым з іх быў Джакама Пучыні. Пуччні быў кампазітарам з выдатным пачуццём тэатру. Яго сумесь розных элементаў і сентыменталізм у “La Boheme” (1896), з мудрагелістымі строямі ў “Tosca” (1900), і з экзaтычным “Madama Butterfly” (1904).

ХХ стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

Сярод важных кампазітараў, якія зрабілі пераварот на пачатку ХХ стагоддзя, няйбольш значнымі былі Жан Франчэска Мальп'еро, Ільдэбранда Пізэці, Атаріна Рэспіньі і Альфрэдо Касэлла (18831947). Гэтыя артысты свядома і разам прымалі ўдзел у аднаўленні інструментальнай музыкі, якую адносна занядбалі ў ХІХ стагоддзі. Яны павярнуліся і шукалі натхнення ў творах Італьянскага Рэнесансу, у барокка і ў хорах Рыгарыянскіх. Найбольш важным прадстаўніком наступнага калена быў Луіджы Далапіколо і Гофрэдо Петрасі, якія выявілі блізкія кантакты паміж размаітымі кампазітарамі па-за межах Італіі. Музыка Петрасі ўплывала на Поля Гіндаміта і Ігара Стравінскага. Далапікола, знаёмый з творамі Арнольда Шоэнберга і Антона Веберна ўвёў “Дванаццаць таноў” у свой персанальны стыль.

Сёння італьянскія музыкі працуюць у самых разнастайных стылях і напрамках – серыйная музыка, электрычная музыка, папулярная музыка і выкарыстоўваюць самыя разнастайныя інструменты. Найбольш знакамітымі сённяшнімі музыкамі Італіі можна назваць – Бруна Мадэрна, Луіджы Нона, Лук'яна Берыа і Сільвана Вуссоці.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Arnold, Denis, Giovanni Gabrieli and the Music of the Venetian High Renaissance (1985);
  • Brown, Howard M., Music in the Renaissance (1976);
  • Bukofzer, Manfred, Music in the Baroque Era (1947);
  • Dent, Edward, Music of the Renaissance in Italy (1933);
  • De Robeck, Nesta, Music of the Italian Renaissance (1928; repr. 1969);
  • Einstein, Alfred, The Italian Madrigal, 3 vols. (1949; repr. 1971);
  • Grout, Donald J., History of Western Music, rev. ed. (1973) and A Short History of Opera, 2d ed. (1965);
  • Haar, James, Essays on Italian Poetry and Music in the Renaissance, 1350-1600 (1986);
  • Harman, Alec, ed., The Oxford Book of Italian Madrigals (1983);
  • Lakeway, R.C., and White, R.C., Jr., Italian Art Song (1989);
  • Lang, Paul H., ed., Contemporary Music in Europe (1965; repr. 1973);
  • Levarie, Siegmund, Musical Italy Revisited (1963; repr. 1973);
  • Palisca, Claude, Baroque Music (1965);
  • Reese, Gustave, Music in the Middle Ages (1940) and Music in the Renaissance, rev. ed. (1959); *Sachs, Harvey, Music in Fascist Italy (1988).
  • Musica tradizionale italiana
  • Net Music Italia: List of major recording companies
  • Estatica: Italian encyclopedia of music (English menu navigation)
  • SIAE Società italiania di autori e editori: the Italian Society of Authors and Editors
  • CILEA: Music Documentation & Services: Cataloguing and Information Centres, Associations, Organizations and Institutes, Magazines, Shops
  • CILEA: Italian music libraries
  • CILEA: Music teaching institutions
  • CILEA: Italian music portals
  • CILEA: Theaters and concert halls
  • CILEA: Music publishers
  • CILEA: Italian music composers and musicians
  • CEMAT: Organization to promote computer music research.
  • SIBMAS: International Directory of Performing Arts Collections and Institutions
  • Concertoggi: Frequently updated schedule of concerts
  • Newsletter of Contemporary Italian Music: Archive
  • IBIMUS: Institute of Musical Bibliography, Rome.