Горад Люблін
Горад
|
||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||
Люблін (польск.: Lublin) — горад на ўсходзе Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Люблінскага ваяводства. Знаходзіцца на Люблінскім узвышшы, на рацэ Быстрыцы — левы прыток Вепжа. Плошча горада — 147,5 кв. км. Насельніцтва 355900 жыхароў (2005).
Змест |
Месцазнаходжанне і прырода [правіць]
Люблін знаходзіцца ў паўночнай частцы Люблінскага Узвышша. Праз горад цячэ рака Быстрыца (Bystrzyca) — левы прыток Вепша (Wieprz). Сярэдняя тэмпература паветра ў студзені складае −5 °C, у ліпені +18,5 °C. Колькасць ападкаў не перавышае 600 мм. У межах горада знаходзіцца тры лясы: самы вялікі — Las Dąbrowa (закладзены каля збудаванага ў 1974 годзе штучнага вадасховішча — Зэмбарыцкай Бухты (Zalew Zemborzycki), Stary Gaj і Las Prawiedniki. Таксама Люблін багаты на паркі. Старэйшы з іх — Саксонскі парк (Ogród Saski) знаходзіцца ў самым цэнтры горада і паўстаў у 1837 г. Парк Бранавіцкіх (Park Bronowicki) трошкі саступае яму па ўзросце. Зараз, на жаль, ён занядбаны. Пасля II сусветнай вайны на балоцістай тэрыторыі каля Быстрыцы быў створаны Народны Парк (Park Ludowy).
Дэмаграфія [правіць]
Насельніцтва Любліна складае 354 тысячы чалавек (жанчын — 190 тысяч, мужчын — 167 тысяч). Трэба адзначыць, што вялікую групу насельнікаў складюць прыезджыя студэнты, якія незалічаны да папуляцыі Любліна. Згодна розных падлікаў, падчас навучальнага году іх лічба складае каля 95 тысяч.
У 2006 гаду ўзровень беспрацоўя ў Любліне раўняўся 10,8 % (меней, чым у папярэднія гады).
Змена лічбы насельніцтва ў апошніх гадах:
Транспарт [правіць]
Транзіт [правіць]
Праз Люблін праходзяць дзве важныя нацыянальныя і міжнародныя дарогі — дарога № 17 з Варшавы да Кіева, дарога № 19 з Беластоку да Жэшава, а таксама дарога № 82. Вельмі дрэннае спалучэнне з Беларуссю, адсутнічаюць прамыя аўтобусы.
Гарадскі транспарт [правіць]
Гарадскую камунікацыю ў Любліне абслугоўвае камунальнае Гарадское Транспартнае Прадпрыемства (Miejskie Przedsiębiorstwo Komunikacyjne), а таксама прыватныя перавозчыкі, аб'яднаныя ў Люблінскі Аўтобусны Кансорцыум. У Любліне існуе 45 звычайных аўтобусных ліній, 4 лініі сезонных аўтобусаў, 1 лінія школьных аўтобусаў і 9 бясплатных ліній да гіпермаркетаў. Акрамя таго, таксама існуе 4 лініі (галоўным чынам прыгарадныя), якія абслугоўваюцца мікрааўтобусамі. Люблін адзін з трох польскіх гарадоў, у якіх курсіруюць тралейбусы (8 ліній).
У сённяшняга Люблінскага гарадскога транспарту шмат праблем. Камунікацыйная сістэма састарэла, не хапае прыгарадных ліній (зараз іх толькі 8), няма начнога транспарту. Большасць аўтобусаў і тралейбусаў вельмі старыя і ў дрэнным стане. Горад самы слабаразвіты з ваяводскіх ў Польшчы з пункту гледжання грамадскага транспарту.
Чыгунка [правіць]
Люблін з'яўляецца важным чыгуначным вузлом. Праз горад праходзіць чыгуначная лінія, якая злучае Варшаву з мяжой у Дарагуску і далей з Кіевам і Адэсай. Дзве іншыя лініі выходзяць з Любліна ў напрамках: на поўдзень (да Пшэварска праз Сталёву-Волю) і на поўнач (да Лукава — сёння не выкарыстоўваецца для пасажырскіх перавозак).
У адмінстрацыўных межах горада знаходзяцца тры чыгуначныя вакзалы: Główny (Галоўны Вакзал), Północny (Паўночны Вакзал), Zemborzyce, а таксама размеркавальная станцыя Tatary. Дадаткова існуе два неўжывальныя прыпынкі: Lublin-Rudnik і Lublin-Zalew. У заходняй частцы горада функцыянуе чыгуначны прыпынак Stasin Polny.
Аўтобусны транспарт [правіць]
Люблін таксама з'яўляецца важным вузлом аўтобуснай камунікацыі. У горадзе знаходзяцца два аўтавакзалы: Dworzec Główny (Галоўны Аўтавакзал) каля замка (у цэнтры горада), а таксама Dworzec Południowy (Паўднёвы Аўтавакзал), які знаходзіцца насупраць Галоўнага чыгуначнага Вакзала. Але большасць аўтобусаў ад'язжае з Галоўнага Аўтавакзала — Паўдёвы Аўтавакзал кантралюе адзінкі маршутаў да Свідніка і да іншых невялічкіх гарадоў на поўдні Люблінскага ваяводства. Аўтобуснае злучэнне абслугоўваецца праз PKS (Państwowa Komunikacja Samochodowa — Дзяржаўны Аўтамабільны Транспарт), Transped, Polski Express, а таксама прыватныя фірмы.
Аэрапорт [правіць]
Люблін не мае сталага авіязлучэння з іншымі гарадамі. Недалёка ад горада існуюць два маленькія аэрадромы для невялікага авіяруху. Аэрадром, які належыць да Люблінскага Аэраклуба (Aeroklub Lubelski), знаходзіцца каля вёскі Радавец (Radawiec). Другі аэрадром — каля Свідніка. У асноўным там прызямляюцца толькі лёгкія самалёты і верталёты. Распрацоўваюцца планы будаўніцтва аэрапорта рэгіянальнага значэння.
Вядомыя асобы [правіць]
- Людамір Міхал Рагоўскі, кампазітар і дырыжор.
- Шчэпан Садурскі
- Януш Левандоўскі
- Юзэф Чаховіч
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |