З пляцоўкі Вікіпедыя.
Асве́я — аграгарадок у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, на паўднёвым беразе Асвейскага возера. За 40 км ад Верхнядзвінска, 37 км ад чыгуначнай станцыі Верхнядзвінск на лініі Полацк—Даўгаўпілс.
Асвея ўваходзіць у склад і з'яўляецца цэнтрам Асвейскага сельсавета.
Вядомая ў ВКЛ з 1503 г. З 1695 г. — горад Полацкага ваяводства. Належала полацкаму ваяводзе С. Глябовічу, магнатам Кішкам, Сапегам. З 1772 г. — у складзе Расіі. У 1897 г. — мястэчка, цэнтр воласці Дрысенскага павета. У 1924—1959 з'яўлялася цэнтрам раёна, з 1938 г. — гарадскі пасёлак. З 1959 г. уваходзіць у склад Верхнядзвінскага р-на. У 2007 годзе пасёлак атрымаў статус аграгарадка.
Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лёгкай, харчовай, паліўнай прамысловасці. Зона адпачынку рэспубліканскага значэння Асвея.
[правіць] Выдатныя мясціны
[правіць] Гісторыка-культурныя каштоўнасці
| Назва |
Датаванне |
Месцазнаходжанне |
Катэгорыя |
| Былы манастырскі шпіталь (Шпіталь Сясцёр Міласэрнасці) |
1759 |
- |
2 |
| Парк |
2-ая пал. XIX стагоддзя |
- |
3 |
| Брацкая магіла |
1941-1944 гг. |
у парку |
3 |
Зноскі
- Освея // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9