Кніга Лічбы
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Кніга «Лічбы»
Надрукаваная Ф. Скарынам у Празе кніга «Лічбы» (1519), захавалася ў 17 асобніках. У гэтым выданні Скарыны змешчана толькі адна арыгінальная гравюра «Людие ізраилевы с полки своими около храму божия», якая знаходзіцца на тытульным аркушы кнігі. Астатнія ілюстрацыі ўзятыя з папярэдніх выданняў. Так, застаўка да самога тэксту кнігі запазычана з выдання кнігі «Ісус Сірахаў», а віньетка да скарынаўскага пасляслоўя — з прадмовы да кнігі «Левіт».[1]
Зноскі
- ↑ Скарына Ф.: Творы... С. 168.
Літ.:
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.168. ISBN 5-343-00151-3.
