Лейла Рызванаўна Ісмаілава
| Лейла Ісмаілава лацінкай: Leila Ismailava |
|
| Лейла Ісмаілава. Фота: Радэліа Астудзілла. | |
| Імя пры нараджэнні: | Лейла Рызванаўна Ісмаілава |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 28 ліпеня 1989 |
| Месца нараджэння: | |
| Грамадзянства: | Рэспубліка Беларусь |
| Род дзейнасці: | журналістка, тэлевізійная вядучая, мадэль |
| Бацька: | Рызван Ісламавіч Ісмаілаў |
| Маці: | Галіна Іванаўна Ружанцова |
| Узнагароды і прэміі: | |
| Сайт: | http://leila.tv |
Лейла́ Рызва́наўна ІСМАІ́ЛАВА (Лейла́ Рызва́наўна Ісмаіллі́, нар. 28 ліпеня 1989, г. Мінск, Беларусь) — беларуская журналістка, вядучая музычных тэлевізійных праграм, мадэль. У прыватнасці, вяла дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне» 2010 г., які праходзіў у Мінску (разам з Д. Кур'янам), абвяшчала вынікі галасавання ад Беларусі на «Еўрабачанні» 2011 г., і была вядучай нацыянальнага адбору ў Беларусі для «Еўрабачання» 2012 г.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Лейла нарадзілася ў сям’і Р. І. Ісмаілава, ураджэнца г. Агдама (Азербайджан), і мінчанкі Г. І. Ружанцовай. Праз месяц пасля нараджэння дачкі сям'я пераехала ў г. Баку.
Калі Лейле было 3 гады, яе бацька, які працаваў дырэктарам нафтабазы ў Агдаме, загінуў падчас армяна-азербайджанскага ўзброенага канфлікту ў выніку абстрэлу з армянскага боку. Маці з трыма дзяцьмі вернулася ў Мінск.
Лейла пачала публікаваць матэрыялы ў 15 гадоў. У 2006 г. закончыла Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (клас гісторыі), а затым — інстытут журналістыкі БДУ (аўдыявізуальная журналістыка, дыплом з адзнакаю, лепшая выпускніца інстытута 2011 г.)[1].
У 2010 г., паводле стыпендыяльнай праграмы Еўрапейскага Саюза «Эразмус Мундус», навучалася ва Ўніверсітэце імя Арыстоцеля (г. Салонікі, Цэнтральная Македонія, Грэцыя). Адтуль накіравала заяўку ў Мінск на адбор вядучых для дзіцячага «Еўрабачання». Паспяхова прайшла адбор, што стала пачаткам яе тэлевізійнай працы.
Здымаецца таксама ў музычных кліпах, фота- і тэлевізійнай рэкламе. Удзельнічала ў ІІІ з’ездзе азербайджанцаў свету. З 2011 г. навучаецца ў адной з акцёрскіх школ у Галівудзе (г. Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША).
Маці Лейлы — настаўніца рускай мовы і літаратуры ў гімназіі. Старэйшая сястра Эсміра — журналіст, эканаміст і літаратар; працавала, у прыватнасці, у Пасольстве Азербайджана ў Беларусі, у цяперашні час — у прадстаўніцтве Праграмы развіцця ААН у Мінску. Малодшы брат Бахрам навучаецца ва ўніверсітэце.
Асноўныя тэлепраграмы [правіць]
Дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне» 2010 г. — вядучая.- Конкурс песні «Еўрабачанне» 2011 г. — глашатай ад Беларусі.
Спартыўна-забаўляльная тэлегульня «Бітва тытанаў» (фран. назва «Intervilles»), Францыя, 2011 г. — удзельніца каманды Беларусі.
«Музычныя вечары ў Мірскім замку» 2011 г. — вядучая.
Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» 2011 г. — вядучая.
«Еўрафэст» (нацыянальны адбор на конкурс песні «Еўрабачанне» 2012 г.) — вядучая.
У музычных кліпах [правіць]
Мадэль [правіць]
Калекцыя шалікаў «Кэралайн Монік» 2013 г. (г. Беверлі-Хілз, акруга Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія)[3]
Узнагароды і прэміі [правіць]
Тытул «Міс прэса» на конкурсе «Міс Мінск» 2009 г.- Нацыянальная прэмія «Тэлевяршыня» 2011 г. ў намінацыі «Лепшая вядучая музычна-забаўляльнага шоў».
