Мігдал

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Мігдалы)
Перайсці да: рух, знайсці
Мігдалы
Urueña almendro1 lou.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Двухдольныя

Сямейства:

Ружавыя

Род:

Сліва

Від:

Мігдал

Навуковая назва

Prunus dulcis (Mill.) D.A.Webb (1967)

ITIS   1111
NCBI   1111

Мігдал (Prunus dulcis, у мінулым -Prunus amygdalus або Amygdalus communis) — хмызняк ці невялікае дрэва з падрода Мігдал (Amygdalus) роду Сліва. Мігдал часта прылічаецца да арэхаў, хоць на самай справе ён з'яўляецца костачкавыя плодам. Па велічыні і форме мігдал падобны на персікавую костачку.

[правіць] Апісанне

Мігдал мае бліскучае дробназубчастае лісце і светла-ружовыя або белыя кветкі і расце ў Міжземнамор'і і іншых субтрапічных рэгіёнах.

[правіць] Сінонімы

Мігдалы — плады дрэва. Галоўныя камерцыйныя вытворцы — Каліфорнія, Іспанія, Італія. Мігдалы — блізкі сваяк слівы, персіка, але ў ежу спажываецца не мякаць плада, а г. зв. «арэхі» — ядро касцянкі.

Шкарлупінне «арэхаў» вельмі цвёрдае. Ядро м. белае, саладкавае, са слабым водарам, пакрытае тонкай карычневай абалонкай. Каб выдаліць яе, трэба апусціць ядро, ачышчанае ад шкарлупіння на 1 хвіліну ў кіпень. Ачышчанае ядро рэкамендуюць прамыць праточнай вадой і высушыць у духоўцы пры 50 — 70 °C. Мігдалы змяшчаюць значную колькасць тлушчу, эфірныя алеі, каля 20 % бялку, з вітамінаў — невялікая колькасць C і PP. Высокакаларыйныя (100 г = 650 ккал).

Адрозніваюць 2 разнастайнасці м.: салодкія і горкія. Апошнія змяшчаюць гліказід амігдалін, які лёгка распадаецца, выдзяляючы атрутную сінільную кіслату, таму спажываць горкія мігдалы у ежу можна толькі ў мінімальных колькасцях. Салодкія мігдалы ужываюць свежымі як дэсерт, а таксама пры вырабе соусаў, печыва, тартоў і г.д.

У шляхецкай кулінарыі Рэчы Паспалітай вядомыя з XVI ст. З іх выраблялі ахаладжальны напой аршад, марцыпаны, мігдаловую поліўку (на Вігілію), мігдаловы торт (на свята Трох Каралёў), міндальнае «малако» для сціслага посту і г.д. У сялянскім асяроддзі мігдалы заставаліся недаступнымі, адсюль прыказка «Думаць пра нябесныя мігдалы».

[правіць] Літаратура

  • Белы А. Мігдалы // Праект «Наша ежа»
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах