Бібліятэка Радзівілаў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Бібліятэка Радзівілаў у Нясвіжы — найбуйнейшая прыватная бібліятэка Рэчы Паспалітай. Заснаваная ў 16 ст. Мікалаем Радзівілам Чорным, які выкарыстоўваў шырокія культурныя сувязі для атрымання кніг з друкарань Еўропы. У бібліятэку таксама паступалі кнігі з асабістых друкарань, заснаваных ім у Нясвіжы і Брэсце. Фонд бібліятэкі павялічыў яго сын Мікалай Крыштаф Сіротка. У час адукацыі з-за мяжой ён прысылаў у Нясвіж шмат кніг. У бібліятэку Радзівілаў паступіла калекцыя кніг Ганны Радзівіл з Сангушкаў, маршалка Флемінга. Першы каталог бібліятэкі складзены ў сярэдзіне 17 ст. Альбрэхтам Радзівілам. У 1670-я гады зроблены 1-ы экслібрыс. У сяр. 18 ст. бібліятэка налічвала каля 9 тысяч тамоў, у 1772 — больш за 20 тысяч тамоў у тым ліку інкунабулы, палеатыпы, антычную і рэнесансавую літаратуру, гістарычныя і юрыдычныя выданні, палемічныя рэфармацыйныя творы. Мела вялікі рукапісны фонд. Афіцыйна называлася Ардынацкай бібліятэкай. У 1772Дата? — вывезена з Нясвіжа і перададзена пецярбургскім бібліятэкам. У 19 ст. уладальнікі Нясвіжскага замка стварылі новую бібліятэку, дзе архіварыусамі і бібліятэкарамі працавалі У. Сыракомля, М. Маліноўскі, М. Богуш-Шышка. У 1864 у бібліятэку паступілі кнігі з закрытых у Нясвіжы кляштараў бернардзінцаў і бенедыкцінак. У 1880 Антон і Марыя Радзівілы перавезлі з Берліна бібліятэку, якая стала галоўнай часткай новага Нясвіжскага збору кніг і мела асобны экслібрыс. У час 1-й сусветнай вайны бібліятэка разрабавана, рэшткі яе ў 1940 перададзены АН БССР. У Вялікую Айчынную вайну перавезена ў Германію, 19451946 разрозненыя часткі яе вернуты на Беларусь і захоўваюцца ў Мінску ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы АН Беларусі, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь.

У 2009 годзе бібліятэка ўключана ў спіс аб'ектаў спадчыны праекта Памяць свету для рэгіёна «Еўропа і Паўночная Амерыка».

[правіць] Літаратура

  • Збралевіч Л. І. Бібліятэка Радзівілаў // Энцыклапедыя Гісторыі Беларусі, Т. 2. — С. 37.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады