Алан Матысан Цьюрынг
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Алан Матысан Цьюрынг (анг. Alan Mathison Turing; 23 чэрвеня 1912 — 7 чэрвеня 1954) — англійскі матэматык, логік, крыптограф, які аказаў істотны ўплыў на развіццё інфарматыкі. Прапанаваная ім у 1936 годзе абстрактная вылічальная «Машына Цьюрынга» дазволіла фармалізаваць паняцце алгарытму і да гэтага часу выкарыстоўваецца ў мностве тэарэтычных і практычных даследаванняў.
