Перайсці да зместу

Балты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Балтыйскія народы)
Балты ў X—XII стст.

Балты — злучнасць індаеўрапейскіх этнасаў, якія размаўляюць ці размаўлялі на балтыйскіх мовах[1].

Фарміраванне балтаў адбылося ў эпоху неаліту ў 3—2 тыс. да н.э., калі носьбіты культуры шнуравой керамікі праніклі ў сярэднюю і паўночную Еўропу і асімілявалі мясцовае насельніцтва. Арэал пашырэння балтаў ахопліваў басейны Віслы, Нёмана, Заходняй Дзвіны. У бронзавым веку балты займалі вельмі вялікую тэрыторыю. Яна распасціралася ад вярхоўяў ракі Волгі на ўсходзе амаль да ракі Одэр на захадзе. На поўначы землі балтаў даходзілі да Фінскага заліва, на поўдні — да Сярэдняга Падняпроўя. У канцы 3 тыс. да н.э. — 6 ст. складалі асноўную частку насельніцтва земляў сучаснай Беларусі[1].

Паводле аналізу тапанімікі, а таксама асаблівасцей матэрыяльнай культуры, пахавальных звычаяў і г.д. выяўленых археалагічнымі даследаваннямі, у 1-ай пал. 1 тыс. на поўдні і ўсходзе рассяленне балтаў дасягала вярхоўяў Дняпра, Акі, займала басейны Бярэзіны і Сажа[2]. У 2-й пал. 1 тыс. усходнія балты былі выцесненыя альбо асіміляваныя славянамі[2].

У пісьмовых крыніцах балты ўпершыню згадваюцца Тацытам (I ст. н.э.) у сувязі з промыслам бурштыну. У II—V стст. балты перажывалі свой «залаты век». У гэты час дасягнулі росквіту іх рамяство і гандаль.

У 9—12 ст. пісьмовыя крыніцы ўзгадваюць шэраг балцкіх этнасаў (прусы, ятвягі, куршы, латгалы, земгалы, літоўцы і г.д.), якія насялялі паўднёвае і ўсходняе ўзбярэжжа Балтыйскага мора ад Віслы да Заходняй Дзвіны, а таксама паўночна-заходнюю частку сучаснай Беларусі.[1]

Балты падзяляліся на заходніх, усходніх і дняпроўскіх. Заходнія балты займалі тэрыторыю ад Панямоння да Ніжняй Віслы. У Раннім сярэднявеччы сярод іх найбольш моцнымі былі прусы, яцвягі і куршы. Усходнія балты жылі па берагах рэк Нёман, Заходняя Дзвіна, Вілія. Да іх належала племя літва. Пра дняпроўскіх балтаў мала што вядома. Усе яны растварыліся сярод славян, якія прыйшлі пазней.

У 13 ст. рассяленне балтаў на поўдні і ўсходзе абмяжоўвалася умоўнай лініяй ГроднаВаўкавыскСлонімНавагрудакБраслаў[2]. Балты, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, у большасці былі асіміляваныя славянскімі перасяленцамі, што паўплывала на адметнасці і характэрныя рысы мясцовага славянскага насельніцтва, яго мовы і культуры[1].

Асіміляцыя часткі балтаў продкамі беларусаў працягвалася да 1-ай пал. 19 ст. Сучаснымі балтыйскімі народамі з'яўляюцца літоўцы і латышы[1].

Зноскі

  1. а б в г д Кізіма С. А., …
  2. а б в Седов, В. В. …
  • Кізіма С. А., Лянцэвіч В. М., Самахвалаў Дз. С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. — Мн.: Выд-ва МІК, 2003. — 91 с.;
  • Седов В. В. Славяне Верхнего Поднепровья и Подвинья. — М., 1970. — С. 138, 140.
  • Шадыра В. І. Балты // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя — Мн., 1993. — С. 70—71.