Горад Крычаў
| Горад
Крычаў
|
||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||
Крычаў — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Крычаўскага раёна, на р. Сож. У 104 км ад Магілёва. Чыгуначны вузел на Оршу, Магілёў, Унечу і Раслаўль, на аўтадарозе Бабруйск—Раслаўль (Расія). Насельніцтва 27,7 тыс. чал. (2006).
|
Гісторыя [правіць]
Упершыню згадваецца ў 1136 пад назвай Кречут. У 12—13 ст. у Смаленскам княстве. У 14—18 ст. існавалі Крычаўскія гарадскія ўмацаванні. З 1-й пал. 14 ст. у Мсціслаўскім княстве, з 2-й пал. 14 ст. у ВКЛ. Цэнтр Крычаўскай воласці (з кан. 15 ст.), валоданне вялікага князя. З сяр. 16 ст. у Мсціслаўскім ваяводстве. У 1653 атрымаў магдэбургскае права, герб. З 17 ст. цэнтр Крычаўскага староства, уладанне Радзівілаў. Падчас Паўночнай вайны (1700—1721) улетку 1708 пад Крычавам размяшчаўся лагер расійскіх войскаў на чале з Пятром I. З 1772 у Расійскай імперыі, мястэчка ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерні. У 1776 Кацярына II падаравала Крычаўскае староства графу Пацёмкіну. З 1897 мястэчка, цэнтр воласці. З 1919 у складзе Гомельскай губерніі РСФСР. З 1924 у БССР, цэнтр Крычаўскага раёна Калінінскай, з 1927 — Магілёўскай акругі, з 1938 у Магілёўскай вобласці, з 1931 — горад. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў горадзе і раёне загінула каля 24 тыс. чалавек. У 1962—1965 горад уваходзіў у Мсціслаўскі раён.
Эканоміка [правіць]
З 18 ст. вядомы як цэнтр ткацтва. Прадпрыемствы будматэрыялаў, хімічнай, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Гасцініца «Крычаў».
Культура [правіць]
Выдатныя мясціны [правіць]
- Замкавая гара часоў Русі
- Крычаўскі касцёл
- Крычаўскі палац
- Крычаўская паштовая станцыя
- Крычаўская Мікалаеўская царква, захаваўся звон 1748, адліты для царквы Параскевы Пятніцы