Параліпаменан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Параліпаменан (стар.-грэч.: Παραλειπομένων), Кні́гі ле́тапісаў, Кні́гі хро́нік (іўрыт: דברי הימים — Dibh're Hayyamim, — дзве кнігі Старога Запавету, размешчаныя між кнігамі Цароў і Ездры—Неяміі. У Танаху з'яўляюцца апошнімі кнігамі.

Першая кніга летапісаў пачынае расповед ад Адама да заснавання ізраільскай манархіі, у асноўным пералікам генеалогіі. Рэшта 1 Летапісаў, пасля кароткае згадкі Саула, засяроджаная на кіраванні Давіда. Пачатак 2-й кнігі распавядае пра яго сына Саламона, а заключная частка апісвае Іўдзейскае царства з рэдкімі згадкамі Ізраільскага. У заключным раздзеле апісанае падзенне Іўдзеі і вавілонскае паланенне, а ў апошніх вершах раздзелу апісаны захоп Вавілону персідскім царом Кірам, які дазваляе ўзнаўленне Храма Саламона і вяртанне яўрэяў на радзіму[1].

Летапісы напісаныя збольшага адным аўтарам з пазнейшымі дапаўненнямі і выпраўленнямі. Верагодна, аўтар быў левітам, начытаным, пісьменным, багасловам, які, верагодна, жыў у Іерусаліме.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]